Пе́лец ’маленькі кавалак сала’ (лун., Шатал.), пе́лесць ’пласт (мяса, сала)’ (Нас.). Відазмененае пад уплывам польск. połeć усходне-славянскае полътъ ’кавалак’. Гл. полць; магчымы ўплыў папярэдняга слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Еўрапейская платформа, гл. Усходне-Еўрапейская платформа

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Руская раўніна, гл. Усходне-Еўрапейская раўніна

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІЖО́РСКАЕ ЎЗВЫ́ШША,

на Усходне-Еўрапейскай раўніне, на З Ленінградскай вобл. Расіі; частка Балтыйска-Ладажскага ўступа (гл. Глінт). Выш. да 168 м. Складзена з вапнякоў. Рэльеф узгорыста-марэнны, развіты карст. Паўн. і зах. схілы стромкія (выш. 50—80 м). Хваёвыя і мяшаныя лясы. Азёры, балоты.

т. 7, с. 173

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАЛЫ́МСКІ ЗАЛІ́Ў,

заліў Усходне-Сібірскага м. Уразаецца ў бераг мацерыка паміж мысам Крастоўскі і дэльтай р. Калыма. Глыб. 4—9 м. Берагі пераважна нізінныя. Большую ч. года ўкрыты лёдам. Прылівы паўсутачныя (да 0,2 м). Ва ўсх. частцы К.з. — бухта Амбарчык з населеным пунктам Амбарчык.

т. 7, с. 488

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ВІ́ЦЯЗЯ» ЖО́ЛАБ, Усходне-Меланезійскі жолаб,

глыбакаводны жолаб у паўд.-зах. частцы Ціхага ак., уздоўж паўн. падножжа падводных гор і а-воў Санта-Крус, Ануда і інш. Даўж. каля 870 км, сярэдняя шыр. 11 км, глыб. да 6150 м. Адкрыты ў 1958 сав. экспедыцыяй на н.-д. судне «Віцязь».

т. 4, с. 238

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНЖУ́ АСТРАВЫ́,

цэнтральныя, самыя вял. астравы ў архіпелагу Новасібірскія а-вы ў м. Лапцевых і Усходне-Сібірскім м. Уключаюць а-вы: Кацельны, Зямля Бунге, Фадзееўскі, Новая Сібір і Бялькоўскі. Агульная пл. каля 29 тыс. км². У рэльефе пераважаюць нізінныя акумулятыўныя раўніны, занятыя арктычнымі тундрамі. Названы імем рус. палярнага даследчыка П.Ф.Анжу.

т. 1, с. 367

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАПА́ЦІНА ГАРА́,

найбольш высокая горная вяршыня в-ва Сахалін, у паўн. ч. Усходне-Сахалінскіх гор, у Сахалінскай вобл. Расіі. Выш. 1609 м. Складзена з метамарфічных парод. Схілы пад тайгой, прыграбянёвыя часткі пад кедравым сланікам. Названа ў гонар рус. геолага і географа І.​А.​Лапаціна, даследчыка Сібіры, Д. Усходу і в-ва Сахалін.

т. 9, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Азёрны край (на ПнЗ Усходне-Еўрапейскай раўніны) 12/21

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЎНО́ЧНА-УСХО́ДНЯЯ КАТЛАВІ́НА,

падводная катлавіна ў паўн.-ўсх. частцы Ціхага акіяна. Абмежавана на Пн Алеуцкім жолабам, на У — мацерыковым схілам Паўн. Амерыкі, на З — Паўн.-Заходнім і Гавайскім падводнымі хрыбтамі і горнай градой Лайн, на ПдУ — Усходне-Ціхаакіянскім падняццем. Даўж. з Пн на Пд каля 8900 км, з У на З каля 4200 км. Пераважаюць глыб. 5500 м, найб. 7168. Шматлікія разломы, вельмі складаны рэльеф дна.

т. 12, с. 216

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)