Адчуць нянавісць, пранікнуцца нянавісцю да каго‑, чаго‑н. Саша ніколі раней не прала і з першых жа дзён зненавідзела гэту дапатопную работу.Шамякін.— Калі вы яшчэ хоць раз схлусіце мне ці каму-небудзь іншаму, я зненавіджу вас назаўсёды.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хусці́на, ‑ы, ж.
Разм. Тое, што і хустка. Прылеглі ля школьнага ганка цяжкія каменныя львы. Слязу выцірае сялянка, хусціну зняла з галавы.Вялюгін.Ад калыскі знаёмыя рэчы Ён па-іншаму ў хаце заве. Маці туліць хусцінаю плечы: «Што ж, і пэўна... не ў вёсцы жыве».Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ГВА́РДЫЯ.
1) узброенае цывільнае апалчэнне. Упершыню створана ў Парыжы (пад камандаваннем ген. М.Ж. дэ Лафаета) у 1789 у пач.французскай рэвалюцыі 1789—99. Будавалася паводле тэр. прынцыпу (па кварталах і акругах). Атрады Н.г. ўдзельнічалі ў паўстанні 10.8.1792 і задушэнні контррэв. выступленняў (гл.Вандэйскія войны). Пры Напалеоне I Н.г. выкарыстоўвалася як дапаможная сіла. У 1828 распушчана. Адноўлена пасля ліп. рэвалюцыі 1830, у 1852 рэарганізавана. У час франка-прускай вайны (1870—71) частка Н.г. абараняла Парыж. У сак. 1871 створаны Цэнтр.к-т Н.г., які 18—28 сак. быў часовым рэв. урадам Парыжскай камуны 187/. Дэкрэтам камуны ад 29 сак. 1871 пастаянная армія заменена Н.г., на чале якой стаялі Я.Дамброўскі, В.Урублеўскі і інш. Пасля ліквідацыі камуны Н.г. распушчана. У час рэвалюцый 1848—49 цывільныя апалчэнцы тыпу Н.г. (па-іншамунар. міліцыя, цывільная гвардыя) дзейнічалі ў краінах Герм. саюза, Іспаніі, італьян. дзяржавах і інш. 2) Тэр. вайсковыя фарміраванні ў ЗША (каля 450 тыс.чал.) і шэрагу інш. краін; з’яўляюцца рэзервам рэгулярных узбр. сіл. У мірны час выкарыстоўваецца для выканання пэўных задач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
чужы́, -а́я, -о́е.
1. Не ўласны, які належыць каму-н.іншаму, не свой.
Чужая кніга.
Ч. дом.
Не браць чужога (наз.).
2. Не звязаны роднаснымі, сваяцкімі, блізкімі адносінамі.
Акрамя брата і сястры тут былі і чужыя людзі.
3. Які не з’яўляецца месцам пастаяннага жыхарства, радзімай для каго-н.
Чужая старонка.
4. Далёкі па сваіх поглядах, інтарэсах ад чаго-н.
|| наз.чу́жасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заўсёднік, ‑а, м.
Разм. Сталы наведвальнік чаго‑н. Варта іншаму скептыку разок-другі наведаць гарадскі клуб турыстаў, пагутарыць з яго заўсёднікамі, як, глядзіш, праз пэўны час і ў яго з’яўляюцца сімптомы дзіўнага «захворвання» — імя якому турызм.«Звязда».Акрамя харыстаў і заўсёднікаў бібліятэкі — хлопцаў і дзяўчат, на голас баяна прыйшлі маладзіцы і пажылыя жанчыны.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плюсквамперфе́кт
(лац. plusquamperfectum = больш, чым закончанае)
адна з форм прошлага часу дзеяслова, якая сустракаецца ў многіх мовах і выражае дзеянне, што папярэднічала іншаму дзеянню ў мінулым; даўномінулы час.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пяры́на1, ‑ы, ж.
Вялікая насыпка, напоўненая пер’ем, на якой спяць або якой накрываюцца. Спаць на пярыне. Накрыцца пярынай. Перасыпаць пярыну. □ Аўгінка ўзбівае пярыны на двух высокіх кляновых ложках.Асіпенка.
пяры́на2, ‑ы, ж.
Адно птушынае пяро. Вераб’іха націкавала сабе белую курыную пярыну і ўзяла яе ў дзюбку.Колас.Іншаму цяжэй пярыну падняць, чым .. [Пракопу] любое палена ці мяшок.Ермаловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
і́ншаму гэ́та падаба́ецца manch éinem wird das gefállen;
і́ншы раз mánchmal
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
панегі́рык, ‑а, м.
1. У Старажытнай Грэцыі і Рыме — надмагільная пахавальная прамова, якая ўслаўляе подзвігі памёршага.
2. Празмерна хвалебны водзыў аб кім‑, чым‑н. [Генадзь:] — Яна [Міхаліна] прамову рыхтуе ў гонар завуча. Урачысты панегірык.Шамякін.// Пра літаратурны твор, які з’яўляецца хвалебным водзывам аб кім‑, чым‑н., пахвалой каго‑, чаго‑н. Панегірыкам, напрыклад, можна назваць рэцэнзію, у якой даецца занадта завышаная.. ацэнка таму ці іншаму літаратурнаму твору.А. Макарэвіч.
[Грэч. panēgyrikos (logos) — прамова на ўрачыстым сходзе.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)