by the way

а) на краі́ даро́гі; на або́чыне

We stopped by the way to eat — Мы спыні́ліся па даро́зе, каб пад’е́сьці

б) дарэ́чы; між і́ншым

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

asunder

[əˈsʌndər]

adv.

1) пао́знаму; асо́бна; у ро́зныя бакі́

to rush asunder — кі́нуцца ў ро́зныя бакі́

2) надво́е; на кава́лкі, на ча́сткі

- split asunder

- tear asunder

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

saunter

[ˈsɔntər]

1.

v.i.

прахо́джвацца, шпацырава́ць

to saunter through the park — хадзі́ць, прахо́джвацца па па́рку

2.

n.

1) паво́льная, бестурбо́тная хада́

2) прахо́дка f., шпа́цыр -у m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

so that

а) па то́е, каб

He studies hard so that he will get high marks — Ён стара́нна ву́чыцца, каб атрыма́ць высо́кія адзна́кі

б) каб то́лькі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

верабе́й, ‑б’я, м.

Невялікая птушка атрада вераб’іных з карычнева-шараватым апярэннем, якая жыве пераважна паблізу чалавека.

•••

Вераб’ю па калена — вельмі мелка.

Страляць (біць) з гарматы па вераб’ях гл. страляць.

Стрэляны (стары) верабей — пра вопытнага чалавека, якога цяжка ашукаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іржаві́нне і ржаві́нне, ‑я, н.

Абл. Балота з іржавай вадой. У ржавінні па калені Стаялі, моклі лазнякі. Танк. — А там, дзе ёсць жалезная руда і вада афарбавана ў іржавы колер, то такое балота па-нашаму — іржавінне. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

невялі́чкі, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і невялікі (у 1, 2 знач.); маленькі. Па вадзе плылі невялічкія лодкі. Юрэвіч. Машыны ішлі то невялічкімі групамі, то па адной, з пэўным інтэрвалам. Дадзіёмаў. Невялічкі марозік за ноч пакрыў інеем .. лісты. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сабанту́й, ‑я, м.

У татараў і башкіраў — народнае свята, звязанае з заканчэннем вясенніх палявых работ. // перан. Разм. Шумлівая пагулянка; калатня; бітва. Во толькі звозіць яшчэ раз кампанію і ўчыніць суседзям невялічкі сабантуй, па-свойму, па-шафёрску. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фукс, ‑у, м.

1. У більярднай гульні — выпадкова ўдачны ўдар па шары. // Разм. уст. Выпадковасць, нечаканасць. У гонках мог атрымацца фукс.

2. у знач. прысл. фу́ксам. Разм. Выпадкова, без усякіх падстаў, не па праву. Прайсці фуксам у тэатр.

[Ням. Fuchs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чы́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да чыкаць.

2. каго-што і без дап. Імгненна раніць або забіць. Чыкнуць нажом па пальцы. / у безас. ужыв. [Кавалька:] — Дачакаліся ночы — трэба прабівацца, а тут мяне і чыкнула па нагах. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)