уту́лак, ‑лку, м.

Абл. Добраўпарадкаванасць жылля, быту; утульнасць. Утулку тут было болей, адчуваўся парадак і гаспадарскі спрыт: з трох бакоў двор абступілі будынкі — хата, хлеў, нейкая лёгкая паветка; у двары пры баку стаялі сані з рэштаю сена ў рэзгінах — пэўнае сведчанне таго, што гаспадар дома. Быкаў. Венскія крэслы ад сцяны.. былі перастаўлены да стала. І адразу пакой набыў нейкі адметны выгляд і ўтулак, ён як бы пашырэў, параскашнеў. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ашашке́рыцца ’стаяць (сядзець) у стане нерухомасці, абыякавасці і безжыццёвасці, нагадваючы хворую на гняздзе курыцу’ (карэліц., Янк. II). Хутчэй за ўсё звязана з шашэрыцца ’натапырвацца’, шушэрыцца ’настаўляць поўсць, пер’е; насцярожвацца’ (КСП), да апошняга параўн. рус. ошушурить ’ашчацініцца, ускалмаціцца, надуцца’; маючы на ўвазе тлумачэнне слова, можна дапускаць сувязь (другасную) з шашок, шашко ’тхор’, параўн. сведчанне Пяткевіча аб тым, што тхор ачмурае курэй такім паганым духам, што ўсе куры, пачадзеўшы, падаюць да долу (Пятк., 2, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

доказ, довад, сведчанне, падстава, абгрунтаванне, аргумент, матывіроўка, рэзон; козыр (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

дакумента́льны

(польск. dokumentalny, ад лац. documentum = доказ, сведчанне)

1) які мае адносіны да дакумента (напр. д. матэрыял);

2) заснаваны на дакументах, на жыццёвых фактах (д. фільм);

3) уласцівы дакументам (д-ая дакладнасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дакумента́цыя

(ням. Dokumentation, ад лац. dicumentum = доказ, сведчанне)

1) сукупнасць дакументаў, прысвечаных якому-н. пытанню (напр. тэхнічная д.);

2) абгрунтаванне чаго-н. пры дапамозе дакументаў (напр. дакладная д. падзей).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

testimony [ˈtestɪməni] n.

1. (to) све́дчанне, до́каз (чаго-н.);

in testimony of our respect у до́каз на́шай паша́ны

2. law паказа́нне (сведак);

a false testimony ілжы́вае паказа́нне;

His smile was a testimony of his disbelief. Ягоная ўсмешка сведчыла пра недавер.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВА́РГАС ЛЬЁСА ((Vargas Llosa) Марыо) (н. 28.3.1936, г. Арэкіпа, Перу),

перуанскі пісьменнік. Чл. Перуанскай акадэміі мовы. Прэзідэнт Пэн-клуба (1976—79). З 1959 жыве ў Еўропе (Мадрыд, Барселона, Парыж, Лондан). У раманах «Горад і сабакі» (1962), «Зялёны дом» (1966), «Размова ў «Катэдрале» (1969), «Панталеон і наведвальніцы» (1973), «Цётачка Хулія і пісака» (1977), «Вайна канца свету» (1981), «Гісторыя Майты» (1984), «Хто забіў Паламіна Малера?» (1986), «Апавядальнік» (1987), «Пахвальнае слова мачысе» (1988), аповесці «Шчанюкі» (1967), зб. апавяданняў «Важакі» (1959) сплаў вымыслу з амаль дакументальнымі замалёўкамі з натуры, уражаннямі дзяцінства і юнацтва. Звяртаючыся да вопыту рыцарскага рамана, флабэраўскай традыцыі, экзістэнцыялізму, сцвярджаючы права мастака на творчую свабоду і паслядоўны нонканфармізм, Варгас Льёса робіць кожны з сваіх твораў востраактуальным, чарговым эксперыментам прасторава-часавых і жанравых пабудоў. Аўтар кніг эсэ «Гарсія Маркес: сведчанне богазабойства», «Сакрэтная гісторыя рамана» (абедзве 1971), «Спрадвечная оргія: Флабэр і «Мадам Бавары» (1975), «Паміж Сартрам і Камю» (1981), «Супраць ветру і прыліву» (1983—90), «Праўда няпраўды» (1990), п’ес.

Тв.:

Рус. пер. — Война конца света: Роман. М., 1987;

Кто убил Паломино Молеро?: Повесть, пьеса. М., 1989;

Рота добрых услуг: Романы. М., 1993.

Літ.:

Земсков В.Б. Марио Варгас Льоса: сознание художника и реальность // Латинская Америка. 1975. № 4.

І.​Л.​Лапін.

т. 4, с. 8

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трафе́й

(лац. trophaeum, ад гр. tropaion = помнік перамогі)

1) зброя і ваенная маёмасць, захопленая ў пераможанага праціўніка ў час вайны;

2) перан. здабыча як сведчанне поспеху ў якой-н. галіне (напр. паляўнічыя трафеі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

witness1 [ˈwɪtnəs] n.

1. све́дка; відаво́чца;

a witness for the defence/prosecution све́дка абаро́ны/абвінава́чвання

2. law све́дчанне; паказа́нне све́дкі;

give witness све́дчыць

3. прыме́та, до́каз, пацвярджэ́нне

bear witness to smth. пацвярджа́ць што-н.;

call to witness выкліка́ць за све́дку

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

атэста́цыя

(лац. attestatio = сведчанне)

1) вызначэнне афіцыйнай камісіяй кваліфікацыі, службовай адпаведнасці работніка пасадзе, якую ён займае, якасці прадукцыі і інш.;

2) водгук, характарыстыка, ацэнка, якая даецца каму-н. або чаму-н.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)