Камі́сіягрупа людзей як орган выканання пэўных задач’, ’орган дзяржаўнага кіравання’ (ТСБМ, Яруш., Бяльк.), ст.-бел. комисия, комисея, комисыя, коммиссия, конмисия ’камісія’ запазычаны са ст.-польск. komisja < ням. Kommission < франц. commission < лац. commissiō ’даручэнне’ (Слаўскі, 2, 386; Булыка, Запазыч., 164).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стазь ‘калона’: стазі салдат (халоп., Стан.). Сюды ж, магчыма, стаг ‘рад будынкаў, якія знаходзяцца пад адной страхой’ (беласт., Сл. ПЗБ), ст.-бел. стязи: стоять стязи ‘стаяць вайсковыя атрады’ (Ст.-бел. лексікон). Відаць, звязана з сцяггрупа вялікіх прадметаў, утвараючых шэраг’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БАНКС (Banks),

група вулканічных астравоў на ПдЗ Ціхага ак., паміж а-вамі Санта-Крус і Новымі Гебрыдамі. Уваходзіць у склад дзяржавы Вануату. Пл. каля 800 км². Клімат гарачы і вільготны. Трапічная расліннасць.

т. 2, с. 282

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМАНА́ЛЫ,

група выбуховых рэчываў; разнавіднасць аманітаў. Асн. кампаненты: аміячная салетра, нітразлучэнні, дысперсны алюміній, які рэзка павышае энергію выбуху і фугаснае дзеянне. Выкарыстоўваюцца для ўзрывання парод павышанай трываласці ў вільготных і абводненых свідравінах.

т. 1, с. 305

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гняздо́, -а́, мн. гнёзды іліч. 2, 3, 4) гнязды́, гнёзд і гнёздаў, н.

1. У птушак, насякомых і паўзуноў: месца для жылля звычайна на перыяд кладкі яек і вывядзення дзіцянят.

Ластаўчына г.

Асінае г. (таксама перан.: пра прытулак злачынных людзей).

2. Паглыбленне, куды што-н. устаўляецца (спец.).

3. Група маладых раслін, грыбоў і пад., якія растуць разам.

Грузды і лісіцы раслі гнёздамі.

4. Укрытае месца для чаго-н.

Кулямётнае г.

5. Месца высеву двух або некалькіх зярнят, а таксама ўсходы гэтых зярнят (спец.).

6. Група аднакарэнных вытворных слоў, размешчаных пры загалоўным слове ў слоўніку.

|| памянш. гняздзе́чка, -а, мн. -і, -чак, н. (да 1 знач.).

|| прым. гнездавы́, -а́я, -о́е (да 1, 2, 5 і 6 знач.).

Гнездавая пасадка лесу.

Гнездавое размяшчэнне слоў у слоўніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАГУШЭ́ЎСКІ БОЙ 1941,

бой партыз. атрадаў Багушэўскага (камандзір А.​К.​Стэльмах), І.​Ф.​Бяляева і групы сав. ваеннаслужачых, якія трапілі ў акружэнне (камандзір П.​С.​Гапонцаў), з ням.-фаш. захопнікамі ў г.п. Багушэўск Віцебскай вобласці ў вер. 1941. У ноч на 4 вер. асн. група партызанаў закідала гранатамі памяшканне камендатуры варожага гарнізона ў пасёлку, разграміла раённую ўправу, знішчыла аўтамашыны, пам. ваеннага каменданта Віцебска, што прыехаў на нараду, захапіла трафеі і дакументы і вярнулася на базу. Група прыкрыцця з боку шашы Віцебск—Орша перашкодзіла прыбыццю дапамогі фаш. гарнізону. Акупац. газета «Витебский вестник» паведамляла, што на Багушэўск напаў атрад колькасцю 1000 чал., узброены танкамі, артылерыяй, мінамётамі і кулямётамі.

т. 2, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРЫ́СЕНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,

аперацыя партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь» (камандзір А.​І.​Петракоў) па падрыве 110-метровага чыг. моста цераз р. Дрыса на лініі Даўгаўпілс—Полацк у Дрысенскім р-не Віцебскай вобл. ў Вял. Айч. вайну, праведзеная 4 жніўня. Мост ахоўваў фаш. гарнізон (70 чал.), падыходы былі замініраваны, абнесены агароджай з калючага дроту. У ходзе аперацыі ўдарная група з 3 партыз. атрадаў пад кіраўніцтвам П.М.Машэрава знішчыла ахову моста; група падрыўнікоў на чале з П.​Р.​Мандрыкіным узарвала мост. У выніку аперацыі рух на магістралі быў спынены на 16 сутак, прапускная здольнасць дарогі зменшылася з 60 да 8 эшалонаў за суткі.

т. 6, с. 229

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

гру́па, -ы, мн. -ы, груп, ж.

1. Некалькі чалавек або прадметаў, жывёл, якія знаходзяцца блізка адзін ля аднаго.

Г. людзей.

Г. дамоў.

2. Сукупнасць людзей з агульнымі інтарэсамі, з адной прафесіяй і пад.

Г. студэнтаў.

3. Сукупнасць прадметаў, з’яў, рэчываў, аб’яднаных агульнымі адзнакамі.

Г.раслін.

|| памянш. гру́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

|| прым. групавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

камі́сія, -і, мн. -і, -сій, ж.

1. Група асоб або орган з групы асоб са спецыяльнымі паўнамоцтвамі, што ўтвараецца напастаянна або часова для выканання пэўных задач.

Прыёмная к.

Рэвізійная к.

2. Даручэнне, якое выконваецца за пэўнае ўзнагароджанне (звычайна звязанае з купляй або продажам).

Браць тавар на камісію.

|| прым. камісі́йны, -ая, -ае (да 2 знач.).

К. магазін.

Атрымаць камісійныя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзявя́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Лічба

9.

2. Група з дзевяці чалавек або дзевяці аднародных прадметаў.

Дзявяткамі плылі самалёты.

3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 9 (разм.).

Прыехаў на дзявятцы (на трамваі, аўтобусе, тралейбусе пад №9). Мяч трапіў у дзявятку (верхні вугал футбольных варот).

4. Школьная адзнака.

5. Ігральная карта з дзевяццю ачкамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)