ВАСЮГА́НСКАЯ РАЎНІ́НА, Васюганне,
на Пд Зах. Сібіры, у Расійскай Федэрацыі, у міжрэччы Іртыша і Обі. На Пд паступова пераходзіць у Барабінскую нізіну. Паверхня — плоская або спадзістахвалістая раўніна, пакатая на Пн і перарэзаная далінамі рэк Вял. Юган, Васюган і інш. Выш. да 166 м. Каля 70% пл. Васюганскай раўніны займаюць балоты. На дрэніраваных схілах ялова-кедрава-піхтавая тайга («урман») і асінава-бярозавыя лясы. Радовішчы нафты, газу і торфу.
т. 4, с. 35
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНГА́ЛЬСКАЯ РАЎНІ́НА, Бенгальская нізіна,
усходняя частка Інда-Гангскай раўніны, у Індыі і Бангладэш, па ніжнім цячэнні рэк Ганг і Брахмапутра. Плоская, нізінная. Моцна ўвільготненая.
т. 3, с. 96
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАУРА́ЛЬСКАЯ РАЎНІ́НА,
раўніна, якая ўключае ўсх. перадгор’і Сярэдняга і Паўд. Урала, у Расіі. Шыр. да 100 км на Пн і больш за 200 км на Пд. Выш. 200—300 м, асобныя астанцовыя горы да 500—600 м. Слаба нахіленая на У. Складзена з вывергнутых, асадкавых і метамарфічных горных парод палеазойскага ўзросту, шмат гранітаў. Рэкі Пышма, Ісець, Міяс і інш. (бас. р. Табол). Шмат азёр. На Пн — тайга, балоты, на Пд — разнатраўныя і дзярнова-злакавыя стэпы.
т. 7, с. 8
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШГА́РСКАЯ РАЎНІ́НА, Тарымская раўніна,
раўніна ў Цэнтр. Азіі, на З Кітая, у бас. р. Тарым. Даўж. каля 1200 км, шыр. да 500 км. Пл. каля 530 тыс. км2 (самая вял. ў Цэнтр. Азіі і адна з найб. бяссцёкавых упадзін у свеце). Дэльтавая вобласць левых прытокаў р. Яркенд. Абмежавана гарамі Цянь-Шань, Куньлунь і Бэйшань. Пераважаюць выш. 800—1500 м. Б.ч. паверхні занята пустыняй Такла-Макан. Каля падножжа гор дэлювіяльныя шлейфы з галечнікаў і пясчана-гліністых адкладаў. У паніжэннях саланчакі. На перыферыйных падгорных лёсавых раўнінах — вял. аазісы (Кашгарскі, Аксуйскі, Яркендскі, Хатанскі). Клімат умераны (цёплы, рэзка кантынентальны, пустынны). Сярэдняя т-ра студз. -20 °C, ліп. да 26 °C. Ападкаў менш за 100 мм за год. Асн. рэкі Тарым і Хатан, на У воз. Лабнор. Пустынная расліннасць на шэразёмах, па далінах тугайныя зараснікі, у аазісах земляробства, садаводства.
т. 8, с. 198
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАРА́ЦКАЯ РАЎНІ́НА,
на Каўказе, па сярэднім цячэнні р. Аракс, паміж гарамі Арарат на Пд і Арагац на Пн. Б. ч. раўніны знаходзіцца ў Арменіі, меншая — у Турцыі. Даўж. 90 км, выш. 850—1000 м. Раён паліўнога земляробства (вінаград і інш. культуры). Неўзараныя ўчасткі захавалі ландшафты пераважна салянкавай паўпустыні. На Пн раўніны гарады Ерэван, Актэмберан, Эчміядзін.
т. 1, с. 453
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛУНДЗІ́НСКАЯ РАЎНІ́НА, Кулундзінскі стэп, Кулунда,
раўніна на Пд Зах. Сібіры ў Алтайскім краі Расіі і Паўладарскай вобл. Казахстана. Размешчана ў міжрэччы Обі і Іртыша. На ПдУ прылягае да перадгор’яў Алтая, на Пн мяжуе з Барабінскім стэпам. Пл. каля 100 тыс. км2. Выш. ад 100 — да 250 м. Паверхня хвалістая з характэрным чаргаваннем грыў (выш. да 60 м) і паніжэнняў, занятых рэкамі (Кучук, Кулунда, Бурла і інш.) і бяссцёкавымі азёрамі. У азёрах запасы соды (Петухоўскія, Танатарскія азёры), мірабаліту (Кулундзінскае, Кучукскае) і кухоннай солі (Вял. і М. Яравое). Клімат кантынентальны. Сярэдняя т-ра студз. ад -17 °C да -19 °C, ліп. 19—22 °C. Гадавая колькасць ападкаў 250—350 мм. На Пн і У злакавыя стэпы на паўд. чарназёмах, на Пд і 3 палынова-злакавыя на каштанавых глебах. На схілах грыў — «стужачныя» хваёвыя бары і бярозава-асінавыя колкі. Малочная жывёлагадоўля, збожжавая гаспадарка.
т. 9, с. 9
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДА́НСКАЯ РАЎНІ́НА (ад лац. Padanis, назва р. По ў стараж. рымлян),
Падана-Венецыянская раўніна. На Пн Італіі, паміж Альпамі, Апенінамі і Адрыятычным м., пераважна ў бас. р. По. Уключае таксама Ламбардскую (на ПнЗ) і Венецыянскую (на У) нізіны. Даўж. каля 500 км, шыр. да 200 км. Паверхня пераважна плоская, паступова паніжаецца з 3 на У ад 300—400 м да ўзр. мора. П.р. — тэктанічны прагін, запоўнены тоўшчай алювію р. По і яе прытокаў, а таксама марскімі адкладамі. У цэнтры П.р. — гліністыя нізкія раўнінныя ўчасткі, па краях — пясчана-галечныя высокія раўнінныя ўчасткі. У нізоўі р. По асобныя ўчасткі ляжаць ніжэй узр. мора. Клімат пераходны ад субтрапічнага да ўмеранага. Сярэдняя т-ра студз. 0—4 °C, ліп. 22—24 °C. Ападкаў 600—1000 мм за год. Рэкі бас. По, Адыджэ, Брэнта і інш. Частыя паводкі (асабліва вясной і восенню), для абароны ад якіх многія рэкі абвалаваны. Расліннасць трысняговых балот і тарфянікаў, асабліва ў дэльтавых раёнах. Сетка арашальных, асушальных і суднаходных каналаў. Густа заселена. Асн. с.-г. раён Італіі: пасевы пшаніцы, кукурузы, рысу. На П.р. — гарады Мілан, Турын, Венецыя, Балоння, Падуя.
т. 11, с. 484
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУНГА́РСКАЯ РАЎНІ́НА, Джунгарыя,
раўнінная вобласць паміж гарамі Алтая і Усх. Цянь-Шаня, на ПнЗ Кітая. Пл. каля 700 тыс. км2, пераважныя выш. 600—800 м. Складзена з магутнага покрыва рыхлых адкладаў. Пустыні з масівамі градавых і барханавых пяскоў, саланчакі. Асобныя невысокія горныя кражы і драбнасопачнік. Клімат умераны кантынентальны, з гарачым сухім летам і халоднай сухой зімой. Сярэдняя т-ра студз. ад -20 да -25 °C, ліп. ад 20 да 25 °C з рэзкімі ваганнямі на працягу сутак. Рачная сетка рэдкая. Разрэджаная ксерафітная расліннасць (саксаул, тамарыск, палыны, салянкі). Пашавая жывёлагадоўля, месцамі аазісы. Радовішчы нафты.
т. 6, с. 93
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)