ПОП, Поўп (Pope) Аляксандр (21.5.1688, Лондан —30.5.1744), англійскі пісьменнік; прадстаўнік Асветніцтва. Дэбютаваў у жанры вершаванай пастаралі, прадоўжыў традыцыі «Буколік» Вергілія (зб. «Пастаралі», 1704; паэма «Віндзорскі лес», 1713). Паэма «Спроба пра крытыку» (1711) — маніфест. англ. асветніцкага класіцызму. Майстар сатыры і лёгкай, іранічнай, вытанчанай паэзіі ракако (іроікамічныя паэмы «Выкраданне кудзеру», 1712; «Дунсіяда», 1728; «Новая Дунсіяда», 1742). Вяршыня творчасці — філас. паэма «Спроба пра чалавека» (1732—34) — вершаванае выкладанне ідэй Дж.Лока і А.Шэфтсберы. Аўтар сатыр і эпіграм, перакладаў «Іліяды» і «Адысеі» Гамера.
Тв.:
Рус.пер. — Поэмы. М., 1988.
Літ.:
Сидорченко Л.В. Александр Поуп: В поисках идеала. Л., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Райсто́к ’зарослае балота, звычайна ў лесе’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад ро́йста (гл.) пры дапамозе суф. ‑ок са значэннем зборнасці, а не памяншальнасці, параўн. асавок ’асіннік, асінавы лес’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напролётнареч.
1. напралёт; (всё время) разг. уве́сь час, бесперапы́нна;
всю ночь напролёт шёл дождь усю́ ноч напралёт (бесперапы́нна) ішо́ў дождж;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сплошьнареч. (весь) уве́сь (чы́сты); (на всём протяжении) скрозь; (целиком) ца́лкам; (подряд) за́пар;
всё ле́то сплошь шли дожди́ усё ле́та ішлі́ дажджы́;
лес тяну́лся сплошь на не́сколько киломе́тровлес цягну́ўся (ішо́ў) скрозь на не́калькі кіламе́траў;
всё сплошь усё чы́ста;
◊
сплошь и ря́дом скрозь; ве́льмі ча́ста.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Verjüngungf -, -en
1) амаладжэ́нне; абнаўле́нне
2) тэх. памяншэ́нне, скарачэ́нне
3) бат., лес. аднаўле́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ву́сцішнасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць вусцішнага; цішыня, спакой. Лес поўніўся такой вусцішнасцю, што хацелася, як малому, дурасліва паваліцца ў снег ці закрычаць на ўвесь свет!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)