кінахро́ніка

(ад кіна- + хроніка)

кінафільм або кіначасопіс пра падзеі бягучага грамадскага жыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Tágesbericht m -s, -e бюлетэ́нь, хро́ніка (у газеце)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЛЕ́ТАПІСЫ БЕЛАРУ́СКА-ЛІТО́ЎСКІЯ.

Складаліся на Беларусі і ў Вільні на старабел. мове пераважна бел. летапісцамі, бытавалі да 19 ст. Умоўна іх наз. таксама заходнярускімі. Паводле зместу агульнадзярж. і паўафіцыйныя. У іх адлюстравана гісторыя бел. і літоўскага народаў перыяду Вялікага княства Літоўскага. Вядомы 4 асобныя помнікі 15—16 ст. — «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», Беларуска-літоўскі летапіс 1446, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага», Хроніка Быхаўца і гіст. кампіляцыя 17 ст. «Хроніка літоўская і жамойцкая», якая ўваходзіла ў склад бел.-ўкр. хранографа «Вялікая хроніка». Паслужылі крыніцай польскіх хронік М.Стрыйкоўскага, А.Гваньіні і М.Бельскага, распаўсюджваліся таксама на Украіне і ў Расіі. Л.б.-л. — каштоўныя помнікі гістарыяграфіі і грамадска-паліт. думкі бел. і літ. народаў, старабел. мовы і бел. гіст. прозы. Выдадзены ў Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 17, 1907; т. 32, 1975; т. 35, 1980). Гл. таксама Летапісы беларускія.

В.А. Чамярыцкі.

т. 9, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЕ́ТАПІС БЫ́ХАЎЦА,

гл. Хроніка Быхаўца.

т. 9, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ле́тапіс, ‑у, м.

Пагадовы запіс гістарычных падзей у старажытныя часы; кніга з такімі запісамі. Ноўгарадскі летапіс. Летапіс Аўраамкі. // перан.; чаго. Паслядоўны запіс якіх‑н. падзей; хроніка, гісторыя чаго‑н. Летапіс ваеннай славы.

•••

Жывы летапіс — пра таго, хто добра памятае ўсе сучасныя яму падзеі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хрангка́льны

(ад хроніка)

які мае адносіны да хронікі, змяшчае ў сабе хроніку, з’яўляецца хронікай; дакументальна дакладны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сканда́льны в разн. знач. сканда́льный;

~ная спра́ва — сканда́льное де́ло;

с. чалаве́к — сканда́льный челове́к;

~ная хро́ніка прэ́сы — сканда́льная хро́ника пре́ссы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«ПО́ЎНЫ ЗБОР РУ́СКІХ ЛЕ́ТАПІСАЎ»

(«Полное собрание русских летописей», ПСРЛ),

шматтомнае выданне помнікаў летапісання ўсх. славян. Выдаваўся з 1841 Археаграфічнай камісіяй у Пецярбургу, з 1922 АН СССР. Да 1921 выдадзена 24 т., усяго выйшла 38 тамоў. Тэксты публікуюцца на мове арыгінала; змяшчаюцца не толькі асобныя летапісныя помнікі, але і іх рэдакцыі з розначытаннямі па інш. спісах і з палеаграфічна-тэксталагічным каментарыем. Беларускія і бел.-літ. летапісы і хронікі змешчаны ў 17-м (1907), 32-м (1975) і 35-м (1980) тамах. У 17-м т. апубл. летапісныя помнікі паводле 20 спісаў, у т. л. «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Пахвала Вітаўту», Беларуска-літоўскі летапіс 1446, «Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага» і Хроніка Быхаўца, змешчаны і інш. гіст.-літ. матэрыялы, звязаныя з гэтымі творамі сваім паходжаннем. У 32-м т. змешчаны Хроніка Быхаўца і творы, якія раней не друкаваліся ў гэтым выданні: «Хроніка літоўская і жамойцкая», Баркулабаўскі летапіс і Віцебскі летапіс. У 35-м т. надрукаваны агульнадзярж. бел.-літ. летапісы і хронікі 15—16 ст. паводле 12 спісаў, Валынскі кароткі летапіс, упершыню ўведзена ў шырокі навук. ўжытак Магілёўская хроніка. У 38-м т. (1989) упершыню ў гэтай серыі надрукаваны Радзівілаўскі летапіс. У некат. інш. тамах змешчаны помнікі стараж.-рус. летапісання, якія непасрэдна датычаць гісторыі бел. народа: Аўрамкі летапіс (т. 16, 1889), Іпацьеўскі летапіс (т. 2, 1962), Лаўрэнцьеўскі летапіс (т. 1, 1962) і інш. На аснове матэрыялаў, змешчаных у розных тамах ПСРЛ, падрыхтавана асобнае выданне летапісных помнікаў у перакладзе на сучасную бел. мову — «Беларускія летапісы і хронікі» (1997).

В.​А.​Чамярыцкі.

т. 12, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

annals

[ˈænəlz]

n., pl.

1) ле́тапіс -у m., хро́ніка f.

2) гісто́рыя f., гістары́чны гадаві́к, гадавікі́

3) за́пісы pl., апавяда́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dziejopis

м. кніжн.

1. уст. гісторык, летапісец;

2. ~u — летапіс; хроніка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)