Ту́льчыць ‘туляцца, хавацца ад людзей’ (іўеў., Сл. рэг. лекс.). Параўн. польск. tulczyć ‘хаваць, перахоўваць’, што магло быць крыніцай запазычання; дзеяслоў шматразовага дзеяння ад tulić (< прасл. *tuliti, гл. Брукнер, 584), гл. тулі́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

укрыва́ться

1. укрыва́цца, накрыва́цца, прыкрыва́цца;

укрыва́ться одея́лом укрыва́цца (накрыва́цца) ко́ўдрай;

2. хава́цца, укрыва́цца;

ничто́ не укрыва́лось от его́ взгля́да нішто́ не магло́ схава́цца ад яго́ по́гляду;

3. страд. укрыва́цца, накрыва́цца; хава́цца; прыкрыва́цца; см. укрыва́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

канспірава́цца, ‑руюся, ‑руешся, ‑руецца; незак.

Захоўваць канспірацыю; таіцца, хавацца. Мірон стварыў ячэйку ў вёсцы, з якою амаль што не канспіраваўся, на нарадах шмат гаварыў і прарочыў хуткую міжнародную рэвалюцыю. Пестрак. — Чалавек павінен ведаць мясцовасць, людзей, умець найлепш канспіравацца. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stow [stəʊ] v. укла́дваць; склада́ць, скла́дваць; хава́ць;

stow cargo грузі́ць тава́ры (на судна)

stow away [ˌstəʊəˈweɪ] phr. v. хава́цца, е́хаць без біле́та (на параходзе, самалёце)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

hide2 [haɪd] v. (hid, hidden) хава́ць; хава́цца

hide one’s light under a bushel BrE уто́йваць свой ро́зум і та́лент; быць залі́шне сці́плым

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

кана́ўка, ‑і, ДМ ‑наўцы; Р мн. ‑навак; ж.

1. Памянш. да канава; невялікая канава. Зіна прынесла з вёскі рыдлёўку, выкапалі канаўку, каб хавацца ад налётаў. Кулакоўскі.

2. Невялікае прадаўгаватае паглыбленне ў чым‑н. Канаўкі на зайцы. Конаўкі ў падшыпніках.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мімікры́я, ‑і, ж.

У біялогіі — прыпадабненне некаторых відаў жывёл і раслін да навакольнага асяроддзя з мэтай самааховы. Мімікрыя дае магчымасць хавацца ад ворагаў. // перан. Беспрынцыпнае прыстасаванне да асяроддзя, да ўмоў жыцця. Для Астраўнова пасада загадчыка гаспадаркі ў калгасе — мімікрыя. Каваленка.

[Англ. mimicry, ад грэч. mimeomai — пераймаю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

chronić się

незак. przed kim/czym хавацца ад каго/чаго; пазбягаць; сцерагчыся каго/чаго;

chronić się parasolem przed słońcem — хавацца пад парасонам ад сонца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

hiding

[ˈhaɪdɪŋ]

n.

1) хава́ньне n.

2) схо́ванка, схо́вань f.е́сца)

be in hiding — хава́цца (пра зьбе́глага)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

hiding [ˈhaɪdɪŋ] n.

1. хава́нне, уто́йванне;

go into hiding хава́цца

2. infml біццё, лупцава́нне

on a hiding to nothing у безвыхо́дным стано́вішчы, у тупіку́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)