дыскваліфіка́цыя, ‑і, ж.

Кніжн. Аб’яўленне каго‑н. няздольным або непрыгодным для пэўнай работы, спецыяльнасці; пазбаўленне кваліфікацыі. // Страта кваліфікацыі, умення выконваць пэўную работу. // Пазбаўленне спартсмена або каманды права ўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах за парушэнне правіл спартыўнай этыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Wáffenschein m -(e)s, -e дазво́л на пра́ва нашэ́ння збро́і

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

befúgen vt (zu D) упаўнава́жваць (да чаго-н.); дава́ць пра́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fréizügigkeit f - юрыд. пра́ва свабо́днага перамяшчэ́ння і вы́бару ме́сца жыха́рства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ánwartschaft f -, -en

1) кандыдату́ра

2) пра́ва

3) кандыда́цкі тэ́рмін

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Árbeitsrecht n -(e)s, -e заканада́ўства аб пра́цы, працо́ўнае пра́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Prärogatív n -s, -e, Prärogatíve [ -və] f -, -n прэрагаты́ва, выклю́чнае пра́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Réchtsanspruch m -(e)s, -sprüche зако́ннае дамага́нне, зако́нная прэтэ́нзія, пра́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІМЯ́ ў цывільным праве.

Даецца чалавеку пры нараджэнні і служыць сродкам індывідуалізацыі асобы ў грамадскім жыцці. Права на І. — неад’емнае права грамадзяніна, замацаванае Міжнар. пактам аб грамадз. і паліт. правах 1966. Паводле Цывільнага кодэкса Рэспублікі Беларусь грамадзянін набывае і ажыццяўляе правы і абавязкі пад сваім імем, якое ўключае прозвішча і ўласна L, а таксама І. па бацьку. У выпадках і парадку, прадугледжаных законам, грамадзянін можа выкарыстаць псеўданім, перамяніць І. Грамадзянін, які памяняў І., мае права патрабаваць унясення за свой кошт адпаведных змен у дакументы, аформленыя на яго ранейшае І. Атрыманае грамадзянінам І. пры нараджэнні, а таксама перамена яго, падлягаюць рэгістрацыі ў органах ЗАЦСа.

Г.​А.​Маслыка.

т. 7, с. 217

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА́ЎНІК (польск. ławnik засядацель),

1) член магістрата ў гарадах Польшчы і ВКЛ, якія мелі права на самакіраванне (магдэбургскае права і інш.). Выбіраліся гар. абшчынай (грамадой), радай ці прызначаліся войтам з мяшчан гэтага горада. Разам з войтам складалі войтаўска-лаўніцкі суд, які разглядаў крымінальныя справы гараджан. Часам Л. былі і ў гарадах без права на самакіраванне.

2) Службовая асоба ў дзяржаўнай (велікакняжацкай) вёсцы ВКЛ, уведзеная паводле «Уставы на валокі» 1557 на польскі ўзор. Выбіраўся або прызначаўся з заможных сялян (па 2—3 у кожнай вёсцы), падпарадкоўваўся войту. Л. разглядалі дробныя справы, выконвалі паліцэйскія функцыі. У 16—18 ст. Л. былі і ў прыватнаўладальніцкіх вёсках.

т. 9, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)