Дзейнічала ў 1892—1941 у Віцебску; першая ў Расіі ф-ка такога тыпу. Мела 10 імпартных машын-станкоў, паравую машыну (з 1910). У розны час выпускала акуляры, пенснэ, фіз., аптычныя і хірург. інструменты, павелічальнае шкло. Працавалі 125 рабочых, выпускалася прадукцыі на 115 тыс.руб. за год (1913).
У Вял.Айч. вайну ф-ка эвакуіравана ў г.п. Суксун Пермскай вобл. (Расія). Пасля вайны ў яе будынках размясціўся з-дбыт. прылад (цяпер ВА «Электравымяральнік»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАВА́І (Hawaii),
востраў у Ціхім ак., самы вял. ў архіпелагу Гавайскія астравы, тэр. ЗША. Пл. 10,4 тыс.км². Нас. каля 100 тыс.чал. (1992). Утвораны вяршынямі 5 шчытавых вулканаў: Маўна-Кеа (4205 м), Маўна-Лоа (4170 м), Кілаўэа, Хуалалаі, Кохала. Клімат трапічны марскі, вельмі вільготны на наветраных паўн.-ўсх. схілах; ападкаў да 3600 мм за год. Схілы ўкрыты трапічнымі лясамі. Плантацыі ананасаў, цукр. трыснягу і інш. трапічных культур. Гал. горад — Хіла. Вулканалагічная абсерваторыя. Гавайскі вулканічны нацыянальны парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎЧЫЦКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,
у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл., каля в. Галоўчыцы, за 18 кмнаПдЗ ад г. Драгічын. Створана ў 1979. Пл. 0,59 км². Даўж. 1 км, найб.шыр. 0,6 км, найб.глыб. 4,7 м. Аб’ём вады 2,2 млн.м³. Даўжыня агараджальнай дамбы 9,5 км. Напаўняецца вадой з Галоўчыцкага канала і ў паводку па падвадным канале з Дняпроўска-Бугскага канала. Ваганні ўзроўню 4,3 м за год, сярэднегадавы аб’ём сцёку 3,14 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НГА ЎПА́ДЗІНА,
шырокае паніжэнне ў Цэнтр. Афрыцы, у Дэмакр. Рэспубліцы Конга. Дыям. каля 1000 км. Адпавядае сінеклізе Афрыканскай платформы, запоўненай магутнай тоўшчай стараж. і сучасных асадкавых парод (пясчанікі, сланцы, пясок, гліна). Плоскае днішча размешчана навыш. 300—500 м, акаймавана ступеньчатымі плато і пласкагор’ямі. Дрэніруецца р. Конга і рэкамі яе басейна. Гарачы, вільготны экватарыяльны і субэкватарыяльны клімат. Сярэднямесячныя т-ры ад 23 °C да 27 °C. Ападкаў да 2000 мм і больш за год. Вечназялёныя вільготныя і лістападныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЯНІ́СТАЯ ЛО́ШЫЦКАЯ,
асенні сорт грушы Беларускага НДІ пладаводства. Атрыманы ад сяўбы насення сорту Добрая Луіза свабоднага апылення. Пашыраны і перспектыўны для вырошчвання ва ўсіх абласцях рэспублікі акрамя Віцебскай.
Дрэва сярэднярослае. крона пірамідальная, даволі густая. Пладаносіць на 4—5-ы год. Сорт дастаткова зімаўстойлівы, сярэднеўстойлівы да бактэрыяльнага раку і паршы. Плады (да 120 г) зеленавата-жоўтыя з ружова-чырв. румянцам. Мякаць белая, дробназярністая, масляністая, сакавітая, салодкая з невял. кіслінкай. Захоўваецца каля месяца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЕ САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНАЕ БЮРО́ (МСБ),
пастаянны выканаўча-інфармацыйны орган Інтэрнацыянала 2-га ў 1900—22. Створана ў вер. 1900 паводле рашэння Парыжскага кангрэса (1900). Знаходзілася ў Бруселі. Уваходзілі па 2 дэлегаты ад кожнай сацыяліст. партыі. Склікалася некалькі разоў нагод, паміж пасяджэннямі яго бягучай дзейнасцю кіраваў Выканком Бельг.сацыяліст. партыі. Старшыня МСБ — Э.Вандэрвельдэ, сакратар (з 1905) — К.Гюісманс. МСБ выконвала пераважна тэхн. функцыі: збор інфармацыі, рассылка дакументаў 2-га Інтэрнацыянала і інш. З пачаткам 1-й сусв. вайны фактычна спыніла дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СА МО́РА (Ross Sea),
ускраіннае мора Ціхага ак. каля берагоў Зах. Антарктыды, паміж мысамі Адэр і Колбек. Пл. 440 тыс.км². Найб.глыб. 2972 м. Паўд.ч. мора ўкрыта шэльфавым ледавіком Роса, паўн. — круглы год плывучымі льдамі; шмат айсбергаў. Сярэднегадавая т-ра вады на паверхні ніжэй за -1 °C, летам зрэдку павышаецца да 2 °C. Салёнасць 33,75—34,4‰. Прылівы паўсутачныя (да 1 м). Водзяцца цюлень Роса, цюлень Уэдэла, цюлень-крабаед, кіты. Названы імем Дж.К.Роса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНСКАЯ ПАРО́ДАгусей.
Выведзена ў Германіі ў 20 ст. скрыжаваннем эмдэнскіх гусей з мясц. формамі. Пашырана паўсюдна, у т. л.на Беларусі.
Галава і шыя сярэдніх памераў, тулава кампактнае, грудзі шырокія. Апярэнне белае, дзюба і ногі аранжавыя. Маса гусакоў 6,5—6,7, гусак 5,5—6 кг. Яйцаноскасць 45—50 яец за год. Маса кожнага яйца да 175 г. Выкарыстоўваюць як бацькоўскую форму для вытв-сці мяснога маладняку, якія ў 60 сут важаць 3,7—4 кг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кан’юнкту́ра
(с.-лац. coniunctura)
1) сукупнасць умоў, становішча, абставіны, якія склаліся ў той ці іншай галіне дзейнасці, напр. у палітыцы, эканоміцы, гандлі і інш., уплываюць на ход якіх-н. падзей, спраў (напр. спрыяльная к.);
2) сукупнасць прымет, якія характарызуюць стан эканомікі сусветнай гаспадаркі, эканомікі асобных краін ці якой-н. галіны гаспадаркі за пэўны перыяд (месяц, квартал, год).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЗБЕ́СТАВАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
падгаліна прам-сці буд. матэрыялаў, аб’ядноўвае горнаабагачальныя камбінаты, якія ажыццяўляюць здабычу і вытв-сць таварнага азбесту.
Фарміраванне азбеставай прамысловасці пачалося ў канцы 19 — пач. 20 ст. (Італія, Канада), калі шырокае развіццё атрымала вытв-сць тэрмастойкіх азбеставых вырабаў і азбестацэментных буд. матэрыялаў. Сучасная азбеставая прамысловасць выпускае больш за 3 тыс. розных матэрыялаў і вырабаў. Асноўныя запасы азбесту сканцэнтраваны ў Канадзе і Расіі (па вытв-сці азбесту б.СССР займаў 1-е месца ў свеце). Агульныя запасы азбеставага валакна ацэньваюцца ў 123 млн.т (без б.сацыяліст. краін). Большая іх частка (88%) належыць прамыслова развітым краінам, пераважна Канадзе (77%, правінцыя Квебек). Вытв-сць азбеставага валакна ў свеце складае больш за 4 млн.т у год, у т. л. ў Канадзе і Рас. Федэрацыі каля 2 млн.т у кожнай. У Расіі азбеставая прамысловасць сканцэнтравана на камбінатах «Уралазбест», «Туваазбест», «Арэнбургазбест» і інш. Запасы разведаны на 28 радовішчах, пераважна на Сярэднім і Паўд. Урале і ПдУсх. Сібіры. Азбеставая прамысловасць развіта ў Казахстане, дзе пабудаваны камбінат «Кустанай-азбест» на базе Джэтыгарскага радовішча. Буйныя вытворцы азбесту таксама ПАР, Зімбабве, Італія, Аўстралія, ЗША, Кітай. Здабываюць азбест пераважна адкрытым спосабам (у кар’ерах), у невял. аб’ёмах — падземным. Абагачальныя ф-кі — высокамеханізаваныя і аўтаматызаваныя прадпрыемствы з абагачальным абсталяваннем і ўстаноўкамі ачысткі паветра сярэдняй магутнасцю 330 тыс.т азбесту за год. Буйнейшыя пастаўшчыкі азбеставага валакна насусв. рынак — Канада, Расія, ПАР, Зімбабве. Гал. імпарцёры прадукцыі — ЗША, Японія, ФРГ, Францыя, Вялікабрытанія.