кіфа́ра, ‑ы, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент старажытных грэкаў, падобны да ліры.

[Грэч. kithara.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папірало́гія, ‑і, ж.

Спецыяльная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных папірусаў; адгалінаванне палеаграфіі.

[Ад грэч. pápyros — папірус і logos — вучэнне]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руса́ллі, ‑лляў.

У старажытных славян — вясеннія язычніцкія святкаванні, звязаныя з культам продкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сікафа́нт, ‑а, М ‑нце, м.

У Старажытных Афінах — прафесіянальны даносчык, паклёпнік, шантажыст.

[Грэч. sykophantēs.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́лты, ‑аў; адз. няма.

Група старажытных індаеўрапейскіх плямён, якія гаварылі на балтыйскіх мовах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пантэо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Манументальны будынак — месца пахавання славутых дзеячаў.

2. У старажытных грэкаў і рымлян: храм, прысвечаны ўсім багам.

3. Сукупнасць багоў якой-н. рэлігіі (кніжн.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эпігра́фіка, -і, ДМ -фіцы, ж.

Дапаможная гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая займаецца вывучэннем старажытных надпісаў на каменных плітах, скалах, на металічных, гліняных прадметах і іншых вырабах.

|| прым. эпіграфі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

го́лядзь, ‑і, ж.

Гіст. Балцкае племя, якое ўпамінаецца ў старажытных летапісах 11–12 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

крэмль, крамля, м.

Цэнтральная ўмацаваная частка старажытных рускіх гарадоў, звычайна абнесеная сценамі з вежамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нумізма́т, ‑а, М ‑маце, м.

Спецыяліст, які займаецца нумізматыкай; збіральнік старажытных манет і медалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)