размяшчэнне схілаў гор, далін і інш. форм рэльефу адносна напрамкаў свету і плоскасці гарызонту. Вызначае ступень прагравання схілаў Сонцам у розныя сезоны года (інсаляцыйная Э.с.). Пэўная Э.с. можа быць абумоўлена і размяшчэннем горных схілаў (наветраны схіл, падветраны схіл) адносна пануючых паветраных патокаў (ветравая, або цыркуляцыйная, Э.с.), крыніц увільгатнення — акіянаў і мораў. Вылучаюць мясцовую Э.с. — кожнага элемента рэльефу і макраэкспазіцыю — агульную арыентацыю схілаў хрыбта ў цэлым. Адрозненні ў Э.с. абумоўліваюць разнастайнасць ландшафтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРУСТРА́ЦЫЯ (ад лац. frustratio падман, расстройства),
псіхічны стан нарастаючага ўнутранага напружання, псіхалагічная рэакцыя, выкліканая расчараваннем, няўдачай. Звычайна ўзнікае ў выніку міжасобасных канфліктаў і цяжкасцей у разнастайных жыццёвых сітуацыях, у т. л. і штодзённых. Наступствы Ф. могуць быць кароткатэрміновыя і працяглыя. У стане Ф. людзі здольны на неадэкватныя ўчынкі. Уцэлым гэта з’ява шкодная для чалавека, бо мае разбуральны характар. Пераадолець Ф. дапамагаюць прыёмы аўтагеннай трэніроўкі для зняцця эмацыянальнага напружання, паслаблення канфліктнасці сітуацыі, сяброўскія адносіны, адцягненасць ад прычыны Ф., пераключэнне ўвагі на штосьці прыемнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЗІСНАЯ ЦАНА́,
1) база для вызначэння індэкса цэн уміжнар. гандлі (экспартных і імпартных) уцэлым і па асобных групах тавараў. Гэтыя звесткі друкуюцца ў міжнар. і нац. знешнегандл. статыстыцы, перыяд. выданнях ААН.
2) У рыначнай эканоміцы — цана тавару з пэўнымі фіксаванымі параметрамі (якасць, памер, хім. састаў), якая служыць базай цэн на дадзеную прадукцыю. Пры змене кан’юнктуры рынку базісная цана звычайна захоўвае пэўную стабільнасць, мяняюцца надбаўкі і скідкі да яе, што вядзе да ўстанаўлення рэальнага ўзроўню (росту ці зніжэння) цэн.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ogół, ~u
м.
1. агульнасць, сукупнасць;
ogół mieszkańców — усе жыхары;
ludności — усё насельніцтва;
ogół spraw — сукупнасць пытанняў;
2. грамадства;
szeroki ogół — шырокія колы грамадства;
zdanie ~u — грамадская думка;
dobro ~u — агульнае дабро;
w ogóle — наогул; увогуле; уцэлым;
na ogół — наогул; увогуле; уцэлым;
~em — разам, усяго; наогул
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
перавя́сла, ‑а, н.
1. Саламяны жгут для звязвання снапоў, кулёў і пад. Андрэй і Іван граблямі скручвалі радкі вылежалага лёну, рабілі з іх вялізныя пукі, а Алена круціла доўгія перавяслы і звязвала тыя пукі.Чарнышэвіч.Бабы не паспявалі круціць перавяслы і вязаць следам за .. [жняяркаю] снапы.Васілевіч.
2. Звязка, вясло. [Званар] бразгаў цэлым перавяслам ключоў у руцэ, а следам ішлі Іван і ягоны швагер.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АТМАСФЕ́РНАЯ ЭЛЕКТРЫ́ЧНАСЦЬ,
1) сукупнасць электрычных з’яў і працэсаў у атмасферы Зямлі (эл. поле атмасферы, іанізацыя паветра, эл. зарады воблакаў і ападкаў, эл. токі і разрады ў атмасферы і інш.). Каля зямной паверхні існуе стацыянарнае эл. поле; Зямля мае адмоўны зарад, атмасфера ў цэлым зараджана дадатна. У трапасферы ўсе воблакі і ападкі, пыл і інш. завіслыя часцінкі электрычна зараджаны. Атмасферная электрычнасць — прычына ўтварэння маланак, агнёў святога Эльма (свячэнне на вастрыях званіц, мачтаў і інш.), з ёй звязаны палярныя ззянні.
2) Раздзел фізікі атмасферы, які вывучае гэтыя з’явы.
руда́ ўтры́млівае шмат жале́за das Erz hat éinen hóhen Éisengehalt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГЛАБА́ЛЬНАЯ ЭКАЛО́ГІЯ,
раздзел экалогіі, які вывучае агульнабіясферныя заканамернасці прыродных працэсаў і іх змены пад уплывам антрапагеннага ўздзеяння. Інтэнсіўна развіваецца з сярэдзіны 20 ст., калі пачалі праяўляцца глабальныя экалагічныя праблемы. Разглядае іх на ўзроўні біясферы ў цэлым або дастасавальна да асобных яе падсістэм (гідрабіясферы, аэрабіясферы, глебы і інш.). Практычнае значэнне маюць даследаванні глабальнага забруджвання навакольнага асяроддзя, яго рэальных і патэнцыяльна магчымых наступстваў і ўплываў на стан розных экасістэм. На Беларусі асобныя аспекты глабальнай экалогіі рэалізуюцца праз абагульненне інфармацыі для сістэмы глабальнага маніторынгу (станцыі назіранняў у Бярэзінскім біясферным запаведніку).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУЗАВЫ́Я ПАТО́КІ,
колькасць грузаў, перавезеных адным відам транспарту ў пэўным напрамку ад пункта адпраўлення да пункта прызначэння (звычайна за год). Грузавыя патокі складаюцца з грузаў, адпраўленых са станцый, прыстаней, партоў, і вымяраецца ў тонах уцэлым або па кожнаму грузу паасобку. Велічыня грузавых патокаў асобнага перагону (участка, геагр. напрамку) выражаецца сярэдняй шчыльнасцю перавозак грузу. Напрамак пераважнага грузавога патоку называецца грузавым, а зваротны — парожнім. Няроўнасць грузавога патоку па напрамках «туды» і «назад» выклікае парожнія прабегі рухомага саставу і непрадукцыйныя прабегі лакаматываў, суднаў, аўтамабіляў, павелічэнне сабекошту перавозак і капіталаўкладанняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
укругаву́ю, прысл.
1. Па кругу, у кругавым напрамку. — Дай, божа... На здароўе.. — з шумам адказалі ўсе, і чарка пайшла ўкругавую.Пестрак.Шырока расставіўшы ногі, Шаховіч пачаў ўкругавую ганяць ручку. Машына не заводзілася.Мяжэвіч.
2.Уцэлым і прыблізна, на круг. Заданне брыгада выконвае ўкругавую штодня на 110–125 працэнтаў.Васілевіч.[Васіль:] — У наступным годзе — на першы план ураджай. Чаго б гэта ні каштавала, а давесці да даваеннага — дванаццаць цэнтнераў ўкругавую. Потым з года ў год павышаць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)