замыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замыка́ць — замкнуць.

•••

Кароткае замыканне — утварэнне кантакту ў электрычным ланцугу, якое звычайна выклікае аварыю электрычнай устаноўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрасігналіза́цыя, ‑і, ж.

Сістэма сігналаў, якая перадаецца пры дапамозе электрычнай энергіі. [Багуцкі:] — Ён [Штрыпке] адказвае за ўсё, у тым ліку і за электрасігналізацыю [у дэпо]. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраэнерге́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Вядучая галіна энергетыкі, якая забяспечвае электрыфікацыю гаспадаркі краіны на аснове рацыянальнага расшырэння вытворчасці і размеркавання электрычнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэлефо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Прыстасаванне для перадачы і прыёму гуку на адлегласці пры дапамозе электрычнай энергіі.

Гаварыць па тэлефоне.

2. Апарат для размовы такім спосабам.

Аддаць т. у рамонт.

3. Нумар такога апарата.

Запісаць т. знаёмых.

|| прым. тэлефо́нны, -ая, -ае.

Тэлефонная станцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дугавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да дугі (у 1 знач.). Дугавая запрэжка.

2. Заснаваны на ўжыванні электрычнай дугі. Дугавая лямпа. Дугавая электразварка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ста́тар, ‑а, м.

Спец. Нерухомая частка электрычнай машыны (генератара, рухавіка і пад.). На статары — нерухомай аснове генератара — у такіх жа пазах таксама размешчана абмотка. Рунец.

[Англ. stator ад лац. sto — стаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

токапрыёмнік, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для перадачы току з кантрольнага проваду (або рэйкі) рухавіку электратранспарту. Токапрыёмнік тралейбуса.

2. Назва розных прыбораў, у якіх адбываецца ператварэнне электрычнай энергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраперада́ча, ‑ы, ж.

1. Перадача электрычнай энергіі на адлегласць.

2. Комплекс спецыяльных устройстваў для такой перадачы. Гай па памяці назваў некалькі прозвішчаў рабочых з лініі электраперадачы. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электрахі́мія, ‑і, ж.

Раздзел фізічнай хіміі, які вывучае працэсы, што ўзнікаюць пры ўзаемных пераўтварэннях хімічнай і электрычнай энергіі. // Галіна прамысловасці, звязаная з выкарыстаннем гэтых працэсаў для практычных мэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фарадме́тр

(ад фарада + -метр)

прыбор для вымярэння электрычнай ёмістасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)