метад атрымання складаных неарганічных або арганічных злучэнняў з дапамогай электролізу. Характэрная асаблівасць Э. — шматстадыйнасць далучэння ці аддачы электронаў, звязаная з узнікненнем прамежкавых стабільных ці нестабільных прадуктаў. Кожнай стадыі Э. адпавядае пэўнае значэнне электроднага патэнцыялу.
Рэакцыі, што адбываюцца на катодзе, наз.рэакцыямі электрааднаўлення або электрахім. аднаўлення; адпаведна, рэакцыі на анодзе — рэакцыі электраакіслення або электрахім. акіслення. Прамежкавыя і канчатковыя прадукты могуць удзельнічаць у электрахім. рэакцыях на паверхні электродаў. Калі патрэбны прадукт узнікае на прамежкавай стадыі, то яго хутка выводзяць са сферы рэакцыі шляхам адгонкі, экстракцыі або звязвання ў злучэнне, якое не ўдзельнічае ў далейшых электрахім. пераўтварэннях. У прамысловасці Э. выкарыстоўваюць для атрымання надсернай (пероксадысернай) кіслаты і яе солей — персульфатаў, перманганату калію, двухвокісу марганцу, тэтраэтылсвінцу, розных арган. злучэнняў і інш.
Літ.:
Прикладная электрохимия. 3 изд. Л., 1974;
Фиошин М.Я., Павлов В.Н. Электролиз в неорганической химии. М., 1976;
Электрохимия органических соединений: Пер. с англ.М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
канкуры́раваць
(лац. concurrere = бегчы разам)
1) сапернічаць, змагацца з кім-н. за дасягненне найлепшых вынікаў, пераваг;
2) удзельнічаць у канкурэнцыі за найбольшыя прыбыткі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
have a finger in the pie
а) мача́ць па́льцы, удзе́льнічаць у чым-н.; быць заме́шаным у чым-н.
б) мяша́цца; перашкаджа́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
АЛІМПІ́ЙСКАЯ СІМВО́ЛІКА,
сістэма атрыбутаў, агульных для ўсяго алімпійскага руху. Уключае алімпійскі сімвал, дэвіз (разам складаюць алімпійскую эмблему) і сцяг. Алімпійскі сімвал — 5 пераплеценых кольцаў блакітнага, чорнага, чырвонага, жоўтага і зялёнага колераў — аб’яднанне ў алімпійскім руху пяці кантынентаў. Алімпійскі дэвіз — «Citius, altius, fortius» («Хутчэй, вышэй, мацней»), Існуюць таксама неафіц. дэвізы (сфармуляваны П. дэ Кубертэнам): «Спорт — гэта мір», «Галоўнае не перамагчы, галоўнае — удзельнічаць». Алімпійскі сімвал і дэвіз зацверджаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) у 1913. Ён жа зацвердзіў іх у 1920 як часткі афіц. алімпійскай эмблемы, права выкарыстоўваць яе маюць толькі МАК і нац. алімпійскія к-ты. Алімпійскі сцяг — белае палотнішча з алімпійскім сімвалам у цэнтры; зацверджаны МАК у 1913. Вывешваецца на алімпійскіх спаборніцтвах з 1920. Спалучэнне колераў сцяга і алімпійскіх кольцаў сімвалізуе колеры ўсіх нацый. Да алімпійскай сімволікі адносяцца таксама афіц. эмблемы нац. алімпійскіх к-таў (спалучаюць алімпійскі сімвал з элементамі дзярж. геральдыкі), Алімпійскіх гульняў, сесій, кангрэсаў, т.зв. спадарожныя алімпійскія сімвалы (талісманы гульняў, піктаграмы, тэрміны-надпісы і інш.). Выкарыстанне алімпійскай сімволікі ў рэкламных і камерцыйных мэтах, не звязаных з алімпійскім рухам, забаронена алімпійскай хартыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мітынгава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; незак.
Разм.
1.Удзельнічаць у мітынгу, мітынгах, праводзіць мітынг. [Пан Антось:] — Парабкі ж, і тыя ўжо мітынгаваць пачалі — усе за даўгінаўцаў гарою стаяць.Бажко.
2.перан. Весці беззмястоўную, пустую размову. [Багуцкі:] — Я не люблю кідаць слоў на вецер. Раз сказаў — паставім, значыцца кропка. А мітынгаваць я не люблю.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
mítwählen
1.viудзе́льнічаць у вы́барах
2.vt выбіра́ць (каго-н.) сяро́д і́ншых
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
mítwollen*vi хаце́ць ісці́ [е́хаць] ра́зам з кім-н.; хаце́ць удзе́льнічаць у чым-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
галасава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; незак.
1.Удзельнічаць у галасаванні; падаваць голас за каго‑, што‑н. (у час выбараў, пры вырашэнні якога‑н. пытання). Галасаваць за праект пастановы.
2.каго-што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання. Галасаваць рэзалюцыю. Галасаваць кожнага кандыдата асобна.
3.Разм. Спыняць машыну ўзняццем рукі. Галасаваць на дарозе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыскваліфіка́цыя
(ад дыс + кваліфікацыя)
пазбаўленне кваліфікацыі, права займаць якую-н. пасаду, выконваць абавязкі, удзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах і г. д. з-за неадпаведнасці прафесіянальным умовам або правілам (параўн.дэкваліфікацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ПОСТ,
у некаторых рэлігіях устрыманне на пэўны перыяд ад прыняцця ўсякай ежы або асобных яе відаў; адзін з важных сродкаў царк. рэгламентацыі жыцця вернікаў, паглыблення іх рэлігійнасці. Напр., у праваслаўных у П. забараняецца скаромная ежа, асабліва мяса. Харч. забароны ўзыходзяць каранямі ў мінулае, калі ў выніку недахопаў прадуктаў харчавання людзі вымушаны былі самаабмяжоўвацца ў ежы. З часам гэтыя забароны атрымалі рэліг. санкцыю.
Існуюць шматдзённыя і аднадзённыя П. У праваслаўных П. займаюць каля 200 дзён у год. Вял. П., што папярэднічае Вялікадню, доўжыцца 7 тыдняў; пятроў П. — ад 8 да 42 дзён; прачысценскі — 2 тыдні і інш. Аднадзённыя П. прадпісваюцца вернікам па серадах і пятніцах, а таксама ў інш. дні года. На час П. забараняецца браць шлюб, удзельнічаць у свецкіх забавах. У католікаў П. не такі строгі, яны не прытрымліваюцца шматдзённых П., хворым і дзецям дазваляецца ўжываць малочныя стравы Шчыра посцяць у 1-ю сераду перадвелікоднага П., у пятніцу і на пярэдадні Прачыстай, у перадкалядны дзень (на 1-ю, ці посную, куццю). У мусульман важнае месца займае П. ураза, у час якога на працягу месяца рамазан забараняецца прымаць ежу ад усходу да захаду сонца. У іудзеяў побач з грамадскімі П. існуюць індывідуальныя — па зароку, у дзень шанавання памяці бацькоў.