Пех ’чалавек, якога трэба падштурхоўваць да працы, справы’ (Нас.). Насовіч (413) выводзіць гэтае слова з nixaifb — народная этымалогія. Параўн., аднак, славен. pęh ’стома, стомленасць’. pęhati ’слабець’, pehati se ’старацца, працаваць, клапаціцца’, pehdta, pehočciстомленасць’, сюды ж ц.-слав. опЬшатн ’слабець, марнець; бяднець’, рус. опешать ’збяднець’, ’моцна стаміцца і захварэць’, ’перастаць быць дзейным, актыўным; страціць сілы, энергію’, ст.-чэш. pešeti ’слабець, чэзнуць; сумаваць’, н.-луж. pešak ’стары грыб’ і інш., якія можна ўзвесці да прасл. *pešati, роднаснага літ. pežti, pežti ’мець хворы выгляд’ (Бязлай, 3, 21). Махэк₂ (446) дапускае страту звонкасці ў слав. *pezjałi > pes‑jati > *peśati.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

уто́ма ж. высок. Ermüdung f -, -en; Ermttung f -, -en, Mttigkeit f -, Erschöpfung f - (знямога, знясіленне); Müdigkeit f - (стомленасць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зацёкшы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. пр. ад зацячы.

2. у знач. прым. Анямелы, набухлы; ацёкшы. Звычайна пасля працы, адчуваючы стомленасць, боль у зацёкшай параненай назе,.. Сяргей складваў усё напісанае ў стосік і ўспамінаў, што трэба зрабіць перавязку. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дрымо́та, ‑ы, ДМ ‑моце, м.

Санлівасць; паўсон. Стомленасць і ціхі шэпт хвой хіліў да сну, але партызаны сіліліся перамагчы дрымоту. Шчарбатаў. Дрымота, якая агарнула мяне на вольным лясным паветры, перадалася і Галінцы, і неўзабаве мы абедзве моцна заснулі. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

То́мны ’стомлены’ (калінк., Сл. ПЗБ, Ласт., Пятк. 2), то́мный ’хворы, нездаровы (пра жывот, цела і пад.)’ (Бяльк.). Вытворныя ад тамі́ць, гл. Сюды ж то́мна ’цяжка (ад душэўных перажыванняў’) (Бяльк.), ’кепска, дрэнна’ (Касп.), ’кепска, млосна’ (Стан.), то́мнасьцьстомленасць’ (Мат. Гом.), ’томнасць, знямога ад душэўных перажыванняў’ (Бяльк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даплы́сці і даплы́ць, ‑плыву, ‑плывеш, ‑плыве; ‑плывём, ‑плывяце; зак.

Плывучы, дасягнуць якога‑н. месца. Праплыўшы яшчэ колькі, Галынскі зноў адчуў стомленасць у руках і падумаў, што да берага не даплыве. Галавач. // перан. Павольна распаўсюджваючыся, дасягнуць чыйго‑н. слыху (пра гукі). Здалёк даплылі гукі песні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змо́га ж. разм.

1.:

што ёсць змо́гі aus Libeskräften;

2. (стомленасць) Müdigkeit f -, Erschöpfung f -, Entkräftung f -;

да змо́гі bis zur Erschöpfung

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

стамі́цца, стамлюся, стомішся, стоміцца; зак.

Адчуць стомленасць, зморанасць; замарыцца, знясіліцца. Падбіўся я. Спацеў і так стаміўся, Нібыта ў спёку цэлы дзень касіў Тупой касой... Сіпакоў. Калі стамлюся некалі праз меру, Адчуць бы мне падтрымку рук тваіх, І я ў прыліў магутных сіл паверу, Бо мы — ўдваіх. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПАВЕ́ЗЕ ((Pavese) Чэзарэ) (9.9.1908, Санта-Стэфана-Бельба, Італія —27.8.1950),

італьянскі пісьменнік. Скончыў Турынскі ун-т (1930). У 2-ю сусв. вайну ўдзельнік руху Супраціўлення. У ранніх творах (зб. вершаў «Рабочая стомленасць», 1936; аповесць «Твой родны край», 1941) матывы непрыняцця тагачаснай рэчаіснасці і трагічнага адчужэння. Спавядальны і драм. раман «Месяц і кастры» (1950) пра вяртанне ў свет дзяцінства, паэт. зб. «У смерці твае вочы» (апубл. 1951) — сведчанне душэўнага крызісу, які прывёў да самазабойства. Аўтар антыфаш. рамана «Таварыш» (1947), зб-каў аповесцей «Перш, чым заспявае певень» і «Цудоўнае лета» (абодва 1949), дзённіка «Рамяство жыць» (апубл. 1952), «Пісьмаў» (т. 1—2, выд. 1966), лірычна-філас. эсэ, навел. Творчасць П. блізкая да неарэалізму. На бел. мову асобныя яго апавяданні пераклаў А.​Шаўня.

Тв.:

Бел. пер. — у кн.;

Золата Фарчэлы: Сучасныя італ. апавяданні. Мн., 1968;

Рус. пер. — Прекрасное лето. Дьявол на холмах. Луна и костры. Товарищ. М., 1982.

Літ.:

Чезаре Павезе: Биобиблиогр. указ. М. 1975.

С.​В.​Логіш.

т. 11, с. 463

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

krańcowy

krańcow|y

1. крайні;

~e zmęczenie — крайняя стомленасць;

2. канцавы;

stacja ~a — канцавая станцыя

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)