падскрэ́бці, -рабу́, -рабе́ш, -рабе́; -рабём, -рабяце́, -рабу́ць; -ро́б, -рэ́бла; -рабі́; -рэ́бены; зак., што.

Падчысціць або сабраць рэшткі, саскрабаючы.

П. кашу з каструлі.

|| незак. падскраба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і падскрэ́бваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

гар, -у, м.

1. Едкі пах ад няпоўнага згарання чаго-н.

Запахла гарам.

2. Рэшткі перагарэлага каменнага вугалю.

Пасыпаць дарожкі гарам.

3. Выпаленае месца ў лесе.

|| прым. га́равы, -ая, -ае.

Гаравая дарожка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

фрагме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Урывак якога-н. тэксту, мастацкага, музычнага твора.

Ф. з оперы «Дзяўчына з Палесся».

2. Абломак, рэшткі якога-н. твора мастацтва.

|| прым. фрагмента́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

сіна́нтрап, ‑а, м.

Старажытны, блізкі да пітэкантрапа, тып выкапнёвага чалавека, рэшткі якога знойдзены ў Кітаі.

[Ад лац. Sina — Кітай і грэч. ántrōpos — чалавек.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рудыме́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Недаразвіты, астаткавы орган арганізма, які страціў сваё першапачатковае значэнне ў працэсе эвалюцыйнага развіцця.

2. перан. Астатак, рэшткі якой-н. з’явы (кніжн.).

|| прым. рудымента́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

оста́тки рэ́шткі, -каў ед. нет; аста́ткі, -каў ед. нет; (отбросы) паза́дкі, -каў ед. нет.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

акамяне́ласць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць акамянелага.

2. звычайна мн. (акамяне́ласці, ‑ей). Акамянелыя рэшткі жывёл або раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павышэ́лы, ‑ая, ‑ае.

Разм. Які стаў, зрабіўся вышэйшым. Рэшткі снегу хутка растала пад [прамянямі] павышэлага сонца. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маку́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.

Рэшткі семя (ільнянога, сланечнікавага і пад.) пасля выціскання з яго алею.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

rest3 [rest] n. : the rest (of) рэ́штка, рэ́шткі

and (all) the rest (of it) infml і ўсё і́ншае

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)