дзве гіпербалы, ураўненні якіх у адной і тойжа сістэме каардынат адрозніваюцца знакам свабоднага члена: x2/a2−y2/b2 = 1 і x2/a2−y2/b2 = −1. Маюць агульныя асімптоты; сапраўдная вось адной з іх з’яўляецца ўяўнай воссю другой і наадварот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕКТРА́ЛЬНЫЯ СЕ́РЫІ,
сукупнасці спектральных ліній у атамных спектрах, што падпарадкоўваюцца пэўным заканамернасцям. Лініі дадзенай С.с. ў спектрах выпрамянення ўзнікаюць пры квантавых пераходах атама з розных узроўняў энергіі на адзін і тойжа ніжні ўзровень; у спектрах паглынання — з ніжняга ўзроўню на больш высокія ўзроўні энергіі. Найб. выразна С.с. назіраюцца ў спектрах вадароду, вадародападобных атамаў, гелію і шчолачных металаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЛІФАНІ́Я (ад полі... +грэч. phōnē гук),
1) від шматгалосся, заснаваны на сумесным гучанні кантрастных меладычна развітых галасоў. У шырокім сэнсе супадае з паняццем кантрапункта. У залежнасці ад мелодыка-інтанацыйных суадносін галасоў падзяляецца на 3 віды. Сутнасць імітацыйнай П. (гл.Імітацыя) у паслядоўным выкладанні адной і тойжа мелодыі рознымі галасамі. Была пашырана ў еўрап.прафес. музыцы, спарадзіла шэраг поліфанічных форм, найвыш. з якіх — фуга. Падгалосачная П., у аснове якой ляжыць адначасовае спалучэнне варыянтаў адной і тойжа мелодыі, уласціва нар.-песеннай культуры ўсх.-слав. народаў. На Беларусі мае спецыфічную форму спеваў з падводкай. Трэці від П. заснаваны на сумесным гучанні розных мелодый. Вядомы з сярэдніх вякоў (напр., у франц.матэце 12—14 ст. ў адным голасе гучаў царк. напеў, у тойжа час у інш. — нар. песні). У музыцы 19—20 ст. сустракаецца эпізадычна пры сюжэтна ці сэнсава абумоўленым сумяшчэнні мелодый, якія раней выконваліся паасобку (лейтматываў у оперы, асн. тэм у кодзе сімф. твора і інш.). Побач з цалкам поліфанічнымі творамі (фуга, канон, інвенцыя, пасакалля, некат. нар. песні і інш.) ёсць і такія, дзе П. ўласціва асобнай частцы (напр., фінал 4-й сімфоніі І.Брамса і павольная ч. 8-й сімфоніі Дз.Шастаковіча з’яўляюцца пасакаллямі, 2-я ч. кантаты А.Багатырова «50 гадоў» — фугай) ці эпізоду (фугата ў распрацоўках многіх сімфоній і інш.). Поліфанічнымі прыёмамі (імітацыйнымі, падгалосачнымі) шырока карыстаюцца і ў творах, дзе пераважае гамафонны прынцып (гл.Гамафонія).
2) Навука; адзін з гал. раздзелаў тэорыі музыкі. Як навук. дысцыпліна ўваходзіць у сістэму муз. адукацыі.
Літ.:
Скребков С.С. Учебник полифонии. 3 изд. М., 1965;
Дмитриев А.Н. Полифония как фактор формообразования. Л., 1962;
Протопопов В.В. История долифонии в ее важнейших явлениях. [Т. 1—2]. М., 1962—65.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ра́зам, прысл.
1. Сумесна з кім-, чым-н.
Працаваць р.
Ходзяць р. боль і радасць.
2. Адначасова (разм.).
Паляцелі птушкі, а р. з імі і цёплае лета.
3. У адзін прыём.
Прачытаць усё р.
4. Усяго (пра агульную суму чаго-н.).
Р. 150 рублёў.
◊
Разам з гэтым — у тойжа час, адначасова.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
АДНАРО́ДНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
ураўненне, якое не змяняе свайго выгляду пры адначасовым множанні ўсіх (або толькі некаторых) пераменных на адзін і тойжа адвольны лік. Ураўненне можа быць аднародным і ў адносінах да адпаведных пераменных, напр., xy + yz + zx = 0 — аднароднае ўраўненне ў адносінах да ўсіх пераменных, ураўненне y + ln(x/z) + 5 = 0 — да х і z. Левая частка аднароднага ўраўнення з’яўляецца аднароднай функцыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТО́Н (франц. bouton),
пупышка, якая распускаецца ў кветку. Звычайна бутон адрозніваецца ад лісцевых пупышак тойжа расліны памерамі і прытупленай верхавінкай. Усе часткі кветкі ў бутоне ўжо сфарміраваныя. Па папярочным зрэзе праз бутон складаюць дыяграмы кветкі, што даюць нагляднае ўяўленне пра лік і ўзаемнае размеркаванне яе асобных частак. Вывучэнне бутонаў мае значэнне ў марфал. характарыстыцы розных сям. раслін і іх сістэматыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАВІЦКІ ЗАВО́Д МА́СЛА І СУХО́ГА АБЯСТЛУ́ШЧАНАГА МАЛАКА́ Знаходзіцца ў г. Клімавічы Магілёўскай вобл.Засн. ў 1945 як маслазавод. На яго базе ў 1967—70 пабудаваны завод масла і сухога абястлушчанага малака. З 1971 галаўное прадпрыемства з Хоцімскім і Касцюковіцкім філіяламі. З 1995 адкрытае акц.т-ва з тойжа назвай. Асн. прадукцыя (1998): масла жывёльнае, цэльнамалочная прадукцыя, сухое абястлушчанае малако.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЫШТАЛІЗА́ЦЫЯ,
утварэнне і рост (або толькі рост) адных крышт. зярнят полікрышталя за кошт іншых (структурна менш дасканалых) тойжа фазы. Скорасць Р. экспаненцыяльна нарастае з павышэннем т-ры і ў значнай ступені залежыць ад хім. і фазавага саставу матэрыялу. Асабліва інтэнсіўна Р. праходзіць у пластычна дэфармаваных матэрыялах (гл.Дэфармацыя). Прыводзіць да ліквідацыі структурных дэфектаў, змяняе памеры і арыентацыю зярнят, а часам і тэкстуру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тон, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Гук пэўнай вышыні, які ўтвараецца перыядычнымі ваганнямі паветра; музычны гук у адрозненне ад шуму.
Узяць высокі т.
2.мн. Гукі сэрца, якое працуе, а таксама гукі, якія ўтвараюцца пры выстукванні ўнутраных органаў цела чалавека.
Чыстыя тоны сэрца.
3. Вышыня або сіла гучання голасу чалавека, які гаворыць.
Знізіць т.
4. Характар гучання маўлення, манера гаварэння.
Жартаўлівы т.
Рэзкі т.
5. Характар, стыль паводзін, жыцця.
Правілы добрага тону.
6. Колер, афарбоўка, а таксама адценне колеру, якое адрозніваецца ступенню яркасці.
Тканіна, афарбаваная ў спакойны т.
Цёплы т.
Светлы т.
◊
У тон (пад тон) —
1) пра гармонію колераў, адценняў колеру;
2) у тым жа духу, стылі;
3) з тым жа настроем, з тойжа інтанацыяй (гаварыць і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МІЖНАРО́ДНАЯ АСАЦЫЯ́ЦЫЯ РАЗВІЦЦЯ́ (МАР; International Development Association),
філіял Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця. Створана ў 1960 для прадастаўлення крэдытаў і пазык на льготных умовах краінам, якія сталі на шлях развіцця. МАР мае свой статут, але фактычна кіруецца банкам. Структура МАР: савет кіраўнікоў, выканаўчы дырэктарат, прэзідэнт. Склад савета кіраўнікоў і выканаўчага дырэктарата тойжа, што і ў банка. Адм. дзейнасць ажыццяўляе па сумяшчальніцтве персаналам банка. Месцазнаходжанне — Вашынгтон.