2.безас.узнач.вык. Незвычайна, выклікае здзіўленне. [Юрыю] самому потым дзіўна было, як гэта шпарка ўсё адбылося.Чорны.Як гэта хораша й дзіўна Вокам абняць далячынь.Звонак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Знімаць скуру з забітай жывёлы і разбіраць тушу. Учора дакараў [Міканор] суседа Васіля, які свежаваў авечку, а сёння, як ні стараўся аберагчыся, пошасць улезла ў хату к самому.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярэ́чыць
1. (каму-н.) widerspréchen*неаддз.vi (D);
пярэ́чыць само́му сабе́ sich (D) selbst widerspréchén*;
2. (чаму-н.) im Wíderspruch stehen* (zu D)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ра́давацца sich fréuen (чаму-н.G, über A; auf A – таму, што яшчэ будзе);
ра́давацца само́му сабе́ sich im Stíllen fréuen; stíllvergnügt sein
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
прадухілі́ць, ‑хілю, ‑хіліш, ‑хіліць; зак., што.
Загадзя ліквідаваць тое, што перашкаджае ажыццяўленню чаго‑н.; папярэдзіць. [Бабейка] не можа прадухіліць тое, што павінна непазбежна адбыцца, трэба шукаць іншага шляху, каб утрымацца самому і зберагчы тое, што стварыў.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лепш, прысл.
1.
Выш. ст. да прыслоўя добра. Вучыцца л. за іншых.
2.у знач.вык., каму. Аб паляпшэнні стану хворага.
Хвораму стала л.
3.у знач.часц. Служыць для ўзмацнення просьбы, парады і пад.
Пойдзем л. дамоў.
Л. цярпець самому, чым бяду зрабіць другому (прыказка).
◊
Лепш (і) не трэба (разм.) — ужыв. для абазначэння высокай, найвышэйшай ступені чаго-н.
Лепш позна, як (чым) ніколі — ужыв. як апраўданне пры запозненым выкананні чаго-н.
Лепш сказаць (у знач.пабочн. сл.) — дакладней, праўдзівей кажучы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ліхту́га, ‑і, ДМ ‑ту́зе, ж.
Абл. Бедства, ліхая прыгода, няшчасце. — Ты папраўдзе магла яшчэ мець добрае замужжа. [Галя:] — З кім? Ты ж мяне не ўзяў. — Цяпер папярхнуўся я. Але мне самому ўдалося справіцца са сваёй ліхтугай.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІЦЭ́НЗІЯ (ад лац. licentia свабода, права),
1) дазвол на выкарыстанне абароненых патэнтам вынаходстваў, карысных мадэляў і інш.тэхн. дасягненняў. Даецца патэнтаўладальнікам (ліцэнзіярам) юрыд. або фіз. асобам (ліцэнзіяту) на пэўны тэрмін за пэўнае ўзнагароджанне; афармляецца ліцэнзійным дагаворам. Адрозніваюць Л. патэнтную (даецца на запатэнтаванае вынаходства) і беспатэнтную (даецца на незапатэнтаванае вынаходства). Асн. віды патэнтнай Л.: невыключная (дазваляе ліцэнзіяру самому выкарыстоўваць вынаходствы або даваць Л. інш. асобам), выключная (ліцэнзіяр адмаўляецца ад выдачы Л. інш. асобам і ад самастойнага выкарыстання вынаходства ў вызначаных дагаворам межах), поўная (прадугледжвае поўнае адмаўленне ліцэнзіяра ад самастойнага выкарыстання вынаходства), прымусовая (даецца ў выпадку невыкарыстання або недастатковага выкарыстання вынаходства з прычыны нязгоды патэнтаўладальніка даваць Л.; пытанне аб выдачы прымусовай Л. вырашаецца ў судзе).
2) Дазвол на вядзенне некаторых відаў дзейнасці, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам належаць ліцэнзаванню (напр., прыватныя медыцынская, банкаўская дзейнасць).
3) Дазвол на ажыццяўленне экспартна-імпартных аперацый, увоз, вываз або транзіт пэўнай колькасці тавараў, свабодны ўвоз, вываз або транзіт якіх не дапускаецца; выдаецца дзярж. органамі з мэтай кантролю экспарту, імпарту, руху валюты.