горад на Пд Кітая. Адм., прамысл., навук. і культ.цэнтр Гуансі-Чжуанскага аўт. раёна. 1,1 млн.ж., з прыгарадамі 2,6 млн.ж. (1992). Трансп. вузел. Порт на р. Юцзян (Сіцзян). Цэнтр важнага с.-г. раёна. Прам-сць: каляровая і чорная металургія, маш.-буд. (рачныя судны, станкі, горнае абсталяванне, с.-г. машыны), хім., харч. (мясакамбінат, млыны, цукр. з-ды), лёгкая, папяровая. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ТАХ-ТЫ́КВА,
горад у Ізраілі, уваходзіць у агламерацыю г. Тэль-Авіў. Засн. ў 1878 як с.-г. паселішча. Каля 160 тыс.ж. (2000). Трансп. вузел. Цэнтрс.-г. раёна (цытрусавыя). Прам-сць: маш.-буд., тэкст., харч. (перапрацоўка фруктаў, агародніны), металаапр., алмазагранільная, хімічная. Шпіталь «Бейлінсан» — адзін з буйнейшых у краіне. Мемар. цэнтр «Яд ла-банім», прысвечаны памяці ўсіх, хто загінуў пры абароне дзяржавы Ізраіль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОРТ-ЛУІ́ (Port Louis),
горад, сталіца дзяржавы Маўрыкій, на ПнЗ в-ва Маўрыкій. Адм. ц. акругі Порт-Луі. Засн. ў 1736. 145,8 тыс.ж. (1996). Гал. порт краіны. Вузел аўтадарог. Паліт., эканам. і культ.цэнтр краіны. Прам-сць: нафтаперапр., хім. (з-д штучных угнаенняў), харчасмакавая (цукр., алейная, тытунёвая). Ун-т. Музеі: горада, гіст., маст. галерэя. Стараж. форт «Адэлаіда» і цытадэль. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЭ́НТ-НУА́Р (Pointe-Noire),
горад на Пд Рэспублікі Конга, на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.Засн. ў 1883. Каля 600 тыс.ж. (2000). Гал. порт краіны (абслугоўвае таксама Цэнтральнаафр. рэспубліку, Чад, часткова Габон). Пачатковы пункт чыгункі і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Другі па значэнні (пасля г. Бразавіль) прамысл.цэнтр краіны. Прам-сць: лесапільная, фанерная, харч., абутковая, нафтаперапр., суднабудаўнічая. Цэнтр рыбалоўства. Паблізу нафтапромыслы і радовішчы калійных солей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ісо́п
(н.-лац. hyssopus < гр. hyssopos, ад ст.-яўр. ’ezof)
травяністая або паўкустовая расліна сям. губакветных з духмяным эфіраносным лісцем, пашыраная ў Міжземнамор’і, Малой і Цэнтр. Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная і лекавая.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
маго́нія
(н.-лац. mahonia)
вечназялёная кустовая або дрэвавая расліна сям. барбарысавых з буйным калючым лісцем і цёмна-сінімі або чорнымі ядомымі ягадамі, пашыраная ў Паўн. і Цэнтр. Амерыцы, Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
педацэнтры́зм
(ад гр. pais, -idos = дзіця + цэнтр)
прынцып некаторых педагагічных сістэм, які адмаўляе сістэматычнае навучанне і выхаванне дзяцей па вучэбных праграмах і цвёрдаму раскладу і патрабуе арганізацыі заняткаў толькі па жаданню і інтарэсах дзяцей.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРА́ГА (Braga),
горад на ПнЗ Партугаліі. Адм. ц. акругі Брага. 90,5 тыс.ж. (1991). Традыц.цэнтртэкст. (пераважна баваўнянай), гарбарна-абутковай, харч. (у т. л.вытв-сць цукру і шакаладу), дрэваапр., хім. прам-сці. Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі. Адліўка царк. званоў. Гандл.цэнтрс.-г. раёна. Музей. Арх. помнікі 11—18 ст.
Засн., верагодна, карфагенянамі ў 296 да н.э., пазней стараж.-рымскі г. Бракара Аўгуста, сталіца рым. правінцыі Лузітаніі. У 5—6 ст. пад уладай свеваў, якія ліквідавалі рым. панаванне, з 585 у складзе дзяржавы вестготаў. У 716 заваявана арабамі, з 1040 у складзе Кастыліі. У 1-й пал. 12 ст.паліт.цэнтр Партугаліі, з 1104 рэзідэнцыя партуг. архібіскупаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЗО́Н (Bison bison) млекакормячае роду зуброў сям. пустарогіх. 2 падвіды. Быў пашыраны ад паўн.-зах. і цэнтр. Канады на Пд да цэнтр. Мексікі. У 19 ст. амаль знішчаны. Колькасць часткова адноўлена, пераважна на ахоўных тэр. ЗША і Канады (некалькі дзесяткаў тыс. галоў). Акліматызаваны ў цэнтр. Алясцы, завезены ў запаведнік Асканія-Нова.
Даўж. да 3 м, выш. ў карку да 1,9 м, маса да 1 т. Выглядам і біялогіяй падобны да зубра. Тулава моцнае, масіўнае, з высокім «гарбом». Ногі кароткія, тоўстыя. Рогі круглыя, гладкія, чорнага колеру. Поўсць густая, цёмна-бурая, на галаве, шыі і плячах значна даўжэйшая. Палаваспеласць у 2—3 гады. У прыплодзе звычайна адно цяля. Корміцца расліннасцю. Ахоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРАМЫ́СЛІ,
вёска ў Лёзненскім р-не Віцебскай вобл., на р. Чарніца. Цэнтр сельсавета. За 15 км на ПдЗ ад г.п. і чыг. ст. Лёзна, 55 км ад Віцебска. 1236 ж., 466 двароў (1997).
У пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 1749. З 1772 цэнтр воласці ў Аршанскім пав. Магілёўскай губ. З пач. 1830-х г. мястэчка. У 1860 у Дабрамыслях 350 ж., у 1910 — 646 ж., 215 двароў, нар. вучылішча, царква, яўр. малітоўны дом, 5 хлебных крам, млын. З 1924 цэнтр сельсавета ў Лёзненскім р-не. У 1971 у Д. 425 ж., 146 дамоў.
Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан.