блю́да, ‑а, М ‑дзе, н.

Неглыбокая пасудзіна круглай або авальнай формы, на якой падаецца да стала смажаніна, печыва, фрукты і пад. Столік у зальчыку гнуўся ад блюд са смажаным, вараным, печаным, ад бутэлек з півам і віном. Хадкевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

Сунучы, пасоўваючы, наблізіць да каго‑, чаго‑н. Прысунуць куфар да сцяны. Прысунуць крэсла да стала. □ [Ганна:] Вы не пакрыўдзіцеся на мяне, калі я папрашу вас прысунуць гэты столік і мы з вамі паснедаем? Кучар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каю́та, ‑ы, ДМ каюце, ж.

Жылое памяшканне для пасажыраў або экіпажа на судне. Пасажырская каюта. Каюта першага класа. □ У каюце прыгожыя бліскучыя лаўкі ўздоўж сцен, зручны столік, прышрубаваны да падлогі, блакітныя фіранкі на круглых ілюмінатар ах. В. Вольскі.

[Гал. kajuit.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анало́й, ‑ю, м.

Высокі столік у царкве, з пакатым верхам, на які кладуць у часе набажэнства кнігі, абразы і іншыя прадметы. Дзяк гэтак спалохаўся, што прысеў за аналой, на якім ляжалі кніжкі, і пазіраў на дзверы, ці ўцякаюць людзі. Чарот.

[Грэч. analogion.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перасо́вачны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыстасаваны для зручнага перасоўвання, перамяшчэння. Перасовачны столік.

2. Які пераязджае з месца на месца, каб задаволіць патрэбы насельніцтва на месцы жыхарства, працы і пад. Перасовачная бібліятэка. Перасовачная майстэрня. □ Непадалёк ужо аднастайна тахкаў рухавічок перасовачнай электрастанцыі. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кафе́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кофе. Кафейная плантацыя. // Прызначаны для кофе. Кафейны сервіз. Кафейны столік. // Прыгатаваны з кофе. Кафейнае марожанае.

2. Колеру кофе, цёмна-карычневы.

3. у знач. наз. кафе́йная, ‑ай, ж. Уст. Кафэ.

•••

Кафейнае дрэва гл. дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трыно́жнік, ‑а, м.

1. Тое, што і трыножак. Сястра ідзе ў кухню. Яна бразгае дрэўкамі і грыміць трыножнікам, раскладваючы пад ім аганёк. Скрыган.

2. Столік на трох ножках, на якім запальваўся свяшчэнны агонь або прыносілася ахвяра бажаству ў старажытных народаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Трапе́цыя ’чатырохвугольнік з дзвюма партальнымі і дзвюма непаралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада — перакладзіна, падвешаная на двух тросах’ (ТСБМ). Праз рускую мову з ням. (нова-в.-ням.) Trapezium ’трапецыя’, якое з с.-лац. trapezium < ст.-грэч. τραπεζιονстолік’, ’няроўнастаронні чатырохвугольнік’ (Фасмер, 4, 94). Праз польск. trapez ’чатырохвугольнік з двума паралельнымі старанамі’, ’гімнастычная прылада’ запазычана тра́пэз ’тс’ (Некр. і Байк.), трапэ́за ’тс’ (Байк. і Некр.) таго ж паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ме́сціцца, мешчуся, месцішся, месціцца; незак.

Тое, што і мясціцца (у 1, 3 знач.). У невялічкім пакойчыку .. месціліся жалезны ложак на сетцы, маленькі столік з люстэркам і этажэрка, застаўленая кнігамі. Рамановіч. Перастала біцца вялікае сэрца [пісьменніка], сэрца, у якім месціўся цэлы свет. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кама́рнік, комарнік ’будан з лазовых галін, абкладзены зямлёю’ (жытк., Нар. сл.). Укр. гуц. комарник ’хаціна для авечага пастуха’, бойк. ’хата для пастухоў на паланіне’, ’хлеўчык на паланіне, у якім пастухі вараць сыр’; польск. паўдп. komar nik, чэш. валаш., славац. komärnikстолік, паліца ў пастухоўскай хаціне, на якіх сохне сыр’. Карпатызм. Парсун, рум. согпагпіс ’задняя, адгароджаная частка ў пастухоўскай хаце, дзе сушыцца сыр’. Відавочна, генетычна звязаны з каморамі.). (Махэк* > , 271).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)