пасынкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак., што.

Абламаць (абломваць), абразаць (абрэзваць) у раслін лішнія бакавыя парасткі, пасынкі. Аднойчы бацька пасынкаваў тытунь. Адломленыя парасткі і лісце ён паклаў на печы сушыць. Навуменка. Гаспадыня, якая канчала пасынкаваць і падвязваць памідоры, прывіталася з Верай Антонаўнай, быццам са старой знаёмай. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

uszehren

1. vt мардава́ць, сушы́ць

2. vi (s) і ~, sich мардава́цца; ча́хнуць, со́хнуць; марне́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ма́ртвіцьсушыць, мардаваць, марыць, гараваць, застаўляць пакутаваць’, ма́ртвіцца ’фатыгавацца’, мартве́ць ’мардавацца ад скрухі, гора’, ’змяніцца з твару, зрабіцца бледным’, ма́ртвіцца ’гінуць, класціся ў дамавіну з тугі’ (Нас.), ’мярцвець’ (астрав., Сл. ПЗБ). З польск. martwić (się) ’засмучаць’, ’хвалявацца’ (Цвяткоў, 58). Мартвы ’знямелы’ (лях., Сл. ПЗБ) з польск. martwy ’як нежывы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АГО́НЬ,

з’ява, звязаная з працэсам гарэння; уключае вонкавае і сенсорнае ўспрыманне яго чалавекам. Сляды агню археолагі знаходзяць пры раскопках паселішчаў сінантрапаў і неандэртальцаў.

Доўгі час людзі карысталіся прыродным агнём, які ўзнікаў пры самазагаранні дрэў і раслін ад маланкі, вывяржэння вулканаў, загарання прыроднага газу і інш., і падтрымлівалі гарэнне ў ямах і агнішчах. У пач. верхняга палеаліту людзі навучыліся здабываць агонь ад трэння кавалкаў дрэва. Пазней (у пач. жал. веку) агонь высякалі з крэменю пры дапамозе жал. крэсіва, з 19 ст. сталі выкарыстоўваць запалкі, запальнічкі. Авалоданне агнём спрыяла канчатковаму аддзяленню першабытнага чалавека ад жывёльнага свету і зрабіла вызначальны ўплыў на развіццё агульначалавечай культуры і ўзаемаадносін паміж людзьмі. У стараж. беларусаў агонь лічыўся радавым і хатнім бажаством, абаронцам хатняга ачага і лек. сродкам. Уяўленні пра яго надпрыродную сілу захаваліся ў рытуальных звычаях раскладваць купальскія вогнішчы, скакаць цераз іх парамі для «ачышчэння» і інш. Да канца 19 ст. на Беларусі існавалі ахвяраванні ў гонар агню (спальвалі першы сноп жыта перад тым як сушыць у асеці); «жывым агнём», г. зн. здабытым ад трэння кавалкаў дрэва, абносіліся паселішчы ў час эпідэміі і эпізаотыі, пасевы ў час засухі ці вымакання. Багамі агню ва ўсіх славян лічыліся Сварожыч і Жыжаль. Некаторыя народы Індыі, Ірана і цяпер пакланяюцца агню.

т. 1, с. 79

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

kipper

[ˈkɪpər]

1.

v.t.

салі́ць і сушы́ць ры́бу

2.

n.

1) со́леная вэ́нджаная ры́ба (асаблі́ва селядзе́ц)

2) ласо́сь-саме́ц у ча́се не́расту

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

перасушы́ць, ‑сушу, ‑сушыш, ‑сушыць; зак., што.

1. Прасушыць зноў, яшчэ раз. Відаць, непрыбраныя рады сена трэба падвярнуць, перасушыць. Кандрусевіч.

2. Зрабіць вельмі сухім. Перасушыць тытунь. Перасушыць бялізну.

3. Высушыць усё, многае. Перасушыць коўдры, падушкі. □ Ледзь-ледзь мы .. перасушылі [фасолю] і ссыпалі ў мяшкі. Але высушылі, відаць, не вельмі суха, бо суп патыхае прэлым. Сяркоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

roast3 [rəʊst] v.

1. сма́жыць, пячы́, запяка́ць

2. сушы́ць (на агні); падсма́жваць;

roast coffee beans падсма́жыць зярня́ты ка́вы

3. infml жо́рстка крытыкава́ць;

Her first play got roasted by the critics. Яе першую п’есу моцна раскрытыкавалі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Вы́сыпка ’дзеянне па дзеяслову высыпаць’; ’хвароба скуры, восыпка’ (БРС, Яруш.); ’палатняная дзяруга, на якую высыпаюць, сушыць зерне’ (Янк. Мат.); ’раптоўнае з’яўленне ў якім-небудзь месцы ў вялікай колькасці лепшых парод дзічыны: вальдшнэпаў, бакасаў і г. д.’ (Дэмб., 2). Рус. вы́сыпка ’раптоўнае з’яўленне дзічыны’, укр. ви́сипка ’сып’, польск. wysypka ’тс’. Да высыпаць з суф. ‑к‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bake [beɪk] v.

1. пячы́, выпяка́ць; пячы́ся, запяка́цца;

baked potatoes пе́чаная бу́льба

2. прыпяка́ць, сушы́ць;

lips baked with heat сасмя́глыя ву́сны;

The sun has baked the ground hard. Сонца ўшчэнт высушыла зямлю.

3. infml загара́ць, ляжа́ць на со́нцы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

паго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Стан атмасферы ў данай мясцовасці. Сухая пагода. Марозная пагода. □ Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце. Колас. // Добрае надвор’е. Як мінае бура, настае пагода. Вось таму мне мілы росквіт веснавы. Гурло. Дым слупамі — на пагоду — Падымаецца ўгару. Калачынскі. Хто дажджом косіць, той пагодаю сушыць. З нар.

•••

Рабіць пагоду гл. рабіць.

Чакаць з мора пагоды гл. чакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)