Які выкарыстоўваецца, служыць для перавыхавання каго‑н. Папраўчыя меры. □ — Байсака судзіў Ваенны трыбунал, які пазбавіў яго годнасці маёра і перавёў у радавыя байцы папраўчага батальёна.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пускавы́, ‑ая, ‑ое.
Які мае адносіны да пуску, падрыхтоўваецца да пуску. Пускавы аб’ект.//Якіслужыць для пуску ў ход або рэгуліроўкі работы чаго‑н. Пускавая кнопка. Пускавы педаль матацыкла.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́чавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рэчаў (у 1 знач.). Рэчавае забеспячэнне.//Якіслужыць для захоўвання, пераносу рэчаў. Рэчавы мяшок.
•••
Рэчавае правагл. права.
Рэчавы доказгл. доказ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчуп, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
1. Лёгкі ручны бур для даследавання мяккіх парод і тарфянікаў.
2. Інструмент для выяўлення закладзеных пад зямлёй мін.
3. Пусты ўнутры стрыжань з вострым наканечнікам, якіслужыць для ўзяцця проб (зерня, мукі, масла і пад.).
4. Інструмент для вымярэння зазораў паміж дэталямі механізмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
рэгенераты́ўны
(лац. regenerativus = які аднаўляе)
1) які мае адносіны да рэгенерацыі;
2) якіслужыць для рэгенерацыі (напр. р-ая печ).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фі́шка
(фр. fiche)
кружок або кубік, якіслужыць для падліку ачкоў у розных гульнях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АБАРО́Т КАПІТА́ЛУ,
працэс узнаўлення руху ўсяго авансаванага капіталу, які бясконца паўтараецца. Не супадае з кругаабаротам капіталу. Поўны абарот капіталу адбываецца толькі тады, калі ў грашовай форме вяртаецца авансаваная вартасць асноўнага капіталу і ён аднаўляе сваю матэрыяльную форму. Таму абарот капіталу ахоплівае некалькі кругаабаротаў капіталу. Час, на працягу якога авансаваны ў грашовай форме капітал вяртаецца ў той жа форме да прадпрымальніка, наз. часам абаротам капіталу. Адзінкай вымярэння абароту капіталу служыць год. Хуткасць абароту капіталу вызначаецца па формуле:
, дзе n — колькасць абаротаў, A — адзінка вымярэння, a — час абароту індывід. капіталу. Хуткасць абароту капіталу — паказчык жыццяздольнасці капіталу. На яе ўплываюць час вытв-сці і час абарачэння, а таксама суадносіны асн. і абаротнага капіталу ў авансаваным капітале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКТЫЛАСКАПІ́Я (ад дактыла... + ...скапія),
галіна ведаў, якая вывучае будову ўзораў скуры рук з мэтай ідэнтыфікацыі асобы. На далоневай паверхні канцавых (ногцевых) фалангаў пальцаў рук ёсць рэльефныя лініі (т. зв. папілярныя), якія строга індывідуальныя, адносна ўстойлівыя і здольныя аднаўляцца ў былым выглядзе пры паверхневым парушэнні скурнага покрыва. З улікам відаў і тыпаў скурнага ўзору, іх дадатковых асаблівасцей выводзіцца т. зв. дактыласкапічная формула, якая служыць асновай сістэматызацыі дактыласкапічных картаў у картатэках. Найб. шырока выкарыстоўваюцца ў крыміналістыцы: па адбітках пальцаў рук ажыццяўляюцца: крыміналістычная ідэнтыфікацыя асобы злачынца; устанаўленне злачынца, які быў раней зарэгістраваны як судзімы; ідэнтыфікацыя неапазнаных трупаў; пошук асоб, што прапалі без вестак, і інш. Метады Д. выкарыстоўваюць таксама ў антрапалогіі, медыцыне, банкаўскай справе і інш. галінах навукі, практычнай дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛІ,
стрыжні (слупы, брусы), якія апускаюць у грунт для перадачы нагрузак ад збудаванняў. Бываюць жалезабетонныя, бетонныя, металічныя, драўляныя. Апускаюцца ў грунт палябойным абсталяваннем, завінчваннем, бетанаваннем у шчыліне.
Выкарыстоўваюцца для стварэння палевых фундаментаў, мастоў, падпорных сцен, у канструкцыях набярэжных, прычальных збудаванняў, плацін і інш. У асобных умовах выкарыстоўваюцца шпунтавыя П., якія ставяцца шчыльна адна да адной і ствараюць шпунтавыя загароды. Для сувязі верхніх частак П. робіцца ростверк, якіслужыць апорнай плітой ці бэлькай для збудавання. Пабудовы на П. вядомыя, у т. л. на Беларусі, з эпохі неаліту. Будаваліся па берагах рэк, азёр, на балотах, у т. л. для засцярогі ад паводак, звяроў і ворагаў.