2.перан.; каго-што. Вельмі стаміць, змерыць. Намарыць ногі.
3.чаго. Спец. Апрацаваць нейкую колькасць драўніны спецыяльным растворам або афарбаваць марылкай. Намарыць дубу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зала́шчыць, ‑шчу, ‑шчыш, ‑шчыць; зак., каго.
Разм.
1.Стаміць, замучыць ласкамі. Залашчыць шчаня.
2. Выклікаць прыхільнасць да сябе, задобрыць ласкамі. Начная зязюленька Дзённую перакукуе, Залашчыць, задобрыць, Зашэпча і так зачаруе, Што ўсё стане іншым.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наму́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак., каго.
Многа, доўга памучыць каго‑н., прынесці многа мук, гора. [Крушына:] — З прастрэленымі нагамі прамучыўся я ўсю вайну і цётку Зосю намучыў.Жычка.// Вельмі стаміць. [Саўка:] — Но, цягніся.. Намучыў ты мяне сёння.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натру́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Стаміць, давесці да хваравітага стану (працяглай або цяжкай працай, хадой і пад.). З лесу выходзім, калі сонца ўжо схіліла на захад. Бацька дужа натрудзіў ногі і.. ледзь наспявае за мною.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
натрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла і -расла́, -рэ́сла і -расло́; -расі́; -рэ́сены; зак.
1.чаго. Трасучы што-н., здабыць у нейкай колькасці.
Н. груш.
2.чаго. Растрэсці частку чаго-н., неакуратна перавозячы або пераносячы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
навярэ́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
Стаміць, натрудзіць да хваравітага стану якую‑н. частку цела. Каб не надта навярэдзіць нагі і не вярнуцца з паўдарогі, я праз кожныя дваццаць — трыццаць крокаў змушаны быў садзіцца на абочыну і адпачываць...Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (трасучы засыпаць, засмеціць) voll schütten (чым-н mit D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
замы́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., каго.
Стаміць, змучыць (каня), увагнаць у пену.
замылі́ць, ‑лю́, ‑лі́ш, ‑лі́ць; зак., што.
Разм. Падтуліць, сцяць (пра вусны). [Сяргейка] нічога не адказаў Ясю, загадкава замыліў вусны, завярнуўся і гэтак жа павольна, як і раней, пайшоў дахаты.Шарахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратрэ́сці, ‑трасу, ‑трасеш, ‑трасе; ‑трасём, ‑трасяце; пр. пратрос, ‑трэсла і ‑трасла, ‑трэсла і ‑трасло; заг. пратрасі; зак., каго-што.
1.безас.Стаміць, змучыць трасеннем. За дарогу яго пратрэсла.
2.Разм. Правезці па няроўнай дарозе.
3. Трэсці некаторы час. Цэлы тыдзень яго пратрэсла ліхаманка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)