Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МЕЕРХО́ЛЬДА ТЭА́ТР,
дзейнічаў у 1920—38 у Маскве пад кіраўніцтвам У.Меерхольда. Засн. як 1-ы Т-р РСФСР (некалькі разоў мяняў назву), з 1923 — М.т. Рэпертуар і маст. практыка вызначаліся творчай праграмай Меерхольда, які паставіў усе спектаклі т-ра (часам у сааўт. з інш. рэжысёрамі). У пастаноўках, якім уласцівы рысы сімвалізму і футурызму, сцвярджаўся агітацыйна-плакатны, відовішчны т-р, што развіваў традыцыі плошчавых прадстаўленняў, спалучаў гераічную патэтыку з рэзкай сатыр. буфоннасцю. Перавага аддавалася п’есам, арганічна звязаным з сучаснасцю: «Містэрыя-буф» (1921), «Клоп» (1929), «Лазня» (1930) У.Маякоўскага, «Настаўнік Бубус» А.Файко (1925), «Камандарм 2» І.Сяльвінскага (1929), «Апошні рашаючы» У.Вішнеўскага (1931) і інш. У сімвалісцкай інтэрпрэтацыі ставілася і рус. класіка: «Лес» А.Астроўскага (1924), «Рэвізор» М.Гогаля (1926), «Гора розуму» (паводле «Гора ад розуму» А.Грыбаедава, 1928), «Вяселле Крачынскага» А.Сухаво-Кабыліна (1933), «33 разы ў непрытомнасці» («Сватанне», «Мядзведзь», «Юбілей» А.Чэхава, 1935) і інш. У трупе т-ра: М.Бабанава, М.Багалюбаў, Э.Гарын, М.Жараў, І.Ільінскі, С.Марцінсон, Дз.Арлоў, М.Ахлопкаў, З.Райх, Л.Свердлін, М.Цароў, А.Цямерын, У.Яхантаў і інш.
1.каго-што, чым. Паставіць што-н. вакол каго-, чаго-н.
А. трыбуну кветкамі.
2.што. Уставіць, заставіць што-н. чым-н.
А. паліцы кнігамі.
А. вокны вазонамі.
3.што. Паставіць у пакоі, кабінеце, кватэры мэблю, набыць абстаноўку (у 1 знач.).
А. дом мэбляй.
А. кабінет.
4.перан., што. Стварыць умовы, абставіны для правядзення чаго-н.
Добра а. юбілей.
5.перан., каго-што. Дасягнуць большых поспехаў, апярэдзіць каго-н. у чым-н. (разм.).
А. канкурэнтаў.
|| незак.абстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сямідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Працягласцю ў семдзесят год. Сямідзесяцігадовы перыяд.// Які мае ўзрост у семдзесят гадоў. Праз якую гадзіну .. [Суздалеў] ўжо ў прыцемках сядзеў і гаварыў з худым і касцістым, можа сямідзесяцігадовым, старым.Чыгрынаў.
2. Які мае адносіны да сямідзесяцігоддзя (у 2 знач.); звязаны з заканчэннем тэрміну ў семдзесят год. Сямідзесяцігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РАНЕ́ЎСКАЯ Фаіна Рыгораўна (27.8.1896, г. Таганрог, Расія — 19.7.1984),
расійская актрыса. Нар.арт.СССР (1961). З 1915 працавала ў правінцыяльных т-рах. З 1931 у маскоўскіх т-рах — Камерным, Цэнтр. т-ры Чырв. Арміі, імя Маякоўскага, імя Пушкіна і інш., у 1949—55 і з 1963 у т-ры імя Массавета. Характарная актрыса. У яе творчасці спалучаліся эксцэнтрыка і гратэск з мудрай іроніяй, лірыка і камедыйнасць з драм. глыбінёй. Сярод роляў: Змяюкіна («Вяселле»), Мярчуткіна («Юбілей»), Шарлота («Вішнёвы сад»), Наташа («Тры сястры»; усе А.Чэхава), Васа Жалязнова (аднайм. п’еса М.Горкага). Лепшыя ролі: Бэрдзі («Лісічкі» Л.Хэлман, 1945), Спекулянтка («Шторм» У.Біль-Белацаркоўскага, 1951), Эўхенія («Дрэвы паміраюць стоячы» А.Касоны, 1958), місіс Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка, 1966), Люсі Купер («Далей цішыня» паводле п’есы В.Дэльмар, 1969), Феліцата («Праўда — добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага, 1980). Здымалася ў кіно: «Пышка» (1934), «Падкідыш» (1940), «Мара» (1943), «Вясна» (1947), «Папялушка» (1947), «У іх ёсць Радзіма» (1950), «Дзяўчына з гітарай» (1958), «Лёгкае жыццё» (1964) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951 (двойчы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛІ́П Уладзімір Трафімавіч (н. 7.10.1939, в. Двор Пліна Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. тэатразнавец, драматург.Канд. мастацтвазнаўства (1975). Скончыў БДУ (1963). Працаваў у газ. «Чырвоная змена», уласным карэспандэнтам па Беларусі газ. «Советская культура». З 1970 у ЦККПБ, гал. рэдактар Дзяржкіно Беларусі, з 1981 на кінастудыі «Беларусьфільм» (кіраўнік сцэнарнай майстэрні), з 1987 маст. кіраўнік студыі дакумент. фільмаў «Летапіс». Даследуе праблемы інсцэнізацыі празаічных твораў у тэатрах Беларусі (манаграфія «Радок, прачытаны тэатрам», 1973). Аўтар п’ес «Цень гары» (паст. 1987, Бел.т-р імя Я.Купалы), «Год чумы» (1991), сцэнарыяў маст. фільмаў «Полымя» (1974, з Г.Бураўкіным, Ф.Коневым), «Мама, я жывы!» (1985), тэлефільма «Нас выбраў час» (1—2-я серыі 1976, 3—5-я — 1978; з А.Петрашкевічам), тэлесерыяла «Пракляты ўтульны дом» (паводле рамана С.Жаромскага «Верная рака», 33 серыі, 1999), дакумент. фільмаў «Брэсцкая крэпасць» (1975), «Тры колеры радасці» (1979), лібрэта опер «Джардана Бруна» (паст. 1977), «Візіт дамы» (паст. 1995, абедзве Дзярж.т-р оперы і балета), «Юбілей» (паст. 2001, Нац.т-р оперы), «Матухна Кураж» (паст. 1982, Малдаўскі т-р оперы і балета, Каўнаскі музычны т-р) і інш. Выступае ў перыяд. друку па праблемах тэатра і кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца пяць гадоў. Пяцігадовы тэрмін.// Разлічаны на пяць гадоў. Пяцігадовы план.
2. Які мае пяць гадоў. Пяцігадовая яблыня. □ На падлозе каля стала забаўляліся дзеці. [Дзяцей] было двое: малы хлопчык Пятрусь, гадкоў трох, і старэйшая пяцігадовая дзяўчынка Насця.Колас.
3. Які мае адносіны да пяцігоддзя (у 2 знач.). Пяцігадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саракагадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які працягваецца сорак гадоў. Саракагадовая служба.
2. Які дасягнуў сарака гадоў, ва ўзросце сарака гадоў. [Алеська] нечакана і горка адчуў сябе самотным, нават старэйшым за саракагадовага, бывалага і разумнага чалавека...Брыль.// Які склаўся, утварыўся за сорак гадоў. Саракагадовы вопыт.
3. Які мае адносіны да саракагоддзя (у 2 знач.). Саракагадовы юбілей працы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стогадо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які прадаўжаецца сто год. Стогадовая вайна.
2. Узростам у сто год; які існуе сто год. Змрочна маўчалі стогадовыя Стах Барысевіч — Кальчуга і Лук’ян Сіпайла.Караткевіч.// Вельмі стары. Мяснікоў неяк казаў, што хлеб добры аднадзённы, віно стогадовае, а дружба вечная.Гурскі.
3. Які мае адносіны да стагоддзя (у 2 знач.). Стогадовы юбілей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)