bllen vi

1) браха́ць (пра сабаку), скавыта́ць (пра ваўка)

2) перан. бурчэ́ць (пра людзей)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

mydlić się

незак.

1. мыліцца, намыльвацца (пра чалавека);

2. мыліцца, быць мылкім (пра мыла)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ПАДА́ННЕ,

жанр фальклору розных народаў; вуснае апавяданне, у якім з элементамі большай ці меншай фактычнай сапраўднасці тлумачыліся рэальныя з’явы жыцця, расказвалася пра значныя падзеі роднага краю, пра нар. герояў. П., як і легенды, блізкія да казак, але вызначаюцца не толькі займальнасцю; у своеасаблівай форме яны неслі веды пра навакольны свет і гісторыю краю. Бел. П. вядомы з 12 ст. (пра Рагнеду, Усяслава Чарадзея). Захаваліся летапісныя апавяданні, у аснову якіх пакладзены нар. П. пра воінскія подзвігі герояў («Паданне пра Кажамяку»), Паэтычныя П. пра гіст. мінулае ёсць у бел. хроніках 16 ст., напр., у Хроніцы Быхаўца (пра паходы Гедзіміна на Украіну і Альгерда на Маскву, пра заснаванне Вільні і інш.). Бел. П. тэматычна падзяляюцца на гістарычныя — пра войны, барацьбу з іншаземнымі захопнікамі, пра эпідэміі, пра гіст. асоб і герояў («Пра князя Яраслава», «Платон казак»); тапанімічныя — пра паходжанне гарадоў, мястэчак, вёсак, урочышчаў, гарадзішчаў і інш.Пра заснаванне Магілёва», «Адкуль Нясвіж»), П. і легенды перадаваліся з пакалення ў пакаленне і былі своеасаблівай гіст. памяццю народа. Сюжэт пра нар. героя разбойніка Машэку выкарыстаў Я.​Купала ў паэме «Магіла льва». Паводле гэтай паэмы і п’есы Е.​Міровіча «Машэка» Р.​Пукст напісаў оперу «Машэка».

Публ.:

Легенды і паданні. Мн., 1983;

Малорусские народные предания и рассказы: Свод Михаила Драгоманова. Киев, 1876.

Літ.:

Азбелев С.Н. Проблемы международной систематизации преданий и легенд // Русский фольклор. М.; Л., 1966. Т. 10;

Соколова В.К. Русские исторические предания. М., 1970.

А.​І.​Гурскі.

т. 11, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паз’язджа́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. З’ехаць, спусціцца адкуль-н.пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Лыжнікі паз’язджалі з гары.

2. Едучы, павярнуць куды-н.пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Машыны паз’язджалі ўбок.

3. Выехаць адкуль-н.пра ўсіх, многіх.

Моладзь паз’язджала з вёскі ў горад.

4. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.), перан. Ссунуцца, збіцца — пра ўсё, многае.

Панчохі паз’язджалі з ног.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́хнуць, -ну, -неш, -не; пах, -хла; -ні; незак.

1. Вылучаць які-н. пах.

Добра п.

П. мятай.

Грошы не пахнуць (пра непатрабавальныя адносіны да таго, якім шляхам атрыманы грошы; неадабр.).

2. перан., звычайна безас., чым. Адчувацца, сведчыць пра набліжэнне чаго-н., магчымасць чаго-н. (разм.).

Пахне нядобрым.

Пахне порахам (пра набліжэнне вайны).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

равно́II

1. нареч., книжн. адно́лькава;

равно́ краси́вы го́ры и леса́ адно́лькава прыго́жыя го́ры і лясы́;

2. союз такса́ма;

он ду́мает о рабо́те отде́ла, а равно́ и о рабо́те всего́ институ́та ён ду́мае пра рабо́ту аддзе́ла, а такса́ма і пра рабо́ту ўсяго́ інстыту́та;

равно́ как такса́ма як.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

забіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. забіць¹.

2. без дап. Пападаць, пранікаць (пра струмені вады, снег і пад.).

Прыкрыць брызентам, каб дождж не забіваў.

3. Душыць, мучыць (пра кашаль).

Кашаль забівае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

павыла́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -зіць; -зім, -зіце, -зяць; зак.

Вылезці — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Бярозкі і хвойкі павылазілі з зямлі.

Валасы павылазілі з-пад шапкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страката́ць, стракачу́, страко́чаш, страко́ча; стракачы́; незак.

Утвараць строкат (пра насякомых, птушак); утвараць рэзкія кароткія і частыя гукі (пра матор, кулямёт і пад.).

Стракаталі конікі.

Сарока стракоча.

Стракатаў аўтамат.

|| наз. страката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэцэ́нзія, -і, мн. -і, -зій, ж.

Крытычны водзыў пра што-н. напісанае, створанае, пра спектакль, фільм і пад.

Р. на паэтычны зборнік.

Аддаць манаграфію на рэцэнзію.

Станоўчая р.

|| прым. рэцэнзі́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)