Сурта І. З. 1/107, 179; 2/507, 508; 10/127; 11/302
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Абезгауз З. Е. 6/15; 8/553; 9/11, 95; 12/117, 130, 422
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Браварская З. І. 2/251, 252, 253, 376; 5/115; 10/91; 12/643
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Кудрашова З. Н. 4/49, 51, 128; 7/189, 325, 572; 12/502, 503
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Паліяшвілі З. П. 1/300, 330; 4/42; 8/61; 10/224; 11/490
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Шульман З. П. 5/118; 9/229, 618; 11/367, 600; 12/471, 478
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Анфімій з Тралаў 1/472—473 (укл.); 2/536—537 (укл.); 3/75; 9/636
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ісідар з Мілета 1/472—473 (укл.); 2/536—537 (укл.); 3/75; 9/636
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЬБА́ З ЛУ́КА,
спаборніцтвы па стральбе стрэламі па мішэнях; адзін з найб. стараж. відаў спорту. Мэта — трапіць у мішэнь найбліжэй да яе цэнтра. Страляюць са спарт. лука, які складаецца з дрэўка (драўлянае, метал., з сінт. матэрыялаў або камбінаванае) і цецівы (сінт. валокны). Маса лука ў мужчын 22 кг, у жанчын каля 15 кг. Страла — драўляны, метал. ці пластмасавы стрыжань з наканечнікам і апярэннем. Спаборніцтвы праводзяцца на дыстанцыях 30, 50, 70 і 90 м для мужчын і 30, 50, 60 і 70 м для жанчын. Дыяметр мішэні 80 і 122 см.
Спаборніцтвы па С. з л. вядомы з 15 ст. (Швейцарыя). Міжнар. федэрацыя заснавана ў 1931. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1931 (штогод, з 1960 праз год), Еўропы — з 1968, у асабістым і камандным заліках. У праграме Алімп. гульняў — з 1904. Найб. пашырана ў Вялікабрытаніі, Бельгіі, ЗША, Канадзе, Карэі, краінах Скандынавіі.
На Беларусі развіваецца з 1960; 1-ы чэмпіянат рэспублікі праведзены ў 1961. Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся Б.Ісачанка, В.Мароз, Г.Карасёва, А.Марфель і інш.
т. 15, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКУ́Б З КАЛІ́НАЎКІ (Каліноўскі, Калінаўка, Каліновіус; ? — 1583),
бел. гуманіст, ідэолаг левай, плебейска-сял. плыні радыкальна-рэфармацыйнага руху на Беларусі ў 2-й пал. 16 ст., антытрынітарый. Паслядоўнік Пятра з Ганёндза і М.Чаховіца. З 1560 прапаведнік у магната-кальвініста А.Валовіча. У 1568 пакінуў гэту службу, верагодна, з прычыны актыўнага ўдзелу ў антытрынітарскім руху ў ВКЛ. З 1567 удзельнічаў у арыянскіх сінодах у Польшчы і ВКЛ. На сінодзе ў Скрынску (пад Радамам) абраны на дыспут з дытэістамі (пратэстанты, якія прызнавалі дваістую прыроду Бога). У 1568 разам з Паўлам з Візны палемізаваў з С.Будным на сінодзе ў Іўі (каля Валожына). Каля 1569 выехаў у Польшчу і там з групай сваіх прыхільнікаў з ВКЛ заснаваў у Ракаве (цяпер у Свентакшыскім ваяв.) прымітыўна-камуніст. рэліг. суполку. Каля 1575 знаходзіўся ў Любліне. На радзіму, напэўна, ён так і не вяртаўся. Выступаў супраць эксплуатацыі, свецкай улады, войнаў, адстойваў сац. і нац. роўнасць; прычынай сац. несправядлівасці лічыў прыватную ўласнасць.
Літ.:
Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы: (Вторая пол. XVI — нач. XVII в.). Мн., 1970.
С.П.Падокшын.
т. 18, кн. 1, с. 255
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)