Сагнуць усіх, многіх або ўсё, многае. Пазгінаць галіны./уперан.ужыв.Гора не пазгінала людзей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́цыум, ‑у, м.
Агульная назва груповак людзей у грамадстве, якія вылучаюцца на падставе разнастайных сацыяльных прыкмет (сям’я, вытворчы калектыў, нацыя і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нялю́дскі, нялюдзкі, нелюцкі ’дрэнны, кепскі; няўдалы; нелюдзімы; бесчалавечны’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк., Сл. ЦРБ, ТС, Мат. Маг., Касп., Нас.), нелю́дны ’непрыгожы’ (Сл. Брэсц.), нелюдзя́шчы ’няздатны, хворы’ (Ян.), сюды ж нялю́дзьдзя ’вылюдак, не падобны да людзей’ (мсцісл., З нар. сл.). Гл. людскі, параўн. няўлюдны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ды́хавіца ’дыхавіца (у людзей, коней)’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Сцяшк.). Паходзіць з прасл.*dyxavica ’тс’ (ад дзеяслова *dyxati): ст.-рус.дыхавица, укр.дихави́ця, польск.dychawica, чэш.dýchavice, серб.-харв.ди́хавица і г. д. Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 199–200.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Партрэ́т ’малюнак, рысунак, вялікая фатаграфія чалавека або групы людзей; апісанне знешнасці персанажа ў літаратурным творы’ (ТСБМ). З рус.портре́т ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79); у рус. у пачатку XVIII ст. праз нов.-в.-ням.Portrait з франц.portrait (Праабражэнскі, 2, 110; Фасмер, 3, 335).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарбатро́с ’бессумленны ліхвяр, што самых бедных людзей рабуе’, ’жабрак, бядняк, што торбамі трасе’ (Варл.), торбатруо́с ’жабрак’ (мазыр., Мат.). Параўн. укр.дыял.торбатра́с ’тс’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) і трасці (гл.); у абагуленым запісе, прынятым у АЛА, — *torbotręsъ (ОЛА, 8, к. 59).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АТАМІЗА́ЦЫЯ САЦЫЯ́ЛЬНАЯ,
адасабленне індывідуумаў у выніку распаду асобасных сувязяў паміж імі. Найчасцей адбываецца ў пераходныя перыяды гіст. развіцця, у часы крызісаў і катастроф, калі ў грамадстве нарастае недавер да дзярж. улады, імкненне людзей ва ўсім разлічваць толькі на ўласныя сілы. Характарызуецца парушэннем і нават разбурэннем шляхоў і спосабаў уключэння чалавека ў прафес., тэр., субкульт. і інш. супольніцтвы, адасабленнем яго ад інш.людзей, набыткаў культуры, маралі, палітыкі, суседства і гэтак далей. Гэты працэс суправаджаецца парушэннямі законнасці, ростам злачыннасці, антыграмадскімі паводзінамі, наркаманіяй, хабарніцтвам і інш. негатыўнымі сац. з’явамі. На Беларусі і ў інш. краінах СНД працэс атамізацыі сацыяльнай пашырыўся ў перыяд крызісу ў сувязі з пераходам ад таталітарна-адм. да дэмакр. сістэмы.
Прыкладам філас. асэнсавання атамізацыі сацыяльнай з’яўляецца канцэпцыя Т.Гобса, што прырода вельмі раз’ядноўвае людзей, і для іх натуральнай магла б стаць «вайна ўсіх супраць усіх». Гэта ідэя развіта у працах Дж.Лока і А.Сміта. Супраць яе выступаў Г.Гегель, які лічыў атамізацыю сацыяльную толькі адным з многіх момантаў грамадскага існавання індывідуумаў у грамадскай супольнасці, адарванай ад сям’і і дзяржавы. К.Маркс трансфармаваў гэтую думку ў канцэпцыю адчужэння асобы ад чалавечых умоў існавання ў эксплуататарскім грамадстве. У 20 ст. праблемы атамізацыі сацыяльнай вывучалі сацыёлагі і філосафы зах. краін Ф.Цэніс, Г.Фраер, Г.Маркузе, Э.Фром, М.Хоркхаймер і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
repugnant
[rɪˈpʌgnənt]
adj.
1) пры́кры, непрые́мны; нясьце́рпны, нязно́сны
Work is repugnant to lazy people — Пра́ца нясьце́рпная для ляні́вых людзе́й
2) супярэ́чны, супраці́ўны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
хе́ўра, ‑ы, ж.
Пагард. Група людзей, якія аб’ядналіся для разбою, злачынства; банда. На Ўкраіне пан Патоцкі, Пан з Канёва родам, З сваёй хеўрай гаспадарыць Над бедным народам.Купала.[Шкунда:] Золатапагоннікі, кадэты І хеўра іншае брыды Расстроіць хочуць нам рады.Колас.//Разм. Пра кампанію людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, агульнымі прыметамі і пад. Калі хлопцы наймалі музыку іграць вечарынку, то Мікалая Халусту ніколі не бралі ў хеўру.Чарнышэвіч.— Хадзем, брыгадзір, у хеўры весялей, — гукаюць.. [мужчыны] Храпавіцкага.Мурашка.
•••
Адна хеўра; з адной хеўры — пра людзей адных поглядаў, адных паводзін (звычайна не вартых увагі).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
natłuc
зак.
1. набіць, натаўчы;
natłuc orzechów — натаўчы арэхаў;
2. набіць; перабіць; пастраляць;
natłuc ludzi — перабіць людзей
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)