выклю́чнасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць выключнага, незвычайнасць. Выключнасць выпадку.

2. Наяўнасць лепшых якасцей у каго‑н. у параўнанні з іншымі; перавага над кім‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

jédes Mal adv ко́жны раз, штора́з, у ко́жным выпа́дку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

гвалт, -у, М -лце, м.

1. Прымяненне фізічнай сілы ў адносінах да каго-н.

Партызаны помсцілі немцам за г. і здзекі.

2. Прымусовае ўздзеянне на каго-, што-н.

Чыніць г.

3. у знач. прысл. гва́лтам. Супраць волі, жадання, сілай.

Гвалтам пасадзіць у машыну.

4. Крык, лямант.

Кожны вечар у хаце стаяў г.

5. у знач. выкл. Кліч аб ратунку ў выпадку небяспекі (разм.).

Г., ратуйце!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

немагчы́масць ж. Únmöglichkeit f -;

у вы́падку немагчы́масці falls únmöglich;

◊

да немагчы́масці über álle Máßen; bis zum Gehtnichtmehr (разм.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

étwaig a магчы́мы, мажлі́вы;

im ~en Fálle у вы́падку, калі́…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kríegsfall:

im ~ у вы́падку вайны́;

für den ~ на вы́падак вайны́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рэсу́рс, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. мн. Запасы, крыніцы чаго-н.

Харчовыя рэсурсы.

Прыродныя рэсурсы.

Працоўныя рэсурсы (частка насельніцтва краіны, здольная да працы).

2. Сродак, да якога звяртаюцца ў неабходным выпадку (кніжн.).

Выкарыстаць апошні р.

3. Тэхнічныя магчымасці чаго-н. (спец.).

Р. самалёта.

|| прым. рэсу́рсны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

dany

dan|y

1. дадзены; гэты;

w ~ym wypadku — у такім выпадку; у гэтым выпадку;

w ~ej sytuacji — у гэтым становішчы;

w ~ym razie — у гэтым выпадку;

~a osoba — дадзеная (гэта) асоба;

2. ~e мн. даныя;

~e statystyczne — статыстычныя даныя;

baza ~ych — база даных

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

бракаро́бства, ‑а, н.

Недабраякасная работа, якая прыносіць брак (у 1 знач.). Пасля майстра цэха выступалі слесары, токары, але ніхто адкрыта не асудзіў выпадку бракаробства. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэтраспекты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Звернуты назад, да мінулага. Сучасная паэзія накіроўвала .. [Бярозкіна] рэтраспектыўны погляд не далей 30‑х, у крайнім выпадку не далей 20‑х гадоў. Каваленка.

[Ад лац. retro — назад і spectare — глядзець.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)