аквамары́навы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае дачыненне да аквамарыну. Аквамарынавае шкло. // Зроблены з аквамарыну. Аквамарынавы пярсцёнак.

2. Колеру аквамарыну. Аквамарынавы фон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэ́мавы, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з крэму (у 2 знач.); з крэмам. Крэмавая начынка.

2. Белы з жаўтаватым адценнем. Крэмавы колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ляпны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да лепкі. Ляпная работа. // Зроблены з дапамогай лепкі; з вылепленымі ўпрыгожваннямі. Ляпныя арнаменты. Ляпны карніз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засыпны́, ‑ая, ‑ое.

Прызначаны для засыпання. Засыпны апарат. // Зроблены шляхам засыпання. Да зімы звяно збудавала засыпную хацінку для сваіх выхаванцаў [трусянят]. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

магналі́тавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да магналіту. Магналітавыя работы.

2. Які складаецца з магналіту, зроблены з яго. Магналітавая падлога.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капро́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да капрону. Капронавая вытворчасць. // Зроблены з капрону. Капронавыя панчохі. Капронавая сукенка. Капронавы трос. Капронавая сетка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мішу́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да мішуры (у 1 знач.). // Зроблены з мішуры. Мішурныя аздабленні.

2. перан. Паказны, падманны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́нсукавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да нансуку. Нансукавая тканіна. // Прызначаны для вырабу нансуку. Нансукавы цэх. // Зроблены з нансуку. Нансукавая бялізна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пане́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да панелі. Панельны люк. // Спец. Зроблены з панелей (у 4 знач.). Панельная канструкцыя. Панельны дом.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сырцо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да сырцу, з’яўляецца сырцом. Сырцовая цэгла. // Зроблены з сырцу. Сырцовай пугаю ўсё сцёбаў каня. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)