кашмі́рцы, ‑аў; адз. кашмірац, ‑рца, м.; кашмірка, ‑і, ДМ ‑рцы; мн. кашміркі, ‑рак; ж.

Народ, асноўнае насельніцтва штата Джаму і Кашмір у Індыі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіта́р, ‑а, м.

Народны струнны музычны інструмент, пашыраны ў Індыі, а таксама ў Узбекістане, Таджыкістане. Савецкія людзі слухалі выкананне індыйскіх мелодый на сітары. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Madhya Pradesh

[,mɑ:djəprəˈdeʃ]

Ма́дг’я-Прадэ́ш (штат у І́ндыі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

паліа́ндрыя, ‑і, ж.

Спец. Адна з перажытачных форм шлюбу, пры якой адна жанчына мае некалькі мужоў адначасова, мнагамужжа; захавалася сярод некаторых плямён Тыбета і Індыі.

[Ад грэч. polý — многа і anēr (andros) — муж.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тамі́лы, ‑аў; адз. таміл, ‑а, м.; тамілка, ‑і, ДМ ‑лцы; мн. тамілкі, ‑лак; ж.

Народ, які жыве ў Індыі, Шры-Ланка, Малайзіі, Бірме, Аўстраліі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інду́сы, ‑аў; адз. індус, ‑а, м.; індуска, ‑і, ДМ ‑дусцы; мн. індускі, ‑сак; ж.

1. Паслядоўнікі індуізму.

2. Устарэлая назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі; індыйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Raj [rɑ:dʒ] n. the Raj hist. брыта́нскае праўле́нне ў Індыі да 1947 го́да;

under the British Raj пад брыта́нскай падле́гласцю

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Джагір (зямельнае падараванне ў Індыі ў сярэднія вякі) 2/290

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

інды́йцы, ‑аў; адз. індыец, ‑дыйца, м.; індыянка ​2, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. індыянкі, ‑нак; ж.

Агульная назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі незалежна ад нацыянальнай, рэлігійнай і каставай прыналежнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́ры, нескл., н.

Традыцыйнае верхняе адзенне жанчын Індыі ў выглядзе кавалка тканіны, якім адмыслова абгортваецца фігура. З усмешкай на сваіх цудоўных тварах, яны [дамы] з сябе свае здымалі сары. Дубоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)