Адчуваць непрыязнасць, непрыхільнасць да каго‑, чаго‑н. Сяргей Моніч быў залішне самаўпэўнены, таму людзі крыху недалюблівалі яго.Бажко.[Даміра:] — Крытыка — рэч карысная. Шкада, што ў нас яе недалюбліваюць.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніво́дзін, ніводнага, займ.адмоўны.
Тое, што і ніводны. Было ціха, не варушыўся ніводзін лісток на ігрушы.Шамякін.Ужо без Волькі не абыходзіўся ніводзін сход: крыху па абавязку — што камсамолка, а болей па сваёй ахвоце.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нізкава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху нізкі, даволі нізкі. Нізкаватая столь. □ Яшчэ хвіліна — і ўжо добра чуваць было, што .. [Таццяна] гаворыць сваім густым, нізкаватым .. голасам.Зарэцкі.Мясціна была нізкаватая, па абодва бакі рос аер, пракідаліся лазовыя кусты.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прамару́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак.
Спазніцца, марудзячы; не зрабіць чаго‑н. своечасова. Машкін яшчэ больш намогся, каб паўзці хутчэй, бо яму здалося, што калі хоць крыху прамарудзіць, то ракета ўпадзе проста яму на плечы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прачыні́цца, ‑чыніцца; зак.
Не поўнасцю адчыніцца. Дзверы свірна прачыніліся, і паказаўся дзесьці ўжо бачаны і крыху знаёмы партызан.Янкоўскі.Я не паспела яшчэ добра агледзецца, як адно акно прачынілася і ў ім паказалася Проська.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыку́льгваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Трохі, злёгку кульгаць; накульгваць. [Цімох] выйшаў з двара проста на поле і сцежкаю, прыкульгваючы, пашыбаваў у Крыніцы.Колас.Архіп — інвалід яшчэ першай .. германскай вайны — крыху прыкульгваў на адну, карацейшую нагу.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прына́дны, ‑ая, ‑ае.
Прываблівы, прывабны, спакуслівы. Вокны ў пакоі пана падлоўчага святлелі прынадным бляскам.Колас.Так кружыцца маюць звычай Часта чайкі над вадою Над прынаднаю здабычай.Крапіва.[Яша] крыху паблукала між дрэў, шукаючы прынадную мясцінку.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
страшнава́та,
1.Прысл.да страшнаваты.
2.безас.узнач.вык., каму. Крыху боязна. Самой Марыне страшнавата, І ёй вясёласці няма.Колас./зінф.[Альбіна:] — Не палохайся, дурненькі мой. Кожнаму чалавеку, мабыць, страшнавата ўпершыню стаць бацькам.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чараві́кі, ‑аў; адз. чаравік, ‑а, м.
Невысокі, да шчыкалаткі і крыху вышэй, скураны абутак на шнурках. Моцна грукаючы чаравікамі па мёрзлай зямлі, ішла.. рота чырвонаармейцаў.Чорны.[Каця] прытупіла вочы і наском чаравіка разграбала крупчасты снег.Каваль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРАБЕ́НШЧЫК, тамарыкс,
тамарыск (Tamarix),
род кветкавых раслін сям. грабеншчыкавых. Каля 90 відаў. Пашыраны ў пустынях, паўпустынях і стэпах Паўд. Еўропы, Азіі і Паўн.-Усх. Афрыкі. На Беларусі ў Цэнтр.бат. садзе АН інтрадукаваны 4 віды: грабеншчык галінасты (T. ramosissima, расце і ў Лошыцкім парку), Гагенакера (T. hohenackeri), Меера (T. meyeri), квітучы (T. florida). У бат. садах і парках на Беларусі трапляюцца таксама грабеншчык выцягнуты (T. elongata) і рыхлы (T. laxa). Цвітуць у чэрв., ліп., магчыма другаснае цвіценне ў вер., кастрычніку.
Шматгадовазялёныя або скідваюць на зіму парасткі, кусты ці дрэвы выш. да 10 м са шматлікімі тонкімі доўгімі галінкамі і глыбокай, моцна разгалінаванай каранёвай сістэмай. Лісце сядзячае, шараватае або крыху блакітнае. Кветкі дробныя, ружовыя, пурпуровыя, фіялетавыя, радзей белыя, сабраныя ў доўгія гронкі. Плод — трохстворкавая каробачка. Насенне дробнае, хутка траціць усходжасць. Размнажаецца чаранкамі і каранёвымі атожылкамі. Абмярзаюць, аднак добра аднаўляюцца. Дэкар. і кармавыя расліны. Добрыя меданосы. Кара і асабліва галы на лісці багатыя дубільнымі рэчывамі (да 47—50%). Драўніну выкарыстоўваюць для такарных работ.