meditation

[,medɪˈteɪʃən]

n.

1) ду́маньне, разважа́ньне n.; ро́здум -у m.

2) сузіра́ньне n., мэдыта́цыя f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

разду́млівы, ‑ая, ‑ае.

1. Які часта аддаецца роздуму; разважлівы. Дзед станавіўся такі раздумлівы і паважны, што і хадзіў, і дзейнічаў з такой годнасцю... Мележ.

2. Які робіцца з роздумам, спакойна, павольна. Раздумлівая гаворка. // Які наводзіць па роздум, пранікнуты ім. Раздумлівая песня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэфле́ксія

(лац. reflexio = адлюстраванне)

роздум, поўны сумненняў і хістанняў, схільнасць аналізаваць свае перажыванні.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

zamyślony

1. задуменны; паглыблены ў роздум;

2. задуманы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

неразме́нны, ‑ая, ‑ае.

Які нельга размяняць, які не падлягае размену (пра грошы). Неразменная манета. // перан. Які застаецца заўсёды аднолькава каштоўным. Роздум, які ставіць задачы, напорыстая, скрупулёзная праца, якая іх вырашае, — вось адна з першасных нязменных і неразменных асноў паэзіі Багдановіча, яе стылю. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Bedénken n -s, -

1) ро́здум, разважа́нне

2) сумне́нне; вага́нне, бо́язь

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Besínnlichkeit f - сузіра́нне, ро́здум;

~ nicht áufkommen lássen* не даць заду́мацца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Рамяне́ц ’стужачны чарвяк’ (ТСБМ); ’змеі?’: “у гэтых камянях і шчуры, і рамянцы” (Дзядзька Квас, Роздум на калёсах, Беласток, 1995, 17). Відавочна, форма чарвяка або змяі нагадвае рамень (гл.), адсюль дэмінутыўнае ўтварэнне, параўн. рамяне́ц ’раменьчык’ (слуц., Шн. 2), рамянцы́ мн. л. ’прывязкі ў лыжах’ (Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bury [ˈberi] v.

1. хава́ць (мёртвага)

2. зако́пваць, хава́ць (у снезе, пяску і да т.п.)

3. хава́ць; хава́цца

♦

be buried in thought паглы́біцца ў ро́здум

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«БЕЛАРУ́СКАЯ МІНУ́ЎШЧЫНА»,

гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс. Выходзіць з 1993 на бел. мове 6 разоў у год. Гал. мэты выдання: папулярызацыя гіст. ведаў, аказанне дапамогі вучоным і краязнаўцам у навук. распрацоўцы праблем гісторыі Беларусі. Асн. рубрыкі: «Роздум», «Дзяржава», «Звіцязтва» (ваен. гісторыя), «Архівы», «Музеі», «Этнаграфія», «Пяроспар» (дыскусіі), «Беларусіка».

Л.​В.​Лойка.

т. 2, с. 414

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)