2.да чаго. Накіраваць сваю дзейнасць на што-н., узяцца за што-н. або накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго-, што-н.
З. да вывучэння старажытных помнікаў.
З. да перапыненай гутаркі.
3. Накіравацца да каго-н. з просьбай, па дапамогу і пад. або адрасавацца да каго-н. з якімі-н. словамі, з прамовай.
З. да ўрача.
З. з прапановай да старшыні.
|| незак.звярта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (да 2 і 3 знач.), зваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца (да 2 і 3 знач.) ізварача́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
падраўня́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Тое, што і падраўнаваць. — Прасячэ Тарэнта ў стопцы акно, падраўняе падлогу, глінай яе пазамазвае і будзе жыць.Галавач.
2. Размясціць у рад па прамой лініі. Ужо роту падраўняў старшына.., далажыў капітану Ігнатаву.Алешка.
3.перан. Зрабіць аднолькавым, аднастайным у якіх‑н. адносінах. Увайшоў Сяргей.. — Ого! Зусім не пазнаць, — заўважыў Максім.. — Толькі трэба схадзіць у цырульню, — параіла Вера. — Трохі падраўняць валасы. Шавялюры не шкадуй, хутка адрасце.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Імкліва рушыць у якім‑н. кірунку. У казачым стане заварушыліся, некаторыя павыцягвалі з ножак шашкі і памкнуліся на кулямёт.Лобан.Калі гарматы пылілі па вуліцы, нечая шэрая фігура памкнулася ў цагляны дом.Няхай.
2. Намерыцца, паспрабаваць што‑н. зрабіць. Неяк у нядзелю Андрэй памкнуўся быў схадзіць да Тамаша, распытаць пра сёе-тое.Чарнышэвіч.Зянон вопрамеццю кінуўся ў дзверы.. Жонка памкнулася яго стрымаць, але дзе там!М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Аддаць за пэўную плату. [Гарасім] хацеў прадаць зямлю, а грошы раздаць бедным.Чарнышэвіч.
2. Выдаць каго‑н., здрадзіць каму‑, чаму‑н. Не прадам свой народ я ніколі, Беларусь у баях адстаю.Астрэйка.[Ткачук:] — І знаеш, думаў я, думаў і надумаўся схадзіць усё ж уначы да Мароза. Няўжо, думаю, ён прадасць мяне?Быкаў.
•••
Спаць як пшаніцу прадаўшыгл. спаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сюды́-туды́, прысл.
1. У той і другі бок; у розныя бакі. [Міхал] выпраг каня.., жуючы хлеб, прайшоў сюды-туды паміж .. кустоў.Чорны.І чалавек бегае сюды-туды з самага цямна з потным ілбом.Кулакоўскі.Трымаючыся на задніх нагах,.. [вусень] вадзіў сюды-туды сваёй чорнай бліскучай галавой.Гарбук.
2. У некаторыя месцы. Трэба сюды-туды схадзіць.
3. Нішто сабе, ніштавата, дапушчальна. Калі днём яшчэ сюды-туды, то ў гэты вячэрні змрок адчуваеш сябе нібы ў магіле.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
намо́ва, ‑ы, ж.
Разм.
1. Дамоўленасць аб чым‑н., угавор. І дзядзька доўга не чакае, Маўчком ён Костусю ківае; А Кастусёк даўно гатовы — У іх раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны.Колас.
2. Падгавор, падбухторванне на якое‑н. дзеянне; указанне. Зрабіць па намове. □ Па намове жонкі.. [Марцін] заехаў у Масева і патрабаваў ад брата ўплаты за сваю частку.Карпюк.
3. Нагавор на каго‑н., паклёп. Пусціць у ход подкуп і намовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
Размяркоўваць, адбіраць па сартах (у залежнасці ад якасці, памераў і пад.). Пасля абеду.. [Валі] захацелася схадзіць у дальнюю брыгаду — на пасёлак Вадапой, праверыць, як там сартуюць насенне льну.Шамякін.// Размяркоўваць што‑н. па якіх‑н. падобных прыкметах. Сартаваць пісьмы. □ [Маргарыта] праглядае і сартуе сукенкі.Скрыган.Тамара ўзялася сартаваць іх. Яна ўбачыла, што кніжкі трэба працерці ад пылу, і стала праціраць.Ермаловіч.//перан.Разм. Дзяліць па разрадах, прыводзіць у сістэму. Сартаваць успаміны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сёе-то́е, сяго-таго, займ.неазн., н.
Разм. Нямногае, нешта, некаторыя рэчы. Схапіўшы сёе-тое са стала, .. [хлапчукі] даядалі на хаду.Ваданосаў.Праўда, за шмат гадоў работы Бялоцкі нахапаўся сяго-таго з сельскагаспадарчых ведаў.Дуброўскі.[Бацька:] — Старая мне, бачыш, і з верхняга адзення сёе-тое пакінула.Бажко.// Штосьці (які‑н. асобны прадмет, факт, што не жадаюць называць). [Слаўка:] — У нас знойдзецца сёе-тое для атрада.Новікаў.Неяк у нядзелю Андрэй памкнуўся быў схадзіць да Тамаша, распытаць пра сёе-тое, а галоўнае — пра Ганну.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хі́ба́IIчасціца
1. (няўжо) denn;
хі́ба́ яму́ мо́жна ве́рыць? kann man ihm denn gláuben?;
хі́ба́? wírklich?, tátsächlich?;
2. (можабыць) vielléicht; wie wenn;
хі́ба́схадзі́ць мне да до́ктара? soll ich vielléicht zum Arzt géhen?, und wenn ich zum Arzt gínge?
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
тхары́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тхара, належыць тхару. Тхарыная нара. □ А Кастусёк даўно гатовы — У іх [з дзядзькам] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны.Колас.
2. Які нагадвае тхара. [Клопікаў] стаяў дзе-небудзь ля дошкі з аб’явамі і, выцягнуўшы тхарыны тварык, не чытаў, а ўчытваўся ў чарговы загад.Лынькоў.//перан. Востры, злосны, калючы (пра вочы). Але вось чалавек скончыў пісаць, паклаў на стол ручку-самапіску, паглядзеў на хату маленькімі тхарынымі вочкамі.Сачанка.Бляск у тхарыных вачах [Глушака], як быў, астаўся пранізлівы, упарты, нязломны.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)