Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Палю́к ’ручка касы’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж.), палюх (Сл. ПЗБ), пълʼук (ДАБМ, 831) ’тс’. Вытворнае ад палец, якое ў значэнні ’ручка касы’, прынамсі, шырока распаўсюджана ў рус. дыялектах (гл. СРНГ, 25), здапамогай суф. -ук, ‑ух (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178). Рус. навасіб. палюк ’ручка касы’, польск.paluch ’пальчык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́чась ’кароста’ (Касп.). Утворана ад дзеяслова часацьздапамогай прыстаўкі па‑ (*ро). У большасці і.-е. моваў гэта універсальная семантычная мадэль для ўтварэння назваў скурных хваробаў: лац.scabō ’чашу, скрабу’ > scabies ’часотка, парша’, лат.kasil ’часаць’ > kass ’часотка’, ням.kratzen ’часаць’ > Krätze ’часотка’ (Мяркулава, Этимология–1970, 165–186).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МУТАГЕНЕ́З (ад мутацыі + ... генез),
1) працэс узнікнення мутацый пад уздзеяннем фактараў (мутагенаў) навакольнага і ўнутранага асяроддзя. Аснова — змены ў малекулах нуклеінавых к-т, што захоўваюць і перадаюць спадчынную інфармацыю, і парушэнні мітатычнага апарата клетачнага дзялення.
2) Штучнае атрыманне мутацый здапамогайфіз. і хім. мутагенаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ДЫУС ІНЕ́РЦЫІў механіцы,
фізічная велічыня R, якая мае размернасць даўжыні і здапамогай якой момант інерцыі цела адносна зададзенай восі выражаецца формулай J = MR2, дзе M — маса цела. Напр., для аднароднага шара Р.і. адносна восі, што праходзіць праз яго цэнтр, прыкладна роўны 0,632r, дзе r — радыус шара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРАКТАРЫСТЫ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯў тэрмадынаміцы,
функцыя незалежных параметраў (гл.Параметры стану), якія вызначаюць стан тэрмадынамічнай сістэмы. Да Х.ф. адносяць патэнцыялы тэрмадынамічныя і энтрапію. Х.ф. сістэмы роўная суме Х.ф. яе складальных частак. Здапамогай Х.ф. і яе вытворных па незалежных пераменных (т-ры, аб’ёме і інш.) вызначаюць тэрмадынамічныя ўласцівасці сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГАФО́КЛ (каля 361—289 да н.э.),
тыран у Сіракузах (з 316) і Сіцыліі. Вызначыўся на вайск. службе. Здапамогай войска і свабодных беднякоў скінуў алігархію і быў абвешчаны палкаводцам з неабмежаванымі паўнамоцтвамі. Адваяваў у Карфагена амаль усе грэч. гарады Сіцыліі, в-аў Керкіра (Корфу). Каля 305 прыняў тытул «цара сіцылійцаў». Памёр у час паходу ў Паўд. Італію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАДРАТУ́РА КРУ́ГА,
пабудаванне квадрата, роўнавялікага па плошчы дадзенаму кругу. Пад К.к. разумеюць таксама задачу вылічэння плошчы круга з пэўным набліжэннем.
Старажытнагрэч. матэматыкі спрабавалі рашыць задачу здапамогай цыркуля і лінейкі. У 1882 ням. матэматык Ф.Ліндэман даказаў трансцэндэнтнасць ліку π і тым самым невырашальнасць задачы такім спосабам — яе можна рашыць з выкарыстаннем некаторых трансцэндэнтных крывых, напр., квадратрысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЖО́ВЫЯ І́КЛЫ, біўні,
зубы верхняй сківіцы маржа. У самцоў даўж. да 82 см, маса да 3 кг, сціснутыя з бакоў; у самак карацейшыя і больш акруглыя ў сячэнні. Растуць усё жыццё. З іх дапамогай морж выкопвае з дна корм, узбіраецца на лёд, абараняецца ад ворагаў. Выкарыстоўваюць у дэкар. мастацтве (дробная скульптура, нажы, брошкі, пацеркі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАКТА́ЛЫ (ад лац. fractus складзены з фрагментаў, разбіты),
мноствы з нерэгулярнай разгалінаванай ці парэзанай структурай; структуры, складзеныя з частак, якія ў некаторым сэнсе падобныя да цэлага. Напр., натуральнымі Ф. з’яўляюцца берагавыя лініі мацерыкоў і астравоў, горы, воблакі, галіны і лісце дрэў, сняжынкі, броўнаўскія крывыя.
Найб. часта Ф. ўзнікаюць у задачах нелінейнай дынамікі, гідрадынамікі, стат. механікі, тэорыі фазавых пераходаў, тэорыі палімераў. хім. кінетыцы і інш. Адрозніваюць 3 класы Ф.: геаметрычныя Ф. (у 2-мерным выпадку іх атрымліваюць здапамогай ламанай лініі, у 3-мерным — паверхні, якія наз. генератарам). За 1 крок алгарытму пабудавання кожны з адрэзкаў ламанай замяняюць на ламаную-генератар у пэўным маштабе. Алгебраічныя Ф. (атрымліваюць здапамогай нелінейных працэсаў у n-мерных прасторах) і стахастычныя Ф., якія атрымліваюць, калі ў ітэрацыйным працэсе выпадкова змяняюць які-н.з параметраў (генерыруюцца аб’екты, якія нагадваюць прыродныя — дрэвы, берагавыя лініі, рэльефы мясцовасці, паверхні мора і інш.). Ф. выкарыстоўваюцца ў машыннай графіцы для адлюстравання і мадэліравання розных працэсаў, пры пераўтварэнні відарысаў і інш.
Літ.:
Федер Е. Фракталы: Пер. с англ.М., 1991.
М.П.Савік.
Да арт.Фракталы. Першыя этапы атрымання «дывана Сярпінскага».