калары́т, -у, М -ры́це, м.
1. Суадносіны фарбаў у карціне па тоне, насычанасці колеру.
Цёплы к.
Яркі к.
2. перан. Сукупнасць характэрных рыс, своеасаблівасць чаго-н.
К. эпохі ў гістарычным рамане.
Мясцовы к.
|| прым. каларысты́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і калары́тны, -ая, -ае.
Каларыстычныя спалучэнні.
Каларытны пейзаж.
Каларытныя вобразы рамана.
Каларытная мова.
|| наз. калары́тнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ПРЫЛУ́КІ,
стаянка эпохі мезаліту (8—5-е тыс. да н.э.), неаліту (5—3-е тыс. да н.э.) і могільнік эпохі сярэдняй бронзы (16—12 ст. да н.э.) каля в. Прылукі Брэсцкага р-на. Выявіў і даследаваў у 1898 М.Ф.Беляшэўскі. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, пілка, нажы, вастрыі, абломкі посуду эпохі неаліту, гаршкі тшцінецкай культуры.
т. 13, с. 70
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Асамбле́я. З франц. assamblée ’сход’ праз рус. ассамблея, дзе з Пятроўскай эпохі (1696): Курс суч., 166; Крукоўскі, Уплыў, 78. Параўн. Шанскі, 1, А, 169; Маргаран, ЭИРЯ, 6, 92.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
corpus [ˈkɔ:pəs] n. (pl. corpora or corpuses) збор, звод (тэкстаў, законаў і да т.п.);
the whole corpus of Renaissance poetry по́ўны збор паэ́зіі эпо́хі Адраджэ́ння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
плея́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
Група выдатных дзеячаў у якой‑н. галіне пэўнай эпохі, звязаных агульнасцю поглядаў, задач і пад. Дзям’ян Бедны належыць да слаўнай плеяды пачынальнікаў новай, сацыялістычнай літаратуры. «Полымя».
[Грэч. pleias — назва групы з сямі старажытнагрэчаскіх паэтаў.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акты́ўнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць актыўнага; дзейны ўдзел у чым‑н., энергічная дзейнасць; проціл. пасіўнасць. Палітычная, рэвалюцыйная, працоўная актыўнасць. Праяўленне актыўнасці. □ Узрастанне актыўнасці народных мас у будаўніцтве новага жыцця — закон эпохі сацыялізма. Праграма КПСС.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
драматургі́я, ‑і, ж.
1. Драматычнае мастацтва. Задачы драматургіі. Працаваць у галіне драматургіі.
2. зб. Сукупнасць драматычных твораў якога‑н. пісьменніка, народа, эпохі і пад. Драматургія Крапівы. Беларуская драматургія.
3. Тэорыя пабудовы драматычных твораў.
[Грэч. dramaturgia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эпіпалеалі́т
(ад эпі- + палеаліт)
пераходны перыяд ад эпохі палеаліту да неаліту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Гарызанта́льны ’гарызантальны’ (БРС). Рус. горизонта́льный, укр. горизонта́льний. У рус. мове з польск. horizontalny (запазычанне Пятроўскай эпохі), а гэта з вучонай латыні. Гл. Шанскі, 1, Г, 134. У бел. мове, відавочна, з рус.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Го́нты ’гонты’ (БРС, Шат., Касп.), адз. л. го́нта. Рус. (з Пятроўскай эпохі) гонг, го́нот, укр. гонг. Запазычанне з польск. gont або чэш. hont (першакрыніцай з’яўляецца ням. gant ’перакладзіны’). Гл. Фасмер, 1, 438.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)