этыяло́гія, ‑і, ж.

Спец.

1. Вучэнне аб прычынах і ўмовах узнікнення хвароб.

2. Прычыны, умовы ўзнікнення той ці іншай хваробы. Этыялогія інфекцый.

[Ад грэч. aitía — прычына і lógos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жыга́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Куслівая асенняя муха з калючымі шчацінкамі на хабатку, якая пераносіць узбуджальнікаў многіх інфекцыйных хвароб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вушны́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да вуха (у 1, 2 знач.). Вушная ракавіна. Вушныя хваробы. // Які спецыялізуецца на лячэнні хвароб вуха. Вушны ўрач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фізіятэрапі́я, ‑і, ж.

Раздзел медыцыны, які вывучае ўздзеянне на арганізм розных фізічных фактараў (святла, цеплыні, вады, электрычнасці і пад.) і лячэнне хвароб фізічнымі прыроднымі сродкамі.

[Ад грэч. phisis — прырода і therapeia — лячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАХВО́РВАННЕ,

медыка-статыстычны паказчык здароўя насельніцтва, які характарызуе распаўсюджанасць, структуру і дынаміку хвароб у цэлым, зарэгістраваных за год, а таксама ў асобных узроставых, палавых, сац., прафес., тэр. яго групах. Вылічваецца колькасцю хвароб на 100, 1000, 10 000, 100 000 насельніцтва. Адрозніваюць першасныя З. — сукупнасць хвароб, упершыню зарэгістраваных на працягу года, і хваравітасць (распаўсюджанасць) — сукупнасць усіх хвароб сярод насельніцтва і частата паталогіі, выяўленая пры мед. аглядзе (вызначаецца частата новых хвароб і распаўсюджанасць усіх хвароб, што працякалі доўгі час). Сістэма аховы здароўя ажыццяўляе спец. ўлік інфекц. (эпідэміял.), неэпідэміял. і прафес. З., улічвае і вывучае З. з часовай стратай працаздольнасці ці часовай непрацаздольнасцю.

Э.​А.​Вальчук.

т. 7, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

клі́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Бальнічная ўстанова, у якой лячэнне хворых спалучаецца з навукова-даследчай і вучэбна-выкладчыцкай работай. Клініка шпітальнай хірургіі. Клініка інфекцыйных хвароб.

[Ад грэч. klinkē — лячэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схварэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які страціў здароўе, сілы ў выніку шматлікіх хвароб. Пад ліпай на раскладушцы ляжала старая схварэлая кабеціна і трымала перад носам кніжку. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыябе́т, ‑у, М ‑беце, м.

Рад хвароб, якія суправаджаюцца выдзяленнем вялікай колькасці мачы.

•••

Цукровы дыябет — хвароба, якая характарызуецца павелічэннем цукру ў крыві і ў мачы; цукровая хвароба.

[Грэч. diabētēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аберага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Ахоўваць, засцерагаць ад чаго-н. небяспечнага; вартаваць.

А. дзяцей ад хвароб.

А. ад трывог і сумненняў.

А. спакой душы.

|| зак. аберагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; абяро́г, аберагла́, -ло́; аберажы́.

|| звар. аберага́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. аберагчы́ся, -рагу́ся, -ражэ́шся, -ражэ́цца; -ражо́мся, -ражаце́ся, -рагу́цца; -ражы́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АЎТАІМУ́ННЫЯ ХВАРО́БЫ,

захворванні, абумоўленыя рэакцыямі імунітэту, што накіраваны супраць уласных тканак і органаў арганізма. Да аўтаімунных хвароб належаць калагеноз, нефрыт, панкрэатыт, сістэмная склерадэрмія, набытая гемалітычная анемія; адна з найб. цяжкіх аўтаімунных хваробсіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД). Механізм многіх аўтаімунных хвароб вывучаны недастаткова.

т. 2, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)