часціца рэчыва, найменшая частка хім. элемента, якая з’яўляецца носьбітам яго ўласцівасцяў. Кожнаму элементу адпавядае пэўны род атама, якія абазначаюцца сімвалам хім. элемента і існуюць у свабодным стане або ў злучэнні з інш. атамамі, у складзе малекул. Разнастайнасць хім. злучэнняў абумоўлена рознымі спалучэннямі атамаў у малекулах. Фіз. і хім. ўласцівасці свабоднага атама вызначаюцца яго будовай. Атам мае дадатна зараджанае цэнтр. атамнае ядро і адмоўна зараджаныя электроны і падпарадкоўваецца законам квантавай механікі.
Асн. характарыстыка атама, што абумоўлівае яго прыналежнасць да пэўнага элемента, — зарад ядра, роўны +Ze, дзе Z = 1, 2, 3, ... — атамны нумар элемента, e — элементарны эл. зарад. Ядро з зарадам +Ze утрымлівае вакол сябе Z электронаў з агульным зарадам -Ze. У цэлым атам электранейтральны. Пры страце электронаў ён ператвараецца ў дадатна зараджаны іон. Маса атама ў асноўным вызначаецца масай ядра і прапарцыянальная яго атамнай масе, якая прыблізна роўная масаваму ліку. Пры яго павелічэнні ад 1 (для атама вадароду, Z = 1) да 250 (для атама трансуранавых элементаў, Z>92) маса атама мяняецца ад 1,67∙10−27 да 4∙10−25кг. Памеры ядра (парадку 10−14—10−15м) вельмі малыя ў параўнанні з памерамі ўсяго атама (10−10м). Паводле квантавай тэорыі, для электронаў у атаме магчымы толькі пэўныя (дыскрэтныя) значэнні энергіі, якія для атама вадароду і вадародападобных іонаў вызначаюцца формулай
, дзе h — Планка пастаянная, c — скорасць святла, R — Рыдберга пастаянная, n = 1, 2, 3 ... цэлылік, які вызначае магчымае значэнне энергіі і наз. галоўным квантавым лікам. Велічыня hcR=13,60 эВ ёсць энергія іанізацыі атама вадароду, г. зн. энергія, неабходная на тое, каб перавесці электрон з асн. ўзроўню (n=1) на ўзровень n=∞, што адпавядае адрыву электрона ад ядра. Электроны ў атаме пераходзяць з аднаго ўзроўню энергіі на другі паводле квантавага закону . Кожнаму значэнню энергіі адпавядае 2n2 розных квантавых станаў, што адрозніваюцца значэннямі трох дыскрэтных фізічных велічыняў: арбітальнага моманту імпульсу Me, яго праекцыі Mez на некаторы напрамак z і праекцыі (на той жа напрамак) спінавага моманту імпульсу Msz. Me вызначаецца азімутальным квантавым лікам 1, які прымае n значэнняў (1=0, 1, 2 ..., n-1); Mez — арбітальным магнітным квантавым лікам me, які прымае 21+1 значэнняў (m1 = 1, 1-1, ..., -1); Msz спінавым магнітным квантавым лікам ms, які мае значэнні ½ і −½ (гл.Спін, Квантавыя лікі). Агульны лік станаў з аднолькавай энергіяй (зададзена n) наз.ступенню выраджэння ці статыстычнай вагой. Для атама вадароду і вадародападобных іонаў ступень выраджэння ўзроўняў энергіі . Зададзенаму набору квантавых лікаў n, 1, me адпавядае пэўнае размеркаванне электроннай шчыльнасці (імавернасці знаходжання электрона ў розных месцах атама). Паводле Паўлі прынцыпу, у атаме не можа быць двух (або больш) электронаў у аднолькавым стане, таму максімальны лік электронаў у атаме з зададзенымі n і 1 роўны 2 (21 + 1). Электроны ўтвараюць электронную абалонку атама і цалкам яе запаўняюць. На аснове ўяўлення пра паступовае запаўненне, з павелічэннем Z, усё больш аддаленых ад ядра электронных абалонак можна растлумачыць перыядычнасць хім. і фіз. уласцівасцяў элементаў. Гл. таксама Перыядычная сістэма элементаў Мендзялеева.
Літ.:
Шпольский Э.В. Атомная физика. Т. 1—2. М., 1984;
Борн М. Атомная физика. М., 1970;
Гольдин Л.Л., Новикова Г.И. Введение в квантовую физику. М., 1988;
Ландау Л.Д., Лифшиц Е.М. Теоретическая физика. Т. 3. Квантовая механика;
Нерелятивистская теория. 4 изд. М., 1989.
М.А.Ельяшэвіч.
Да арт.Атам. Размеркаванне электроннай шчыльнасці для станаў атама вадароду з n = 1, 2 і 3.Да арт.Атам. Узроўні энергіі En і спектральныя серыі атама вадароду: лініі серый Лаймана, Бальмера і Пашэна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адзі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Першы, найменшы цэлылік, а таксама яго лічбавы знак «1». //толькімн. (адзі́нкі, ‑нак). Апошняя лічба ў мнагазначных ліках. Двухзначны лік складаецца з адзінак і дзесяткаў.
2. Самая нізкая адзнака паспяховасці ў пяцібальнай сістэме, якая азначае: «вельмі дрэнна».
3. У спалучэнні з назоўнікамі або прыметнікамі азначае велічыню, якая прынята для вымярэння аднародных велічынь. Адзінка вымярэння. Грашовая адзінка. Адзінка даўжыні. Кармавая адзінка. Адзінка паскарэння. Сістэма адзінак.
4. Кожная асобная істота, прадмет, паасобнік. Аддзел рукапісаў сабраў каля 2000 адзінак рукапісных твораў.«Беларусь».// Службовае месца ў штатным раскладзе якой‑н. установы, арганізацыі. Штатная адзінка. Вакантная адзінка.//толькімн. (адзі́нкі, ‑нак). Мала хто; паасобныя. З вялікай групы экскурсантаў толькі адзінкі дасягнулі вяршыні гары.
5.звычайназазначэннем. Самастойная частка нечага цэлага. Адміністрацыйная адзінка. Гаспадарчая адзінка. Баявая адзінка.
6. Асобны чалавек; асоба, індывідуум. Гераізм савецкіх людзей — не якасць выключных адзінак, а масавая з’ява, уласцівасць усяго народу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
całość
całoś|ć
ж.
1. цэласць, цэласнасць; паўната;
~ć terytorialna — тэрытарыяльная цэласнасць;
bronić ~ci swych praw — абараняць свае правы (паўнату сваіх правоў);
2. адзінства; цэласнасць;
~ć logiczna — лагічнае адзінства;
3.мат.цэлылік;
4. усё; усё разам;
przepisać ~ć — усё перапісаць;
zapłacić ~ć — заплаціць усё разам (за адзін раз)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
round
[raʊnd]1.
adj.
1) кру́глы
2) то́ўсты, по́ўны
He was short and round — Ён быў ні́зкі й по́ўны
3) кругавы́
4) цэ́лы, по́ўны, кру́глы
a round dozen of eggs — цэ́лы ту́зін я́ек
a round sum of money — кру́глая су́ма гро́шай
round number —
а) цэ́лылік
б) кру́глая лі́чба
5) прыблі́зны, акру́глены
2.
n.
1) ко́ла n., сфэ́ра f., шар -а m.
2) абыхо́д -у m. (вартаво́га)
3) абаро́т -у m.
the earth’s yearly round — гадавы́ абаро́т зямлі́
4) тур, раўнд -у m.
5) залп, салю́т -у m.
6) кумпя́к я́лавічыны
3.
v.t.
1) акругля́ць; рабі́ць кру́глым
2) абыхо́дзіць, аб’яжджа́ць або́ абплыва́ць
4.
adv.
1) наўко́л, наво́кал
2) у акру́жнасьці
The ball measures one meter round — Мяч акру́жнасьцю адзі́н мэ́тар
3) акружно́й даро́гай, наўкру́га
We went round on our way home — Вярта́ючыся дамо́ў, мы пайшлі́ акружно́й даро́гай
5.
prep.
наво́кал, вако́л
Bullets whistled round him — Вако́л яго́ сьвіста́лі ку́лі
round the world — вако́л сьве́ту
•
- all the year round
- go the round
- make the rounds
- go the rounds
- round out
- round off
- round upon
- round up
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
square
[skwer]1.
n.
1) Geom. квадра́т -а m.
2) кварта́л -а m.
The large factory fills a whole square — Вялі́кая фа́брыка займа́е цэ́лы кварта́л
3) сквэр -у m.
4) пло́шча f.
5) Math. квадра́т лі́ку, лік у друго́й ступе́ні
16 is the square of 4 — 4 у квадра́це бу́дзе 16
2.
adj.
1) квадра́тны
a room five meters square — пако́й на пяць квадра́тных мэ́траў
2) прастаку́тны
a square corner — про́сты кут
3) справядлі́вы, сумле́нны
4) катэгары́чны
square refusal — катэгары́чная адмо́ва
5) у квадра́це
6) Sl. старамо́дны, адста́лы, кансэрваты́ўны
3.
v.t.
1) рабі́ць квадра́тным; выпро́стваць
2) Math. узво́дзіцьу квадра́т
3) Figur. палаго́джваць
•
- back to square one
- square oneself
- square up
- square with
- on the square
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)