інтэнсі́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Напружаны, узмоцнены. Інтэнсіўны рух машын. Інтэнсіўная вучоба. Інтэнсіўная перастрэлка.

2. Які дае найбольш высокую прадукцыйнасць. Інтэнсіўны адкорм свіней. Інтэнсіўнае вядзенне земляробства.

[Ад лац. intensio — напружанне, узмацненне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Коў-коў ’падзыўное слова для свіней’. Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паабсма́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Абсмаліць ​1 у многіх месцах; абсмаліць ​1 усё, многае або ўсіх, многіх. Паабсмальваць бакі кажуха ля агню. Паабсмальваць свіней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надво́рны, -ая, -ае.

1. Размешчаны ў межах сядзібы.

Надворныя будынкі.

2. Той, што выходзіць на двор, знадворны.

Надворная сцяна.

3. Тое, што і знешні (у 2 знач.).

Надворная замкнёнасць.

4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней).

Надворныя парасяты.

Надворны саветнік — у дарэвалюцыйнай Расіі: цывільны чын сёмага класа.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Асю ’выгук для адгону свіней’ (Клім.). Варыянт ацю (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тур-тур ‘выгукі, якімі падзываюць свіней’ (Мова Сен.). Гукапераймальнае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ГО́РЫН (Вячаслаў Цімафеевіч) (6.2.1931, г. Астрахань, Расія — 2.10.1994),

бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Акад. УАСГНІЛ (1973), д-р с.-г. н. (1971), праф. (1972). Скончыў БСГА (1953). З 1964 дырэктар Бел. НДІ жывёлагадоўлі. У 1973—75 — віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. З 1975 у Расіі. Навук. працы па метадах генетычнай экспертызы паходжання племянной жывёлы, прагназавання гетэрозісу пры міжпародным скрыжаванні свіней, пытаннях эканомікі і арганізацыі жывёлагадоўлі. Адзін са стваральнікаў бел. чорна-пярэстай пароды свіней, спосабаў генетычнай дыягностыкі аскарыдозу ў свіней, генетычнай экспертызы ў малочнай жывёлагадоўлі і інш.

Тв.:

Интенсивный откорм свиней. Мн., 1967;

Интенсификация и специализация животноводства. Мн., 1969 (разам з А.​А.​Гайко. К.​Ф.​Барысаўцом).

т. 5, с. 368

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Клэ ’бакавыя вялікія зубы ў свіней’ (Нар. сл.). Гл. ікал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

вянгля́рня, ‑і, ж.

Тое, што і вяндлярня. Ён [Селівон Чабярук] збіў з дошак на агародзе вянглярню і пачаў купляць у сваіх людзей ды ў суседніх вёсках свіней на забой. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са́льнасць, ‑і, ж.

1. Спец. Наяўнасць тлушчу ў чым‑н. Парода свіней высокай сальнасці.

2. Непрыстойнасць, грубасць, цынічнасць. Сабярэ [Казлоўскі] ў сваім кабінеце супрацоўніку і смакуе кожную сальнасць. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)