здавальня́ючы, -ая, -ае.

1. Даволі добры, які задавальняе пэўныя запатрабаванні.

З. адказ.

Работа выканана здавальняюча (прысл.).

2. у знач. наз. здавальня́юча, нескл., н. Адзнака, якая абазначае самую нізкую станоўчую ацэнку ведаў.

Здаць экзамен на здавальняюча.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

выра́зны, -ая, -ае.

1. Такі, у якім кожная дэталь, момант яскрава вылучаюцца.

Выразныя абрысы гор.

В. почырк.

Выразнае вымаўленне.

2. Яскравы, пераканаўчы.

Выразная перавага.

3. Дакладна і ясна сфармуляваны.

В. адказ.

|| наз. выра́знасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экспро́мт, -а, М -мце, мн. -ы, -аў, м.

1. Верш, музычны твор і пад., створаныя без папярэдняй падрыхтоўкі, у момант выканання.

Музычны э.

2. Прамова, трапны адказ, сказаныя без папярэдняга абдумвання.

|| прым. экспро́мтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зазу́браны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зазубрыць.

2. у знач. прым. Механічна завучаны, неасэнсаваны. Зазубраны адказ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

reply

[rɪˈplaɪ]

1.

v.t. -plied, -plying

адка́зваць

2.

n., pl. -lies

адка́з -у m.

in reply to your letter — у адка́з на ваш ліст

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

response

[rɪˈspɑ:ns]

n.

1) адка́з -у m. (сло́вам або́ чы́нам)

in response to — у адка́з на

2) во́дгук -у m.; рэа́кцыя f. (асабл. це́ла ці ду́мкі на сты́мул)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

RP = фр. réponse payée (Rückantwort bezahlt) – адказ аплочаны (у тэлеграмах)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

алё, выкл.

Вокліч, які ўжываецца ў час размовы па тэлефоне як адказ на тэлефонны выклік, у значэнні «слухаю», «слухайце», «каля тэлефона».

[Англ. hallo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апавяда́льны, -ая, -ае.

Які апавядае што-н., апісвае якія-н. падзеі; спакойны, эпічны.

А. жанр.

○

Апавядальны сказ — сказ, у якім даецца паведамленне пра тыя ці іншыя з’явы, падзеі, факты, іх прыметы ці адказ на пытанне.

|| наз. апавяда́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

контрмане́ўр, ‑у, м.

Сустрэчны манеўр, манеўр у адказ. Задача першай стадыі контрманеўру ўдарнай групы Чырвонай Арміі заключалася ў тым, каб.. адкінуць палякаў за Прыпяць. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)