пустава́та,
1. Прысл. да пуставаты.
2. безас. у знач. вык. Не поўнасцю запоўнена кім, чым‑н. Была вясна, было пуставата на градах. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сыраква́ша, ‑ы, ж.
Густое кіслае малако. [Цешча] прынесла драчоны, пузаты трохлітровы гарлач і старанна сабрала з яго ўвесь вяршок, аж да сіняватай сыраквашы. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фаршта́цкі, ‑ая, ‑ае.
Уст. Які мае адносіны да фарштата. З суседкамі [цешча] перамывала хлопцавы кветачкі ў сямі водах. Ахалі і охалі фарштацкія гаварухі. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напагато́ве, прысл.
У стане гатоўнасці. Быць напагатове. □ У тамбурах з аўтаматамі напагатове стаялі салдаты. Сіняўскі. Запраўленая і дагледжаная з вечара машына была напагатове. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ушчува́нне, ‑я, н.
Спагнанне, дакор, папрок. Максім думаў, што сын зусім адкаціўся ад яго, ад дому, што папрокамі і ўшчуваннем тут не паможаш. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́хкаць, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць шумныя працяглыя гукі, характэрныя для паравозаў, паравых рухавікоў і пад. Сінеў і чухкаў недзе ў шэрых прыцемках паравоз. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́карны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да якара. Якарны канат вісеў дугой, цягнучыся за караблём. Б. Стральцоў. // Прыстасаваны для стаяння суднаў на якары. Якарная стаянка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
біткі́, ‑оў; адз. біток, ‑тка, м.
Круглыя катлеты з адбіўнога або сечанага мяса. У сталоўцы .. [Пятро] выпіў шклянку чырвонага віна і закусіў халаднавата-цвёрдымі біткамі. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
збе́дненасць, ‑і, ж.
Стан збедненага. Нетрадыцыйны погляд аўтара на рэчы, на жыццё дазволіў яму ўнікнуць і бытавізму і збедненасці, духоўнай абмежаванасці ў паказе герояў. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загаро́ддзе, ‑я, н.
Разм. Месца за агародамі. Хмыль усё стаяў на пагорку, напэўна, раздумваў, ісці яму вуліцай ці па загароддзю, хаваючыся ад людскіх вачэй. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)