будан, часовая невялікая пабудова для жылля з жэрдак, пакрытых галінкамі, саломай і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Nótbehelfm -(e)s, -e
1) надзвыча́йны [апо́шні] сро́дак
2) часо́вая ме́ра
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аб’язны́Úmleitungs-; Umgéhungs-;
аб’язна́я даро́гаÚmleitung f -, -n; Úmleitungsstraße f -, -n (часовая); Umgéhungsstraße f -, -en (вакол горада, пастаянная)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Рэквізі́цыя ’прымусовае адчужэнне за плату або часовая канфіскацыя маёмасці ва ўласнасць дзяржавы’ (Булыка, СІС). З рус.реквизиция ’тс’. Ст.-бел.реквизиция (рэквизыцыя) ’зварот да судовых улад з пэўнай просьбай’ < ст.-польск.rekwizycyja < лац.rĕquīsītīo ’даследаванне’ (Булыка, Лекс. запазыч., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЛАГА́Н (ад перс. балахане верхні пакой, балкон),
1) (уст.) часовая лёгкая пабудова для розных патрэб.
2) У 18 — пач. 20 ст.тэатр. відовішча пераважна камічнага характару на кірмашах, нар. гуляннях. Вядомы ў Расіі з сярэдзіны 18 ст., на Беларусі ў 19 ст. У балагане выступалі ралёшнікі, сілачы, балаганныя дзяды, акрабаты, нар. хары, лялечнікі, штукары; ставіліся фарсы, арлекінады, нар. драмы. Гл. таксама Кірмашовы тэатр.
3) У перан. значэнні — штосьці штукарскае, грубавата-пошлае, несур’ёзнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
pobytowy
pobytow|y
які звязаны з пражываннем (знаходжаннем);
wiza ~a — часовая віза
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
МІТАТЫ́ЧНЫ АПАРА́Т,
часовая структура з кампанентаў клеткі, якая дзеліцца. Ажыццяўляе рух храмасом да полюсаў клеткі і забяспечвае іх раўнамернае размеркаванне паміж даччынымі клеткамі. Мае ў сабе цэнтрыёлі з цэнтрасферамі і верацяно дзялення. Бялкі М.а. (пераважна рыбануклеапратэіды) валодаюць скарачальнымі ўласцівасцямі і па амінакіслотным складзе падобныя да бялкоў мышцаў. Утварэнне пачынаецца ў прафазе мітозу і заканчваецца ў метафазе, разбурэнне — у анафазе. Пашкоджанне М.а. прыводзіць да паталогіі мітозу. Адрозніваюць М.а. астральны (у жывёльных клетках) і анастральны (у раслінных клетках).