нядаўна, не так даўно; кагадзе (абл.) □ толькі што, толькі-толькі

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

вы́чухацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Справіцца з цяжкімі абставінамі, хваробай; акрыяць.

Так адхварэла на грып, што ледзь вычухалася.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

АНУ́ФРЫЙ,

полацкі князь у ВКЛ. У грамаце, выдадзенай ім каля 1399 манастыру Іаана Прадцечы на валоданне бортнымі землямі на азёрах Сомніца, Лісна і рэках Ула і Нача, назваў сябе вял. князем — адзіны выпадак, калі полацкі князь так тытулаваў сябе. Мяркуецца, што Ануфрый быў апошнім полацкім князем.

М.​І.​Ермаловіч.

т. 1, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРЭ́ТЭР (англ. barretter),

цеплавая прылада для падтрымання пастаянства сілы току ў ланцугу. Складаецца з запоўненага вадародам шклянога балона, унутры якога знаходзіцца метал. дроцік. Цеплавы рэжым барэтэра выбраны так, што пры павольных зменах напружання на канцах дроціка сіла току ў ім у пэўных межах застаецца пастаяннай. Выкарыстоўваецца ў радыёэлектроннай апаратуры.

т. 2, с. 337

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІД у астраноміі,

дапаможная візуальная аптычная труба. Замацаваны на тэлескопе так, што аптычныя восі яго і тэлескопа строга паралельныя. Выкарыстоўваецца пры фатаграфаванні нябесных свяціл — для перамяшчэння трубы тэлескопа ці інш. астр. прылады згодна з сутачным вярчэннем нябеснай сферы. Фотагіды аўтаматычна ўтрымліваюць відарыс нябеснага цела на фіксаваным месцы фотапласцінкі.

т. 5, с. 220

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ВЕЛ З ВІ́ЗНЫ,

дзеяч Рэфармацыі ў ВКЛ 2-й пал. 16 ст. Быў віленскім суперінтэндантам, «міністрам». Як ідэолаг антыпрыгонніцкай партыі бел. і літоўскіх антытрынітарыяў выступіў на сінодзе ў Іўі (1568) супраць феад. эксплуатацыі, прыгоннай залежнасці сялян, іх цяжкай працы на паноў. Асуджаў існуючую сац. несправядлівасць. Як сведчыць пратакол сінода, П. з В. сцвярджаў: «Я так разумею і так веру, што сапраўднаму хрысціяніну нельга мець падданых, а тым больш нявольнікаў і нявольніц, бо гэта паганства панаваць над сваім братам, карыстацца з яго поту і крыві. Святое пісанне ясна сведчыць, што Бог стварыў род чалавечы з адной крыві, таму ўсе мы родныя, усе браты».

Літ.:

Из истории философской и общественно-политической мысли Белоруссии: Избр. произв. XVI — нач. XX в. Мн., 1962;

Подокшин С.А. Реформация и общественная мысль Белоруссии и Литвы (вторая половина XVI — начало XVII в). Мн., 1970.

т. 11, с. 464

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

паві́нен в знач. сказ. до́лжен; обя́зан;

паві́нна быць так — должно́ быть так;

мы паві́нны змага́цца за мір — мы должны́ (обя́заны) боро́ться за мир;

што ві́нен, адда́ць п.посл. долг платежо́м кра́сен

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

visualize, BrE -ise [ˈvɪʒuəlaɪz] v. уяўля́ць, усведамля́ць;

I can’t visualize her doing that. Я не магу ўявіць, што яна так зрабіла.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рассе́стьсяI сов. рассе́сціся, мног. парассяда́цца;

рассе́сться по места́м рассе́сціся (парассяда́цца) па ме́сцах;

он так рассе́лся, что мне ме́ста не оста́лось ён так рассе́ўся, што мне ме́сца не застало́ся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

трактава́ць

(польск. traktować, ад лац. tractare)

1) тлумачыць, абмяркоўваць; так ці інакш расцэньваць што-н.;

2) частаваць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)