бел. Кожны цыган сваю кабылу хваліць. Жаба сваё балота хваліць. Кожны стралец сваю стрэльбу хваліць. Усякі ліс свой хвост хваліць.
рус. Всяк/каждый кулик своё болото хвалит. Всякая лиса свой хвост хвалит. Всякий цыган свою кобылу хвалит. Каждая Алёнка хвалит свою бурёнку. Всякая сосна своему бору шумит. Каждый мастер сам себе дивится. Каждый поп хва лит своих святых. Всяк своё хвалит. Всякая хохуля сама себя не похулит. Всякая жаба сама себя хвалит.
фр. A chaque oiseau son nid est beau (Для каждой птицы своё гнездо прекрасное).
англ. Every bird likes its own nest (Каждая птица любит своё гнездо).
нем. Jeder Bär brummt nach seiner Höhle (Всякий медведь рычит о своей берлоге).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
падхалі́м, ‑а, м.
Нізкі, подлы чалавек, які дагаджае, хваліць у мэтах асабістай выгады; падлізнік. — Ото душа! Ото начальнік! — Так падхалімы кожны раз Хвалілі, соладка гурчалі І грошы мірна кралі з кас.Панчанка.[Містэра Лаяна] не маглі абмануць ліслівыя позіркі, кампліменты яўных падлізаў, робленыя ўсмешкі падхалімаў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак., каго-што.
Прызнаваць непрыгодным, дрэнным; даваць нізкую ацэнку. Сініцкі гаварыў і гаварыў пра дысертацыю, але Кухарчык не мог ніяк зразумець, ці ён яе хваліць, ці ганіць.Сабаленка.// Асуджаць, абгаворваць. Заўсёды мімаволі з’яўляецца антыпатыя да чалавека, які пачынае завочна ганіць іншых.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ліслі́вы ’ласкавы, пяшчотны’ (ТСБМ; слуц., Шн. 2; слуц., брасл., Сл. ПЗБ), ’падліза, ліслівы, хітры’ (Бяльк., ТСБМ, Касп., Шат.; брасл., воран., бар., Сл. ПЗБ). Рус.пск., цвяр.лисли́вый ’хітры’. Адназоўнікавае ўтварэнне з суфіксам ‑лів‑. Да ліс (гл.). Сюды ж ліслі́віць ’крывадушна хваліць, дагаджаць каму-небудзь з карыслівай мэтай’, ліслі́вец ’той, хто ліслівіць, лашчыцца’ (ТСБМ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адва́га, ‑і, ДМ ‑вазе, ж.
Смеласць, рашучасць, бясстрашнасць. Хваліць за адвагу. Набрацца адвагі. Не хапае адвагі. □ Для Алёнкі была вялікая спакуса прачытаць той верш, але адвагі нехватала.Колас.І гэтай песні нельга сутрымаць, Мы з ёю стрэнем наш вясёлы май: Адвагу сіл у росквіце гадоў, Усмешку нашых новых пабудоў.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жрэц ’свяшчэннаслужыцель язычніцкай рэлігіі’. Рус.жрец, укр.жрець, чэш. (з рус. — Голуб-Копечны, 447), славац.žrec, серб.-харв.жре̑ц (з рус. — Скок, 3, 685), славен.žréc, балг., макед.жрец ’тс’. Ст.-слав.жьрьць ’тс’. Ст.-рус.жрецъ ’тс’. Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 297), ст.-рус. запазычана са ст.-слав.Фасмер (2, 63) не выключае, відаць, захавання ўсх.-слав. слова, бо прыводзіць і ст.-рус. дзеяслоў жьру, жерети, ад якога (як і ст.-слав.) утворана з дапамогай суфікса ‑ьць і слова жьрьць. Той жа корань у рус.жертва. Прасл.*žьrǫ, *žrьti далі ст.-слав.жьрѫ, жръти ’прыносіць ахвяру’. Параўн. ст.-прус.girtwei ’славіць’, літ.gìrti ’хваліць’, лат.dzir̃t(ies) ’пахваляцца’, ст.-інд.gṛṇā́ti ’славіць, спяваць’. І.‑е. *guer(ə)‑ ’уздымаць голас, хваліць’ (Тапароў, E–H, 247–249; Покарны, 1, 478). БЕР, 1, 554; Траўтман, 88.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Qui se ipse laudat, cito derisorem invenit
Хто сам сябе хваліць, той хутка зробіцца пасмешышчам.
Кто сам себя хвалит, тот станет скоро посмешищем.
Гл.: Laus...
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
acclaim
[əˈkleɪm]1.
v.t.
1) віта́ць во́плескамі; мо́цна хвалі́ць
2) абвяшча́ць
2.
v.i.
ухваля́ць; бу́рна пля́скаць
3.
n.
ухва́ла f., во́плескі -аў pl.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
glorify
[ˈglɔrɪfaɪ]
v.t. -fied, -fying
1) услаўля́ць, праслаўля́ць, усхваля́ць; апява́ць (у пе́сьнях, ве́ршах)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ліслі́віць, ‑ліўлю, ‑лівіш, ‑лівіць; незак., каму, перадкім і без дап.
Крывадушна хваліць каго‑н., дагаджаць каму‑н. з карыслівай мэтай. У вочы .. [Карніцкаму] ліслівілі, пахвальвалі за новыя і смелыя думкі, а ў душы жадалі ўсялякага ліха.Паслядовіч.[Валатовічу] падабалася тое, што Полаз адразу да яго пачаў звяртацца на «ты», што ён чалавек просты, не любіць ліслівіць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)