Знаходзіць зручны момант, каб спрытным рухам зрабіць што‑н. Нічыпар стаяў напагатове. Ён перагнуўся цераз балясіну, лаўчыўся падсунуць сачок пад рыбіну.Асіпенка.//перан. Дасягаць якой‑н. мэты пры дапамозе розных хітрыкаў; ухітрацца. Прыходзілася выкручвацца, лаўчыцца, каб расказаць усё і ў той жа час сёе-тое і змаўчаць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
étwas
1.pron што-не́будзь, не́шта;
írgend ~сёе-то́е;
~ von éinem Künstler háben чым-не́будзь нага́дваць мастака́
2.adv тро́хі, крыху́;
~ über zwánzig крыху́ бо́льш за два́ццаць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
прыва́тнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць прыватнага (у 3 знач.).
2. Падрабязнасці дэталь. [Паэт], клапоцячыся пра зладжанасць і зграбнасць свайго твора нават у прыватнасцях, скараціў нямала пейзажных уставак.Бугаёў.
•••
У прыватнасці (пабочн.) — ужываецца для ўдакладнення, падкрэслівання прыватнага прыкладу. — У нас знойдзецца сёе-тое для атрада. У прыватнасці, ёсць у нас зброя, боепрыпасы, харчаванне, медыкаменты, адзенне.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хлапчу́к, ‑а, м.
Невялікі хлапец, падлетак. Хлапчукі бягуць гурбой Ды крычаць наперабой: — Дожджык, дожджык, секані, Я паг еду на кані!..Арочка.[Кастусь:] — Семінарыя сёе-тое дала.. Прыйшоў сюды кожны з нас хлапчуком, а пакідае дарослым чалавекам, — гэта многае значыць!С. Александровіч.Хлапчук хоць яшчэ і падлетак, але ўжо большы за матку, бо яна — жанчына маларослая і шчуплая.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хаці́на, ‑ы, ж.
Тое, што і хата (у 1 знач.). Крывавы зброд руйнуе брудным ботам Хаціны мірныя, дзе люд вясёлы жыў.Панчанка.Пабудавалі [Максім з Ганкай] сабе на востраве хаціну, набылі сёе-тое з хатніх рэчаў.Машара.// Убогая або старая, пахілая хата. — Хочаш не хочаш, а пераехаць прыйдзецца, — сказаў Раман Дзянісавіч, — хоць бы нават таму, што і наша хаціна асуджана на знос.Хадкевіч.Хаты невысокія, але ўсе добрыя, усе новыя. Старых, пахілых хацін нідзе не відаць.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наклю́нуцца, ‑нецца; зак.
1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупіну яец, з якіх вылупліваюцца птушаняты).
2. Пачаць прарастаць, распускацца (пра зерне, пупышкі). Кроплі шумна капалі з галінкі, і ўся бярозка варушылася, быццам ад ветру. Яе шакаладныя пупышкі ўжо наклюнуліся.Хомчанка.
3.перан.Разм. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца. Наклюнулася добрая работа. □ [Лашук:] — Заўтра канчаткова рашу, ці можна прымяніць тут адзін варыянт. Сёе-тое ўжо наклюнулася.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
што́-нішто́, чаго-нічаго, чаму-нічаму, што-нішто, чым-нічым, аб чым-нічым, займ.неазначальны.
Разм. Нешта, сёе-тое. — Сустракаюся з людзьмі, якія, я так лічу, што-нішто ды разумеюць і ў тваіх аўтаматах.Шамякін.Людзі прыслухоўваліся і, відаць, што-нішто ўхапілі з нашай размовы.Асіпенка.Які ён ні ёсць конік, а свой, і палоска свая; дасі ім — і яны што-нішто дадуць табе!Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
полови́на
1. палаві́на, -ны ж., пало́ва, -вы ж.;
полови́на тре́тьего палаві́на (пало́ва) на трэ́цюю;
середи́нка на полови́ну (на полови́не) а) ні сёе ні то́е; б) (посредственный) сярэ́дні, ніштава́ты, та́к сабе;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пе́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Рмн. ‑чак; ж.
1.Тое, што і печ (у 1 знач.). Маладзіца выняла з печкі чыгунок і паставіла на стол.Мележ.
2. Невялікая або часовая печ, якая ў асноўным служыць для абагравання памяшкання. Каля дзвярэй стаяла чыгунная печка. Такія печкі былі ва ўсім лагеры.Шамякін.У гэтай цеснай каморцы змяшчаліся толькі два ложкі для спання і невялічкая печка-ляжанка.Бядуля.Была зроблена ў зямлі такая печка, дзе на малым агні можна было грэць ваду, сёе-тое варыць, пячы.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Імкліва рушыць у якім‑н. кірунку. У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножак шашкі і памкнуліся на кулямёт.Лобан.Калі гарматы пылілі па вуліцы, нечая шэрая фігура памкнулася ў цагляны дом.Няхай.
2. Намерыцца, паспрабаваць што‑н. зрабіць. Неяк у нядзелю Андрэй памкнуўся быў схадзіць да Тамаша, распытаць пра сёе-тое.Чарнышэвіч.Зянон вопрамеццю кінуўся ў дзверы.. Жонка памкнулася яго стрымаць, але дзе там!М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)