антысемі́т

(ад анты- + гр. Sem, ад ст.-яўр. Śem = Сім, імя аднаго з сыноў біблейскага Ноя)

той, хто варожа ставіцца да яўрэяў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

даве́рлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць даверлівага. Дзіцячая даверлівасць. □ Таццяна радасна ажывілася — ёй надзвычайна прыемна было, што Зелянюк ставіцца да яе з шчырай даверлівасцю і нават радзіцца з ёй. Зарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

traktować

незак.

1. адносіцца; ставіцца;

traktować kogo z góry — ставіцца да каго з пагардай (звысоку);

traktować kogo źle — ставіцца да каго дрэнна;

traktować z przymrużeniem oka — не ўспрымаць усур’ёз;

2. трактаваць;

3. абмяркоўваць;

traktować o czym — абмяркоўваць што;

4. трактаваць; частаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

самакрыты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які крытычна ставіцца да сябе, да сваёй дзейнасці, учынкаў. Як ніколі, Мароз на гэты раз быў самакрытычны. Лобан.

2. Які заключае ў сабе самакрытыку, прасякнуты самакрытыкай. Самакрытычны даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ernst a сур’ёзны;

etw. ~ néhmen* ста́віцца сур’ёзна (да чаго-н.), разгляда́ць сур’ёзна

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

condescend

[,kɑ:ndɪˈsend]

v.i.

1) ста́віцца пабла́жліва, рабі́ць ла́ску

2) удасто́іць (ласка́вым сло́вам), ласка́ва дазво́ліць

3) прыніжа́цца (да благо́га ўчы́нку)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Супярэ́чыць ’не згаджацца, працівіцца’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Ласт., Бяльк.), суперэ́чыць ’ставіцца адмоўна’ (ТС). Да пярэчыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

фармалі́ст

(ад лац. formalis = які датычыць формы)

1) той, хто фармальна ставіцца да чаго-н. са шкодай для справы;

2) паслядоўнік фармалізму 2.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

discount​2 [dɪsˈkaʊnt] v.

1. finance дыскантава́ць (рабіць скідку пры продажы тавару); памянша́ць цану́

2. перан. ста́віцца з недаве́рам (да чаго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«АПО́ВЕСЦЬ ПРА СКАНДЭРБЕ́ГА»,

помнік бел. перакладной л-ры пач. 17 ст. Матэрыялам для аповесці паслужыла нац.-вызв. барацьба алб. народа пад кіраўніцтвам Г.​Кастрыёці, празванага Скандэрбегам, супраць тур. нашэсця ў 15 ст. Бел. пераклад зроблены з раздз. «Пра Скандэрбега Македона, албанскага князя» працы польск. гісторыка М.​Бельскага «Хроніка ўсяго свету» (1551). У параўнанні з польск. крыніцай аповесць дэмакратызавана: Скандэрбег у барацьбе з туркамі апіраецца не на феадалаў, а на народ, гуманна ставіцца да мірнага тур. насельніцтва. У творы падкрэслена агульнаеўрап. значэнне барацьбы Скандэрбега.

Публ.:

Повесть о Скандербеге. М.; Л., 1957.

т. 1, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)