ГО́ЛБРЭЙТ, Гэлбрэйт (Galbraith) Джон Кенет (н. 15.10.1908, г. Аяна-Стэйшэн, Канада), амерыканскі эканаміст, філосаф. Скончыў ун-т у Таронта (1931). Праф. эканомікі Гарвардскага ун-та. Прыхільнік дзярж. рэгулявання эканомікі (распрацаваў тэорыю «ўраўнаважвальнай сілы», у якасці якой выступае дзяржава, што спрыяе стварэнню раўнавагі паміж попытам і прапановай). Аўтар канцэпцыі новага індустрыяльнага грамадства, дзе вырашальная роля належыць «тэхнаструктуры» (увасабленне калектыўнай улады спецыялістаў розных узроўняў). Выступаў за мірнае суіснаванне капіталіст. і сацыяліст. сістэм, прытрымліваўся канвергенцыі тэорыі.
Тв.:
Рус.пер. — Новое индустриальное общество. М., 1969;
Экономические теории и цели общества. М., 1979;
Жизнь в наше время: Воспоминания. М., 1986;
Капитализм, социализм, сосуществование. М., 1988 (разам з С.Меншыкавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЫ́ЧАЙ,
гістарычна ўсталяваны і агульнапрыняты ў пэўным грамадстве або сацыяльна-этнічнай групе спосаб паводзін. Узнік у глыбокай старажытнасці. У аснове З. першапачаткова ляжалі табу — розныя забароны і абмежаванні, якія ўспрымаліся з дзяцінства і ўзнаўляліся ў новых пакаленнях без абмеркавання і абгрунтавання.
Выпрацаваны вытв. і бытавым вопытам у працэсе развіцця грамадства З. рэгуляваў паводзіны асобы, вызначаў яе месца ў калектыве, садзейнічаў кансалідацыі этнічных і вытв. груп. У ролі звычаю маглі выступаць вытв. навыкі (бонда, сябрына, талака і інш.), абрады. На аснове З. фарміравалася звычаёвае права. У наш час З. захоўваецца ў сферы побыту і сям’і (радзіны, пахаванне, вяселле), маралі і грамадз. абраднасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́НКА ГАРСІЛА́СА ДЭ ЛА ВЕ́ГА (Inca Garcilaso de la Vega; 12.2.1539, г. Куска, Перу — 24.4.1616),
перуанскі гісторык, паэт, перакладчык. Сын ісп. канкістадора, губернатара г. Куска, маці з вышэйшай інкскай знаці. У 1560—70 на ваен. службе ў Іспаніі, пазней заняўся літ. дзейнасцю. У 1605 выдаў працу «Фларыда» аб спробе заваявання іспанцамі п-ва Фларыда, у 1609 — «Гісторыю дзяржавы Інкаў», у 1617 выйшла «Усеагульная гісторыя Перу» пра заваяванне краіны іспанцамі. У сваіх творах спачувальна ставіўся да індзейцаў, якія сталі ахвярамі ісп. заваёўнікаў, ідэалізаваў інкскае грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІТЭ́Т ДЗЯРЖА́ЎНАЙ БЯСПЕ́КІ (КДБ) Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскі орган дзярж. кіравання, які ажыццяўляе ў межах сваіх паўнамоцтваў кіраванне ў сферы забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы. Утвораны 23.10.1991 на аснове былога КДББССР. Узначальваецца старшынёй КДБ, якога назначае на пасаду Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Прававая аснова і прынцыпы дзейнасці, сістэма органаў дзярж. бяспекі і іх паўнамоцтвы рэгламентуюцца Законам «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» ад 3.12.1997. Асн. кірункі дзейнасці: разведвальная і контрразведвальная дзейнасць, барацьба са злачыннасцю, арганізацыя ўрадавай і аператыўнай сувязі. Кантроль за дзейнасцю органаў КДБ ажыццяўляе Прэзідэнт і СМ Рэспублікі Беларусь, нагляд за законнасцю іх дзейнасці — Ген. пракурор Рэспублікі Беларусь і падначаленыя яму пракуроры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН ((Kahn) Герман) (15.2.1922, г. Беён, ЗША — 7.7.1983),
амерыканскі сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў футуралогіі. У 1948—61 супрацоўнічаў з карпарацыяй РЭНД па распрацоўцы пытанняў вайск. стратэгіі ЗША (працы «Аб тэрмаядзернай вайне», 1960; «Аб эскалацыі: метафары і сцэнарыі», 1965, і інш.). Арганізатар і кіраўнік (з 1961) Гудзонаўскага ін-та, які стаў міжнар. цэнтрам па распрацоўцы сац., паліт., эканам., тэхн. і інш. прагнозаў. У футуралагічных працах «Год 2000-ы» (1967), «Наступныя 200 гадоў» (1976) і інш. (напісаны ў сааўтарстве з супрацоўнікамі Гудзонаўскага ін-та) выступаў прыхільнікам канцэпцыі постіндустрыяльнага грамадства. Станоўчы погляд К. на будучыню сучаснага чалавецтва заснаваны на тэхнал. аптымізме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПО́ТЭ ((Capote) Трумэн) (30.9.1924, г. Новы Арлеан, ЗША — 25.8.1984),
амерыканскі пісьменнік. Дэбютаваў раманам «Іншыя галасы, іншыя пакоі» (1948). Адзінота і чалавек, мара і рэальнасць амер. жыцця, злачыннасць і грамадства — асн. тэмы яго твораў (зб.апавяд. «Дрэва ночы», 1949; аповесці «Лугавая арфа», 1953; «Снеданне ў Тыфані», 1958; «Самаробныя дамавінкі», 1980; дакумент. рамак «Звычайнае забойства», 1965). Аўтар аўтабіягр. апавяданняў (зб. «Музыка для хамелеонаў», 1980), эсэ, нарысаў, дарожных нататак. У творах выкарыстоўваў гатычныя матывы, гратэск і фантасмагорыю, яны адметныя лірызмам, высокім стылістычным майстэрствам і камерным псіхалагізмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОН (Ігар Сямёнавіч) (н. 21.5.1928, С.-Пецярбург),
расійскі філосаф, сацыёлаг і псіхолаг. Д-рфілас.н. (1960), праф. (1963). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1947). Працаваў у многіх ВНУ і НДІ, у 1975—93 у Ін-це этналогіі і антрапалогіі РАН. Даследуе праблемы гісторыі зах. сацыялогіі, тэорыі асобы і самасвядомасці, псіхалогіі юнацкага ўзросту, антрапалогіі дзяцінства і сексалогіі. Філас. праблемы быцця чалавека разглядае на матэрыяле спец. навук пра чалавека і грамадства, праводзіць ідэю інтэрдысцыплінарнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЛЕГА́ЛЬНЫ МАРКСІ́ЗМ»,
ідэйна-палітычная плынь рас. інтэлігенцыі ў 1890-я г. Прадстаўнікі «Л.М.» (П.Б.Струвэ, М.І.Туган-Бараноўскі, С.М.Булгакаў і інш.), выступаючы ў легальных часопісах «Новое слово» (1894—97), «Жизнь» (1897—1901), «Начало» (1899) і інш., выкарыстоўвалі палажэнні марксісцкай эканам. тэорыі для абгрунтавання развіцця капіталізму ў Расіі як прагрэсіўнай з’явы, але адмаўлялі ці рэвізавалі марксісцкую рэв. тэорыю. Яны выступалі супраць самадзяржаўя, за дэмакр. свабоды, развівалі ліберальныя тэорыі сац. рэфармавання капіталіст.грамадства. У сярэдзіне 1890-х г. разам з сацыял-дэмакратамі змагаліся супраць народніцтва і інш. тэорый, якія адмаўлялі капіталіст. шлях развіцця Расіі. З канца 1890-х г. перайшлі ад марксізму да лібералізму, іх лідэры сталі ядром партыі кадэтаў.
аўстрыйскі заолаг і філосаф; адзін з заснавальнікаў эталогіі. Вучыўся ў Нью-Йоркскім і Венскім ун-тах. З 1940 праф. Кёнігсбергскага ун-та. У 1944—48 у сав. палоне. З 1950 кіраўнік Ін-та фізіялогіі паводзін навук.т-ва Макса Планка (Германія). Навук. працы па пытаннях ранняга абучэння (запамінання) і яго ролі ў фарміраванні паводзін у дарослых жывёл. Распрацаваў вучэнне аб інстынктыўных паводзінах і іх развіцці ў анта- і філагенезе.
Распаўсюджваў біял. заканамернасці паводзін жывёл на чалавека і чалавечае грамадства. Філас. працы па эвалюц. эпістэмалогіі, сацыябіялогіі і інш. Нобелеўская прэмія 1973 (разам з Н.Тынбергенам і К. фон Фрышам).
расійскі эканаміст, публіцыст. Брат Дз.А.Мілюціна і М.А.Мілюціна. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1847), з 1850 ад’юнкт-праф., з 1853 праф. гэтага ун-та. Удзельнік рэв. гуртка петрашэўцаў. Сац. погляды М. сфарміраваліся пад уплывам ідэй А.І.Герцэна і В.Р.Бялінскага. Друкаваў у часопісах «Современник» і «Отечественные записки» артыкулы па эканоміцы, якія прысвячаў крытыцы капіталізму і вульгарнай паліт. эканоміі. М. — аўтар першых у Расіі прац, дзе крытыкуецца тэорыя Т.Р.Мальтуса (гл.Мальтузіянства) і аналізуецца гісторыя эканам. думкі. Будучае бяскласавае, гарманічнае грамадства бачыў у аб’яднанні дзяржаўнай дробнай уласнай маёмасці вытворцаў; выступаў за сацыялізм з пункту гледжання інтарэсаў сялян.