вольная сялянская абшчына ў Іспаніі ў сярэдніявякі. Была пашырана гал. чынам у перыяд Рэканкісты ў Кастыліі і Леоне. Мела самакіраванне, права выбіраць (мяняць) сеньёра і інш. Члены бегетрыі неслі вайсковую службу ў сеньёра ці караля ў час войнаў, былі звязаны з сеньёрам адносна невял. павіннасцямі. Пасля Рэканкісты бегетрыя паступова знікла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
аўтадафэ́
(парт. auto da fé = літар. акт веры)
публічнае спальванне ерэтыкоў і ерэтычных кніг па прысуду інквізіцыі ў сярэдніявякі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВЕРВ,
сельская абшчынная арг-цыя ў Стараж. Русі і паўд. славян у сярэдніявякі. Тэрмін паходзіць ад вяроўкі, якою адмервалі ўчастак зямлі, што належаў членам верві. Упамінаецца ў зборы законаў «Руская праўда» і ў Поліцкім статуце (заканад. помнік Поліцы — гіст. вобласці на далмацінскім узбярэжжы ў Харватыі; дзейнічаў у пач. 15 — пач. 19 ст.). Гл. таксама Абшчына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСЫ́Р (ад тур. esir палонны, раб),
1) у сярэдніявякі пашыраная сярод цюркамоўных народаў (туркі, татары і інш.) назва ваеннапалонных, якіх прадавалі ў рабства. Гэтае слова было перанята і ў Расіі, дзе да 18 ст. ўжывалася ў значэннях «палонныя ў татараў», проста «палонныя».
2) Назва найб. бяспраўнай групы насельніцтва ў башкіраў у феад. эпоху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
серэна́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. У сярэдніявякі ў Іспаніі і Італіі — вячэрняя песня, якая выконвалася звычайна пад акном каханай, у гонар яе.
2. Лірычны музычны твор тыпу сюіты для інструментальнага ансамбля. З.. прафесіянальным майстэрствам былі выкананы.. дзве часткі са струннай серэнады П. Чайкоўскага.«Звязда».
[Фр. sérénade ад іт. serenata.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШПО́РА (ад ням. Sporn штуршок),
сагнутая па форме абцаса метал. дужка з шыпам або кольцам (рапейкам), якая мацуецца да абутку вершніка для кіравання канём.
Вядома з 5 ст. да н.э. ў галаў (кельтаў), пазней у грэкаў і рымлян (на Стараж. Усходзе Ш. не было; у сярэдніявякі яе замяняла вастрыё на стрэмені). На тэр.Зах. Украіны, паўд. і сярэдняй Польшчы Ш. вядомы з даследаванняў археал. культур 1—2 ст. да н.э. Рабілі іх з жалеза, бронзы, серабра, часам з золата. У сярэдніявякі Ш. былі атрыбутам рыцарства, пазней пашыраны ў кавалерыі і коннай артылерыі. У арміі Рас. імперыі да 1917 Ш. ўваходзілі ў рыштунак афіцэраў, унтэр-афіцэраў і радавых, якім паводле роду службы належала ездзіць вярхом на кані (акрамя казакоў, якія замест Ш. карысталіся нагайкай). У Сав. Арміі (у кавалерыі і артылерыі на коннай цязе) Ш. выкарыстоўваліся да 1950-х г.
У наш час Ш. карыстаюцца наезнікі ў некат. відах коннага спорту.
Да арт.Шпора: 1 — нармандскага рыцара. 11 ст.; 2 — знатнага рыцара. Канец 14 ст. (знойдзена ў Каталоніі, Іспанія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
арда́лія
(лац. ordalia)
распаўсюджаны ў сярэдніявякі спосаб вызначэння вінаватасці асобы, якая падазравалася ў злачынстве, праз катаванне агнём, вадой, гарачым жалезам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЛОРД (англ. lord гаспадар),
1) першапачаткова ў сярэдніявякі ў Англіі феад. землеўладальнік; пазней (з 14 ст.) спадчынны тытул членаў палаты лордаў брыт. парламента (пэраў, да 19 ст. выключна з прадстаўнікоў вышэйшай феад. знаці). З 1958 манарх прызначае таксама пажыццёвых (няспадчынных) Л.
2) Састаўная частка назвы некаторых пасад у Вялікабрытаніі (напр., Л.-канцлер — старшыня палаты лордаў, лорды-мэры Лондана і інш. буйных гарадоў).
1. У старажытнасці і ў сярэдніявякі — еўрапейская назва карэннага насельніцтва Паўночнай Афрыкі (акрамя Егіпта) і арабаў, якія ў 8 ст. заваявалі Паўночную Афрыку і большую частку Пірэнейскага паўвострава.
2. Арабскае насельніцтва сучаснай Маўрытаніі.
[Лац. Mauri ад грэч. maurós — цёмны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыядэ́ма, ‑ы, ж.
1. Галаўная павязка грэчаскіх жрацоў, а таксама галаўны ўбор цароў у старажытнасці і ў сярэдніявякі.
2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з дарагіх камянёў у выглядзе невялікай кароны. На .. [князёўне] была дыядэма з сапраўдных брыльянтаў.Самуйлёнак.У чатырох пахаваннях былі сустрэты медныя дыядэмы — дарагія жаночыя упрыгожаны.Штыхаў.
[Грэч. diádēma.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)