рознавысо́кі, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае неаднолькавую вышыню. Рознавысокія паралельныя брусы (спартыўная прылада).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футбо́л, -а, м.

Спартыўная камандная гульня, у якой кожная з каманд імкнецца ўдарамі ног ці галавы забіць мяч у вароты праціўніка.

|| прым. футбо́льны, -ая, -ае.

Футбольнае поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спарты́ўны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спарты́ўны спарты́ўная спарты́ўнае спарты́ўныя
Р. спарты́ўнага спарты́ўнай
спарты́ўнае
спарты́ўнага спарты́ўных
Д. спарты́ўнаму спарты́ўнай спарты́ўнаму спарты́ўным
В. спарты́ўны (неадуш.)
спарты́ўнага (адуш.)
спарты́ўную спарты́ўнае спарты́ўныя (неадуш.)
спарты́ўных (адуш.)
Т. спарты́ўным спарты́ўнай
спарты́ўнаю
спарты́ўным спарты́ўнымі
М. спарты́ўным спарты́ўнай спарты́ўным спарты́ўных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спарты́ўны

прыметнік, адносны

foursome [ˈfɔ:səm] n. (спарты́ўная або́ грама́дская) гру́па з чатыро́х людзе́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

sportscast [ˈspɔ:tskɑ:st] n. AmE спарты́ўная перада́ча, рэпарта́ж пра спарты́ўныя спабо́рніцтвы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ску́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Аднамесны матацыкл.

Новыя мадэлі мапедаў і скутараў карыстаюцца вялікім попытам.

2. Аднамесная спартыўная лодка з падвесным маторам.

|| прым. ску́тарны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

polo shirt [ˈpəʊləʊˌʃɜ:t] n. мужчы́нская спарты́ўная кашу́ля з каро́ткімі рукава́мі (тэніска)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

валейбо́л, ‑а, м.

Спартыўная гульня ў мяч, які перакідваецца цераз сетку ад адной каманды да другой.

[Англ. volley-ball.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гандбо́л, ‑а, м.

Камандная спартыўная гульня, у якой ігракі імкнуцца рукамі закінуць мяч у вароты праціўніка.

[Англ. hand — рука і ball — мяч.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)