рэзідэ́нцыя

(лац. residentia = месцазнаходжанне)

месца, дзе пастаянна знаходзіцца ўрад, кіраўнік дзяржавы або высокапастаўленая адміністрацыйная асоба.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

regime [reɪˈʒi:m] n. рэжы́м; лад; ула́да;

a fascist/totalitarian/military regime фашы́сцкі/таталіта́рны/вае́нны рэжы́м;

a puppet regime марыяне́тачны ўрад

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

банапарты́зм, ‑у, м.

Форма дыктатуры буйной буржуазіі ў рэвалюцыйнай сітуацыі, калі контррэвалюцыйны ўрад, апіраючыся на ваенную сілу і лавіруючы паміж класамі, якія змагаюцца, імкнецца выдаць сябе за надкласавую, надпартыйную ўладу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інсталя́цыя

(с.-лац. installatio = вылучэнне ва ўрад)

1) комплекс тэхнічных прыстасаванняў для правядзення электрычнасці, газу, вады ў памяшканні будынка;

2) уст. вылучэнне ва ўрад;

3) від мастацтва поп-арту, мантаж у прасторы аб’ектаў з рэчавага асяроддзя ці сканструяваных мастаком.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

зве́ргнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., каго-што.

Сілай пазбавіць улады; скінуць. Звергнуць цара. Звергнуць манархію. □ Мы ўзнімаем паўстанне са зброяй у руках, каб звергнуць царскі ўрад і заваяваць свабоду ўсяму народу. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

puppet [ˈpʌpɪt] n.

1. ля́лька;

a glove puppet ля́лька-марыяне́тка;

a puppet theatre ля́лечны тэа́тр

2. марыяне́тка;

a puppet government марыяне́тачны ўра́д

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Whitehall

[ˈhwaɪthɔl]

n.

1) Уайтгол (ву́ліца ў Лёндане, на яко́й знахо́дзяцца ўра́давыя ўстано́вы)

2) informal брыта́нскі ўра́д

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Савет народных упаўнаважаных (часовы ўрад, Германія) 6/388

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

СТО́ЛЬНІК,

шляхецкі ўрад (пасада) у ВКЛ з сярэдзіны 15 ст. Загадваў сервіроўкай велікакняжацкага стала і падачай страў. Кіраваў падстоліямі. Пазней выконваў функцыі намінальна. З сярэдзіны 17 ст. ўрад С. існаваў у паветах.

У.​М.​Вяроўкін-Шэлюта.

т. 15, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

inefficient [ˌɪnɪˈfɪʃnt] adj.

1. няздо́льны, нязда́тны, няўме́лы;

an inefficient government няздо́льны ўрад

2. нядзе́йсны; мала прадукты́ўны;

inefficient use of energy малапрадукты́ўнае скарыста́нне эне́ргіі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)